22 окт / 2018
22 окт / 2018
БРЕСТ
БРЕСТ
БРЕСТ
Вялікі футбол прыйшоў у Івацэвічы: у райцэнтры адкрылася новая арэна

16 октября 2017

Новости Бреста

Івацэвічам яна была патрэбна, гэтая сучасная футбольная еўраарэна. Горад займае шостае месца па колькасці жыхароў на Брэстчыне, але меў футбольны стадыён, які па сваіх характарыстыках саступаў падобным у Ляхавічах, Жабінцы, Ганцавічах і іншых гарадах, дзе пражывае значна менш насельніцтва.

Кіраўніцтва раёна разумела сутнасць праблемы; будаўніцтва футбольнага стадыёна хаця і ішло няхуткімі тэмпамі, тым не меней, паступова абрысы новай еўраарэны былі бачны ўсё больш і больш выразна... І вось у мінулую суботу, 14 кастрычніка, ў Івацэвічах прайшло адкрыццё новага стадыёна. На мерапрыемства прыйшло кіраўніцтва Івацэвіцкага раёна і Брэсцкага аблвыканкама, Беларускай федэрацыі футбола. Слова ўзяў старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук.

- Гэты стадыён - цудоўны і доўгачаканы падарунак жыхарам Івацэвічаў і раёна. Ён упрыгожыў наш горад і з архітэктурнага пункта гледжання - усё, што мы бачым тут, выглядае сучасным, прыгожым, дабротным, - адзначыў кіраўнік раёна. - З увядзеннем стадыёна ў гэтай частцы Івацэвічаў сфарміраваўся спартыўны мікрараён. Упэўнены, што новы спартыўны аб'ект будзе садзейнічаць уцягванню дзяцей і моладзі ў актыўныя заняткі фізкультурай і спортам, стане цэнтрам актыўнага адпачынку і фарміравання здаровага ладу жыцця...

Новости Бреста

Кіраўнік раёна выказаў словы падзякі за дапамогу ў фінансаванні аб'екта старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатолю Лісу, за якасную працу - будаўнікам, усім, хто прыклаў намаганні для таго, каб запрацавала спартыўная арэна. Пасля слова браў в.а. старшыні Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Токар, які адзначыў, што цяпер Івацэвічы з'яўляецца горадам, дзе створаны ўсе ўмовы для заняткаў фізкультурай і спортам. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Ткачук ўзгадаў этапы будаўніцтва новага спартыўнага аб'екта, завастрыў увагу, што добрыя спартыўныя традыцыі на івацэвіцкай зямлі прымушаюць думаць, што моладзь, атрымаўшы такі цудоўны падарунак, яшчэ не раз прыемна здзівіць і парадуе поспехамі.

Кіраўнік упраўлення спорта і турызма аблвыканкама Мікалай Глушэня, намеснік дырэктара Дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола Андрэй Чэпа таксама віншавалі жыхароў Івацэвічаў з увядзеннем новага спартыўнага аб'екта і ўручылі падарункі - футбольныя мячы. Прайшло шэсце маладых спартсменаў Івацэвіччыны - лёгкаатлетаў, футбалістаў, дзюдаістаў, хакеістаў, плыўцоў, фігурыстаў...

Пасля ўрачыстага адкрыцця на новым стадыёне прайшоў першы матч - і гэта была даволі важная гульня: ФК "Івацэвічы" ў паўфінальным матчы Кубка рэгіёнаў сустракалася з ФК "Змена" з Ваўкавыска. Нагадаем, у чвэрцьфінале івацэвіцкая каманда перамагла лепшую каманду Віцебшчыны, а калектыў з Ваўкавыска выбіў з розыгрышу прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці. Аматары гульні, якія поўнасцю запоўнілі трыбуны стадыёна, чакалі сапраўднага відовішча, але важнасць супрацьстаяння "ціснула" на ігракоў двух камандаў. Таму гульня праходзіла больш у пазіцыйнай барацьбе, вострых момантаў было нямнога ні ў першым тайме, ні ў другім. У такіх выпадках часта ўсё вырашае адзін гол, і ён, на жаль, быў забіты нашымі сапернікамі - у другім тайме прастрэл з правага фланга замкнуў нападаючы ваўкавыскай каманды Марцін Арцюх - 0:1. Гэты вынік ставіць ФК "Івацэвічы" ў даволі складанае становішча; каб выйсці ў фінал, у гульні, што пройдзе ў Ваўкавыску, трэба абавязкова перамагаць; любы іншы вынік пакіне ФК "Івацэвічы" па-за Кубкам рэгіёнаў.

У гэты ж дзень на новым стадыёне адбыўся футбольны матч маладзёжных каманд СДЮШАР г. Івацэвічы і Ліхаслаўля (Цвярская вобласць). Гульня завяршылася баявой нічыёй - 2:2. 

ФОТО: 1reg.by
Александр Горбач

1469
0
Меня это радует (75%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (25%)
Меня это злит (0%)


Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
А заодно рассмотрели культурный план трансграничного сотрудничества вплоть до 1000-летия...
1011
Керчь отозвалась болью В результате трагедии погиб 21 человек, в больницах - более 50...
924
Госпогранкомитет обеспокоен солидным трафиком оружия, идущего от южных соседей Об...
1313
Визит знаменитого телеведущего на Полесье состоялся во многом благодаря Николаю...
1688
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить