24 июл / 2019
24 июл / 2019
Подать рекламу
БРЕСТ
19°
21°
БРЕСТ
19°
21°

Спачатку было слова. Янава. Сёння адзначаецца Дзень беларускага пісьменства

01 сентября 2018

Больш за дзве сотні літаратараў і навукоўцаў возьмуць удзел у 25-м святкаваннi Дня беларускага пісьменства, што пройдзе ў Іванаве 1 і 2 верасня. З гэтай нагоды арганізатары падрыхтавалі 80 розных мерапрыемстваў. У горадзе і раёне адбудаваны альбо рэканструяваны больш за сорак аб'ектаў грамадскага прызначэння. На падрыхтоўку да свята пайшла параўнальна сцiплая сума - каля 4 мільёнаў рублеў.

Новости Бреста

Пра тое, што Іванава сустракае гасцей вялікага свята, паведамляюць білборды яшчэ кіламетраў за дзесяць. А вынікі шматмесячнай падрыхтоўчай працы адчуваюцца непасрэдна на вуліцах гарадка, якi стане сёння арэнай святочных урачыстасцяў. Юбілейны Дзень беларускага пісьменства абяцае стаць яркай падзеяй культурнага жыцця.

Пры ўваходзе ў гарадскі парк яшчэ ў сераду, 29 жнiўня, спецыялісты мясцовай ЖКГ устанаўлівалі кампазіцыю з драўляных скульптур пісьменнікаў розных эпох. Сярод іх мала каму вядомы Ян Пратасовіч, які нарадзіўся і вырас менавіта тут, на янаўскай (цяпер іванаўскай) зямлі.

Новости Бреста«Ён быў чалавекам досыць адукаваным, ведаў лацінскую, грэчаскую ды iншыя еўрапейскія мовы, - распавядае Анатоль Крэйдзіч - член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, адзін з ініцыятараў правядзення сёлетняга свята менавіта ў Іванаве. - У 1570-80-я гады займаў пасаду віленскага гарадскога суддзі. Мяркуюць, што з канца 1580-х і да сярэдзіны 1590-х гадоў жыў у сваёй вёсцы каля Іванава. Тут былі задуманы i напісаны яго маральна-павучальныя i навуковыя творы, для публiкацыі якіх ён прыязджаў «у слаўнае места Віленскае». У час сваёй службовай дзейнасці Пратасовіч найбольш бываў у асяроддзі чыноўнікаў гарадскога самакіравання i служылай шляхты. Быў даволі заможны чалавек. Бацька паэта, Бенедыкт Пратасовіч, паводле пepaпicy 1567 г., выстаўляў у войска 9 вершнікаў i 7 пешых жаўнераў, сваім сынам - Яну i Мацею - пакінуў у спадчыну маёнтак Магільна. Маці паэта, Марына, паходзіла з княскага роду Палубінскіх, даводзілася сястрою наваградскаму кашталяну Аляксандру Палубінскаму. У жонкі Ян Пратасовіч узяў сабе дачку берасцейскага кашталяна Рыгора Войны, парадніўшыся такім чынам з вядомым магнацкім родам. Час надзіва літасціва абышоўся са спадчынай Яна Пратасовіча: да нас дайшло ажно шэсць кніг паэта. Наколькі вядома, ніводнаму з калегаў Я. Пратасовіча не ўдавалася на працягу года выдаць ажно чатыры кнігі; гэта ўвогуле выключны выпадак у тагачаснай літаратурна-выдавецкай практыцы».

«Сучаснае слоўнае мастацтва Іванаўшчына прымнажае новымі імёнамі і творамі, стылямі і фарбамі. Імёны празаікаў, паэтаў, пісьменнікаў-дакументалістаў Аляксея Каўко, Міколы Федзюковіча, Міколы Панасюка, Міколы Трафімчука, Валерыя Кухарчука, Васіля Жушмы і іншых атрымалі шырокую вядомасць у краіне», - дадае Анатоль Мiкалаевiч.

Дарэчы, парк, дзе мы назіралі за апошнімі прыгатаваннямі, значна абнавіўся. Ён стане галоўнай пляцоўкай Дня пісьменства. Тут, побач з летняй эстрадай, пабудавана вялікая сцэна амфiтэатра, на якую 2 верасня выйдуць пісьменнікі, навукоўцы, асветнікі, а ўвечары - артысты. Літаратурна-мастацкая імпрэза працягнецца вялікім святочным канцэртам з удзелам беларускіх зорак. Сюрпрызы для гледачоў падрыхтавалі супрацоўнікі сталічнага Палаца Рэспублікі.

Ну, а пачатак свята, які сёлета супадае з 1 верасня, што сімвалічна, таксама абяцае цікавыя падзеі. Ужо з ранку суботы Дом культуры, плошча Кастрычніка і цэнтральная вуліца Савецкая стануць месцамі шматлікіх выстаў, конкурсаў, прэзентацый. Так, на плошчы можна будзе ўбачыць натуральны друкарскі станок. Не той, што друкуе грашовыя купюры, а такi, што 400-500 гадоў таму друкаваў кнігі. Менавіта яны, рознага кірунку і ад розных аўтараў, стануць асноўнымі экспанатамі выставы, што разгорнецца побач. А жыхароў Іванава чакае падарунак ад «Белкнігі» - адкрыццё крамы на Савецкай. Цяжка паверыць, але гэта факт: апошнія гадоў дзесяць ў райцэнтры не існавала асобнай кнігарні. І вось цяпер яна, пад сімвалічнай назвай "Верасень", паспрабуе стаць альтэрнатывай салону тэхнікі, што гандлюе планшэтамі.

Новости Бреста

Павільёны буйных выдавецтваў размесцяцца таксама на плошчы, бліжэй да новай пешаходнай вуліцы. Калі дакладней, такі статус атрымаў невялікі 200-мятровы адрэзак вуліцы 17-га Верасня. З аднаго боку гімназія, з другога - бібліятэкі (цэнтральная раённая ды дзіцячая), а таксама новая гульнявая пляцоўка. Тут высаджаны кветкі, устаноўлены лаўкі для адпачынку. І... памятны знак, прысвечаны Дню пісьменства, які атрымаў назву "Янава слова". Ягонае адкрыццё пройдзе ў нядзелю. Падобныя сімвалы пісьменства былі ўстаноўлены ў кожным горадзе краіны, што прымалі гэты фэст. Аднак у Іванаве знак незвычайны. Яго ідэя ўвасоблена ў камяні: цень ад пяра, што сімвалізуе пісьменства, падае на круглую чашу, на якой адлічваецца час. Кожная рыска абазначае горад, які прымаў свята беларускага пісьменства на працягу 25 гадоў. На Брэстчыне гэта Пiнск (1999), Камянец (2005), Ганцавiчы (2011) i Iванава, зразумела.

Усяго арганізатары запланавалі каля 80 мерапрыемстваў. Дарэчы, некаторыя з іх адбудуцца на тэрыторыі Іванаўскага раёна. Так, круглы стол з удзелам айчынных ды замежных пісьменнікаў пройдзе ў музейным комплексе Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы. А ў вёсцы Дастоева, зразумела ж, не могуць не ўспомніць, што калiсьцi яна падаравала прозвішча знакамітаму Фёдару Дастаеўскаму. Незвычайнымі могуць стаць і канцэрт жывой класічнай музыкі, і літаратурныя чытанні з удзелам духоўна-асветнiцкай экспедыцыi, якая даставіць на Іванаўшчыну часціцу жыватворнага агню з Iерусалiмскага храма Гроба Гасподняга.

А вось ад феерверку арганізатары сёлета вырашылі адмовіцца. Па-першае, трэба эканомiць, а па-другое, усё ж свята пісьменства пачаткова задумвалася менш як шоў, а больш як тэматычнае мерапрыемства, якое павінна падкрэсліць важкасць для краіны друкаванага слова і ўвогуле навукі ды мастацтваў. Дарэчы, нездарма ў нашай роднай беларускай мове словы "пісьменства" і "пісьменнасць" вельмі блізкія па гучаннi i сэнсе. 

ФОТО: Валерыя Мiхальчука

3194
2
Меня это радует (33.3%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (66.7%)
Меня это злит (0%)


ворчун
02.09.2018 21:01
ответить ответить с цитатой
Какая актуальность темы, такой и праздник. Праздник белорусской книги- это как большинство наших печатных СМИ, которые выживают только благодаря принудительной подписке.
Савелий
01.09.2018 19:18
ответить ответить с цитатой
Долгое время не было возможности посетить этот праздник белорусской книги. И вот сегодня получилось. И впечатления отрицательные, такое ощущение, что попал на выставку-ярмарку белорусского легпрома и "чарки со скваркой", продажи специй и чаев. Более-менее еще был Город мастеров, но многие продавцы были с кислыми минами, что подходить не хотелось. Что касается самой книги, то она была представлена несколькими издательствами из Минска, полиграфическим комбинатом им.Я.Коласа, Брестоблсоюзпечатью, Белпочтой, но бедненько и простенько палаткой региональные госСМИ. Удивила интересная литературная экспозиция сети аптек "Фармация". Фактически праздник превратился в мероприятие для галочки. Печально....

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

Девятый по счету фестиваль кулинарного искусства «Мотальскія прысмакі»...
923
В программе праздника в этом году произошли изменения. Не состоялось запланированного...
1003
Курить нельзя даже в собственной машине Через неделю существенно ужесточится...
1063
Его пик придется на 0:31 17 июля... Частное лунное затмение грядущей ночью смогут увидеть...
1117







Ответить