17 окт / 2018
17 окт / 2018
БРЕСТ
11°
БРЕСТ
11°
БРЕСТ
11°
У Жабінкаўскай раённай бібліятэцы прайшла вечарына, прысвечаная 65-годдзю паэта-земляка Васіля Сахарчука

23 июля 2018

Новости Бреста

Калегі-пісьменнікі называлі аўтара філасафічных і лірычных вершаў «сціплым паэтычным рупліўцам». Яго пяру належаць паэтычныя зборнікі «Ранішні госць», «Даніна», «Вечны бор» і інш. Паэт перакладаў на беларускую мову творы украінскіх, расійскіх і балгарскіх пісьменнікаў.

Васіль Сахарчук нарадзіўся ў вёсцы Свадзьбічы Бярозаўскага раёна, скончыў філалагічны факультэт БДУ. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працаваў настаўнікам, а затым працяглы час - журналістам у жабінкаўскай раённай газеце «Сельская праўда», дзе кіраваў літаб'яднаннем «Плынь». Апекаваўся таленавітымі аўтарамі, яго намаганнямі быў выдадзены зборнік вершаў Васіля Гадулькі «Кропля сонца». Паэта не стала ў 2003 годзе. За няпоўныя 50 гадоў жыцця ён пакінуў прыкметную літаратурную спадчыну. Землякі ўшанавалі паэта, у 2009 годзе назваўшы яго імем адну з вуліц райцэнтра.

У вечарыне, прысвечанай памяці Васіля Сахарчука, бралі удзел сябры-пісьменнікі, былыя калегі. Прачулена гучалі вершы:

«Асядлайце мне, хлопцы, такога каня,

Што ні разу не быў пад сядлом.

Мо на ім дасягну я да светлага дня,

Ці памру пад яго капытом».

Фота з архіва «Сельскай праўды»


3654
0
Меня это радует (0%)
Мне все равно (33.3%)
Мне это интересно (66.7%)
Меня это злит (0%)

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Вчера один из старейших филиалов Брестской городской библиотеки имени А.С. Пушкина...
2599
В Брестской центральной библиотеке им. А.С. Пушкина состоялась акция «Народные польские...
2831
Литературное произведение для них выбирается путем интернет-голосования...
2977
Автором лучшего произведения публицистики стала брестчанка Зинаида Дудюк за книгу...
3072
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить