23 ноя / 2019
23 ноя / 2019
Подать рекламу
БРЕСТ
-1°
-3°
БРЕСТ
-1°
-3°

Як выглядаюць народныя мадонны? Рэпартаж за дзень да вясны

28 февраля 2018

Лелікаўская сваха, бездзежская «пава», маларыцкая спадніца-«бурка», мотальскія кажушкі, лунінецкія гарсэты... Каля двухсот народных аўтэнтычных касцюмаў убачылі берасцейцы пад час свята роднай мовы «Жывыя вытокі». Некаторым з іх каля ста гадоў. Сэнс не ў тым, каб іх насіць, а берагчы і выкарыстоўваць асобныя элементы на сцэне і ў паўсядзенным жыцці.

Новости Бреста

Ведаць свае карані вельмі важна. Работнікі абласнога грамадска-культурнага цэнтра на мінулым тыдні прадаставілі магчымасць даведацца, як апраналіся нашы продкі ў першай палове і сярэдзіне XX стагоддзя. Арганізатары збіралі беларускі нацыянальны касцюм па крупінках, зазіраючы і ў кожны куточак Берасцейшчыны.

Пачнем з канцэрта-паказа «Модны стыль - народны тэкстыль». Каля двухсот народных касцюмаў прадэманстравалі госці з рэгіёнаў: вядомую лелікаўскую (дывінскую) сваху, бездзежскую «паву», маларыцкую «бурку», мотальскія кажушкі і шмат іншых непаўторных элементаў самабытнага адзення. Яно сапраўды адлюстроўвае дух той эпохі, спалучае практычнасць і эстэтычнасць. Як адзначалі вядучыя, сялянскі касцюм быў і застаецца нечым большым, чым проста вопратка. Гэта сапраўдны мастацкі твор, які ўвабраў майстэрства ткачых і вышывальшчыц, мудрасць пакаленняў. Гэта свайго роду абярэг і магія прыгажосці для ўсіх пакаленняў.

Народны фальклорна-этнаграфічны гурт «Завіца» Раздзялавіцкага СДК Ганцавіцкага раёна, народны аматарскі клуб «Альтанка» метадычнага цэнтра дзяржаўнай установы культуры «Столінская раённая клубная сістэма», узорны клуб аматараў фальклору «Вясковая табала» Хаціслаўскага СДК Маларыцкага раёна, народны ансамбль танца «Прыгажосць» Драгічынскай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў, тэатральны калектыў Ляхавіцкага ГДК, Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці... Пад вядомыя беларускія мелодыі і кампазіцыі ўдзельнікі змянялі адзін аднаго на сцэне. І яшчэ доўга не змаўкалі гучныя апладысменты.

Новости Бреста

«Гатычныя мадонны» з Берасцейшчыны

Каб зрабіць чарговы крок да захавання багатай народнай спадчыны, АГКЦ выдаў фотакаталог «Рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнага касцюма Берасцейшчыны». У выданні звыш сотні строяў з шаснаццаці рэгіёнаў Брэсцкай вобласці. Акрамя вышэйназваных, варта ганарыцца давыд-гарадоцкімі «галовачкамі», івацэвіцкімі чапцамі, ляхавіцкай падвічкай, лунінецкімі гарсэтамі і іншымі элементамі традыцыйнага адзення.

Асаблівай прыгажосцю вылучаецца жаночы строй. «Нібы гатычныя мадонны, павітыя ў бялюткія наміткі, апранутыя ва ўзорыста-маляўнічыя андаракі, велічна і грацыёзна хадзілі яны па роднай зямлі і, як усе жанчыны свету, адчувалі сябе ва ўрачыстых уборах высакароднымі і прыгожымі, шчаслівымі і радаснымі», так паэтычна пісаў пра тыя часы беларускі этнограф Міхась Раманюк.

Самую каларытную і маляўнічую частку беларускай жаночай вопраткі складалі галаўныя ўборы. Яны надавалі касцюму завершанасць і святочнасць. Як ні адна частка жаночай вопраткі, строга адпавядалі ўзросту і сямейнаму становішчу. Пасля вяселля маладая жанчына больш не магла хадзіць з непакрытай галавой.

Спосабы нашэння наміткі строга адпавядалі прынятаму ў той ці іншай мясцовасці стандарту. Даведацца, як завівалі плат на Маларытчыне, дапамагала на свяце народны майстар з в. Дарапеевічы Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк. І ўвогуле маларытчане прыбылі на свята з калегамі-украінцамі з суседняга Ратнаўскага раёна. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама рэалізуе праект «Народная творчасць без межаў» па праграме тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства «Беларусь-Украіна». Летам ў райцэнтры будзе ладзіцца міжнародны пленэр ткачоў.

А яшчэ нельга не адзначыць традыцыйны касцюм мяшчанкі з Давыд-Гарадка Столінскага раёна. Гэта ўвогуле нейкае дзіва! Галаўны ўбор жанчыны - «галовачка» настолькі вялікі і прывабны, што яго нават няма з чым параўнаць!

Загадчыца аддзела традыцыйнай культуры АГКЦ Ларыса Быцко адначыла, што наступным крокам павінна стаць рэканструкцыя народных строяў. Старыя касцюмы ў ранейшым выглядзе цяпер насіць не будзеш. Але, як заўважалі берасцейскія модніцы, асобныя элементы і зараз выглядаць вельмі стыльна. Таму такія фрагменты варта выкарыстоўваць і для сучаснага аддзення. І тады яно зноў будзе ў трэндзе. Нават у моладзі. 

ФОТО: Сергея Мощика

3688
0
Меня это радует (80%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (0%)
Меня это злит (20%)
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

«Бульба» ищет где лучше «Второй хлеб» белорусов грозит вздорожать в...
631
С 8 часов утра открыты 911 участков. Всего в голосовании на Брестчине могут принять участие...
766
В ближайшее воскресенье граждане Беларуси будут голосовать за кандидатов в депутаты...
681
Условия рекламной игры «С «Вечеркой» в високосный год теплее!», по итогам...
1115
Какой еще мост нужен Бресту?







Ответить