22 ноя / 2019
22 ноя / 2019
Подать рекламу
БРЕСТ
БРЕСТ

Грузія: рэформы, якія змянілі сацыяльную тканку грамадства

Проект "Европейский вектор"

05 декабря 2014

Грузія, краіна былога СССР, увайшла ў міжнародныя эканамічныя справаздачы як прыклад паспяховага рэфарматара.

Натуральна, гэты шлях не быў просты: спачатку краіна завязла ў войнах, крымінале, карупцыі, а працэс рэформаў расцягнуўся амаль на дзесяць гадоў. Грамадства не заўсёды ўхваляла рэзкія новаўвядзенні ўрада, потым дадаўся ваенны канфлікт з Расіяй. Не маю намеру спяваць хвалебныя оды ўраду Міхаіла Саакашвілі, але ёсць бачны вынік: цяпер краіна мірная, бяспечная і прывабная старонняму назіральніку. Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША (USAID) назвала змены бізнес-клімату ў Грузіі «самымі шырокімі, глыбокімі і хуткімі рэформамі, праведзенымі ў якой-небудзь з краін свету за апошнія 50 гадоў».

 У першай публікацыі мы прапануем чытачам гутарку з былым кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Саакашвілі Андро БАРНОВЫМ.

- На прыкладзе Грузіі вы змаглі даказаць, што невялікая краіна, чыя эканоміка была завязаная на Расію, можа выйсці з-пад расійскага ўплыву, жыць і нават развівацца.

- Так, мы гэта зрабілі. Калі ўрад Саакашвілі прыйшоў да ўлады, Грузія сапраўды была завязаная на Расію. Але эканоміка нашай краіны была ў 15 разоў меншай. Бюджэт Грузіі ў 2003 годзе складаў каля 800 мільёнаў лары (прыкладна 300 мільёнаў долараў). Гэта нішто. Ужо ў 2012 годзе сукупны бюджэт Грузіі быў 8,5 мільярда лары (5,15 мільярда долараў). Калі мы адкрылі эканоміку для свету, стала зразумела, што пастаўляць тое ж віно ў Еўропу больш выгадна, і нават пачалі экспартаваць электраэнергію.

Каб адысці ад залежнасці ад Расіі, трэба многа працаваць. Але найперш самі грамадзяне мусяць гэтага захацець, патрэбны лідар, які пакажа перспектывы. І адключыць расійскае тэлебачанне, якое ёсць рупарам прапаганды.

Вядома, з Расіяй можна мець справу, гандляваць, але залежаць ад іх дакладна нельга. Што маленькая гордая краіна можа хацець, апроч як мець добрыя стасункі з вялікім суседам? Ды нічога больш. Але не за кошт нашай незалежнасці, нашага суверэнітэту. Сёння ж мы маем такі кантэкст падзей, што з Расіяй увогуле лепш ніякіх спраў не мець, бо апроч карупцыі, крыміналу, злодзеяў і кулі адтуль чакаць няма чаго.

- Як тлумачылі насельніцтву, калі распачалі рэформы, што вынік ад іх будзе не тут і цяпер, што патрэбны час і цярпенне?

- Вынікі можна было пабачыць амаль не на другі дзень. Я ўжо сказаў, які быў бюджэт, - 800 мільёнаў лары. І ўсё лічылі ад гэтых лічбаў, і кралі таксама ад іх. Але насамрэч 80 % эканомікі было ў цені. Мы змянілі паліцыю, мытню, набралі новых людзей, навучылі іх працаваць па-новаму, тым больш - гэта не фізіка, якую трэба вучыць гадамі. І літаральна за год бюджэт краіны вырас у дзесяць разоў. Важны момант: калі змяняеш сістэму, трэба набіраць маладых людзей, не сапсаваных.

- Калі вы рабілі рэформы ў сілавых ведамствах, а гэтаму папярэднічала масавае звальненне людзей, ці не баяліся, што гэтыя паліцэйскія са зброяй на руках выйдуць на вуліцу і прагоняць вас?

- Зброю на руках трэба кантраляваць. А так - выйдуць, вядома, у нас таксама былі дэманстрацыі, былі незадаволеныя. Але, калі хочаш рабіць рэформы, трэба ісці напрасткі. Так, з сацыяльнага гледзішча гэта цяжка. (Былі звольненыя 75 з 85 тысяч супрацоўнікаў МУС. Усе супрацоўнікі ДАІ - 14 тысяч чалавек - былі звольненыя ў адзін дзень, а дзяржаўтаінспекцыя ліквідаваная. Пры гэтым былых супрацоўнікаў імкнуцца не браць на працу ў паліцыю. - В.Х.) Але функцыя ўлады - не карміць дармаедаў і карупцыянераў, а ствараць базу для развіцця грамадства. Так, рэфарматара хутка могуць зненавідзець, выгнаць. З часам людзі, вядома, могуць перагледзець сваё стаўленне. Без карысных пераменаў не будзе нічога новага. Рэформы - гэта свайго роду рэвалюцыя, калі змяняецца напаўненне, сацыяльная тканка народа.

- На працягу 1990-х гадоў з Грузіі выехала многа людзей, і гэта лёгка растлумачыць: войны, разбураная эканоміка, галеча. Ці вярталіся гэтыя людзі пасля рэформаў?

- Я магу меркаваць па сваіх аднакласніках, у пэўны момант я зразумеў, што 70 % з іх жывуць па-за межамі Грузіі. Пасля таго, як эканоміка Грузіі пачала расці, многія вярнуліся. Пажылі тут, але на працягу апошняга года, калі пачаўся адкат назад, зноў з'ехалі.

- Якія крокі былі першымі і галоўнымі ў рэфармаванні эканомікі?

- Найперш трэба легалізаваць эканоміку. Прывучыць людзей плаціць, выкараніць карупцыю. Дзяржава - гэта ў тым ліку і інстытут, які мае легітымнае права выкарыстоўваць сілу. Трэба, каб людзі разумелі, што закон нешта патрабуе і гэта абавязкова да выканання. Вядома, ад такога парадку людзі не становяцца больш шчаслівымі, але жыццё паводле правілаў мусіць стаць звычкаю, нормаю. Таксама трэба прыцягнуць грамадства да заканатворчасці, удзелу ў дзяржаўным жыцці.

Карупцыя - вялікая хвароба, і ад яе трэба пазбаўляцца. Абраць нейкую мадэль у эканоміцы. Мы абралі ліберальны шлях, калі дзяржава не ўмешваецца, а стварае ўмовы. Каб развіваўся бізнес, працэдуры мусяць быць простымі і празрыстымі, напрыклад, хуткая рэгістрацыя бізнесу.

Грузія пачынаючы з 2005 года з гледзішча рэалізацыі рэформаў паказала найлепшыя вынікі ў сусветным маштабе, такія вынікі справаздачы «Doing Business 2014». Прыватызацыя - не варта пакідаць прадпрыемствы ва ўласнасці дзяржавы. Наш працоўны кодэкс быў вельмі просты, мы не патрабавалі ад інвестараў ніякіх гарантый. Бізнесмены - рацыянальныя людзі, і, калі ім ствараць перашкоды, гэта не будзе эфектыўна працаваць. Вядома, многія былі незадаволеныя. Я ўвогуле не магу сказаць, што з нашых рашэнняў выклікала вялікую ўхвалу, але справа рухалася, краіна ішла наперад. Так, мы ў 2012 годзе прайгралі выбары. Але час паказвае, што нашая палітыка была эфектыўная.

- У Грузіі арыштаваныя шэраг прадстаўнікоў папярэдняй каманды кіраўніцтва Грузіі - гэта палітычнае пераследаванне ці вынік вамі ж збудаванай сістэмы судоў, калі ўсе перад законам роўныя?

- Ды няма такога заканадаўства, па якім гэтых людзей асуджаюць. Гэта літаральна барацьба, пераследаванне палітычных апанентаў. Напрыклад, Бачо Ахалая, былога міністра ўнутраных спраў Грузіі, суд апраўдаў па 12 эпізодах. Але на працягу двух гадоў яго трымаюць у турме. Ён сам прыехаў у Грузію, калі даведаўся пра крымінальную справу, каб тут, у судзе, абараняцца. Фракцыя Еўрапарламента, Савет Еўропы распаўсюдзілі заяву, што чалавека беспадстаўна трымаюць у турме. І пасля гэтага ўлады паспяшаліся вынесці абвінаваўчы вердыкт па адным эпізодзе. Ёсць многа фактаў, калі так званых сведкаў па справе выкрадаюць, прымушаюць іх нешта гаварыць. І потым гэтыя сведкі ў судзе абвяргаюць свае паказанні. Але цяперашнія ўлады моцна пастараліся зляпіць справу. (Бачо Ахалая быў прызнаны вінаватым у ажыццяўленні катаванняў і злоўжыванні службовым становішчам. - В.Х.).

- Тады атрымліваецца, што Грузія сёння не ёсць прававой дзяржавай.

- Сёння, на жаль, не. Сёння краіна разбураецца... Вазьміце гэтую бібліятэку (гутарка адбывалася ў публічнай бібліятэцы Саакашвілі. - В.Х.). Яе будынак - адзіны больш-менш буйны аб'ект інфраструктуры за апошнія два гады.

Цяпер у сістэму паліцыі пачалі прыводзіць былых крымінальнікаў. Два дні таму мэрыя Тбілісі прыняла рашэнне, што былыя палітвязні атрымаюць ільготныя тарыфы на праезд. Але хто гэтыя палітвязні? У большасці гэтыя людзі раней былі абвінавачаныя ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі, у злачынствах супраць дзяржавы. Сотні такіх людзей выпусцілі на вуліцу. І ў нас моцна абвастрылася крымінальная сітуацыя. Адбываецца тое, пра што мы ўжо забыліся: крадзяжы, з машынаў здымаюць колы, акумулятары. Забойствы! Кожны другі дзень цяпер у зводках паліцыі забойствы.

- Як на гэта рэагуе грузінскае грамадства?

- Мітынг у Тбілісі 15 лістапада не планаваўся супраць крыміналізацыі краіны. Але людзі выйшлі і пратэставалі ў тым ліку супраць палітыкі ўладаў. Вядома, цяпер грамадзянам не падабаюцца працэсы, якія адбываюцца ў Грузіі. Рэйтынг урада падае хутка. І галоўнае, што ўрад не кіруе краінай. Гэты чалавек (Бідзіна Іванішвілі, былы прэм'ер-міністр Грузіі, займае 153-е месца ў спісе самых багатых лю¬дзей па версіі «Forbes». - В.Х.) сядзіць у крышталёвых кустах, з яго ніякай адказнасці, але ён прымае ўсе рашэнні. І ў выніку дзяржава не функцыянуе, бо ўсе баяцца. Людзі ва ўрадзе баяцца нешта рабіць, бо раптам яму не спадабаецца. Сённяшнія ўлады патрэбны Расіі, нават рыторыка змянілася: пачалі гаварыць, што Грузія - сяброўская краіна. А наша кіраўніцтва гатова здаць усё, абы не было супрацьстаяння. Іванішвілі, які кіруе Грузіяй, робіць свой бізнес у Расіі. Краіна ж паступова разбураецца, дарогі псуюцца, з'явіліся нават перабоі ў пастаўках электраэнергіі. Але мы збіраемся вярнуцца да ўлады, бо так працягвацца не можа.

- Дык з вашых словаў вынікае, што даволі хутка ўся каманда былога ўрада можа апынуцца ў турмах...

- Саджаць апанентаў будуць і далей. Але наш козыр у тым, што маладыя людзі выраслі, яны ўжо сталі тымі, хто прымае рашэнні. І гэтая моладзь з намі.

Вольга ХВОIН 


2726
5
greta
10.12.2014 00:52
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю bankir
А ну да, без России никак. Как же , они сейчас поднимаются с колен ! Сырьевой придаток Запада стремится стать сырьевым придатком Китая. Прогресс налицо. А как укрепился рубль! Какие технологии! Ну, а духовность! Вот только враги со всех сторон, ну ничего, не привыкать. Главное телевизоры не выключать! Ведь так сладко жить в плену собственных иллюзий...
Православный атеист
07.12.2014 14:22
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю bankir
Вот спасибо Вам Банкир за поддержку. Я ведь считал, что никто и не заметит пропажи, большинство посетителей сайта ВБ не увлечены русскими православными ценностями. По поводу положения в Грузии тоже верно мыслите: есть широко распространенная объективная информация в том же интернете. Так ВВП на душу населения в Грузии меньше чем в Армении, но больше чем в Гватемале - это 118 место в мировом рейтинге, средний темп роста ВВП при Саакашвили составлял 1,4 %, тогда как в настоящее время, 7,1% и в основном за чет трудовых мигрантов из России. За чертой бедности находится 40% населения, а безработица 16%, при этом индекс развития человеческого потенциала снизился до показателя 0,698 - это около 60 места в мировом рейтинге и ниже чем было во времена ,как сейчас
говорят, коммуны. Много, очень много работы в Грузии. Это понимают власти и потиху готовят общественное мнение к изменению ориентации с Европы на Союз с Россией и таможенным объединением. Точка
Fedja
07.12.2014 11:35
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Інга
А это специально. Чтоб чем поменьше читали.
bankir
07.12.2014 00:21
ответить ответить с цитатой
Ребята-шаены, опять применяете тактику крапленых карт на новом сайте. Куда дели материал о русском культурном центре? Мне нужна реальная дискуссия по этому вопросу. Замалчивание данной проблематики и подкидывание некоих грузинских успехов это позиция юродивого. Никаких успехов там нет и не будет, пока не подключатся к российскому рынку, это понятно и руководству Грузии, которое приняло примирительную позицию в отношениях с Россией по всем вопросам, даже политическим. Так что давайте все-таки разговаривать прямо и честно, без европейских выкрунтасов.
Інга
05.12.2014 12:30
ответить ответить с цитатой
Дзякуй за мову! Хоць хтосьці ў гэтай газэце яе ведае ды шануе!

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

На заседание министров образования стран общеевропейского пространства высшего...
3363
С чего начать модернизацию системы среднего образования и кто возьмет ответственность за...
2710
Привлечение прямых иностранных инвестиций в Беларусь не является таким уж безнадежным...
2365
Исследование, проведенное в рамках проекта «Рефорум», который реализует Белорусский...
2934
Вы владеете недвижимостью?











Ответить