13 дек / 2019
13 дек / 2019
Подать рекламу
БРЕСТ
БРЕСТ

Новы нумар часопіса “ARCHE“ прэзентавалі ў Брэсце

21 октября 2015

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі разам з Генеральным консульствам РП у Брэсце арганізавалі ў панядзелак, 19 кастрычніка, прэзентацыю новага нумара часопіса "ARCHE", пысвечанага супольнай барацьбе беларусаў і палякаў супраць нацызму ў гады Другой сусветнай вайны.

Нумар часопіса называецца "Польшча ў Другой сусветнай вайне". Але большасць матэрыялаў, рэпрэзентаваных у выданні, даследуюць агульную барацьбу беларусаў і палякаў супраць нацызму.

Выконваючы абавязкі кіраўніка Генеральнага консульства РП у Брэсце Славамір Лучак падкрэсліў: "Сёння мы гаворым аб тым, як мы разам змагаліся супраць фашызму. Некаторыя артыкулы для для мяне сталі адкрыццём фактаў, якія, шчыра кажучы, раней не ведаў". Кіраўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Мурашкін падтрымаў дыпламата: "Мы павінны ведаць агульную гісторыю. Мы з Польшчай добрыя суседзі, і калі мы будзем лепей ведаць агульную гісторыю, то гэта пойдзе на карысць нашым народам".

Новы выпуск "ARCHE", а таксама сваю кнігу "Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг." рэпрэзентаваў кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. Пагаджуся з ім: "Мы вельмі мала ведаем аб тым, якім чынам беларусы сустрэлі Другую сусветную вайну. Між іншым, не менш чым 70 тысяч этнічных беларусаў (на самой справе іх было болей) прынялі ўдзел у першых баях 1939 года супраць гітлераўскай Германіі".

Той жа Ігар Мельнікаў у часопісе надрукаваў частку свайго даследавання "На разломе цывілізацый". Піша аб трагедыі 1939 года, аб абароне Брэсцкай крэпасці (менавіта ў гэтым годзе), аб бітве пад Кобрынам - ці шмат хто ведае аб гэтых падзеях?

...Дзіўна, але ў гэты вечар у польскім дыпламатычным прадстаўніцтве ў асноўным гучала не польская, а беларуская мова. Другі сакратар Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Эльжбета Іванеўска мяне паправіла: "Былі выступленні і на польскай, і на рускай мовах. Мы падтрымалі праект, каб паказаць, што са злом трэба змагацца разам. Так, у нашых краін могуць быць супярэчанні ў нейкіх сферах. Але калі паглядзім у гісторыю нашых народаў, то мы заўсёды перамагалі разам. Лічу, што гэтым праектам паказваем людзям, наколькі мы блізкія па духу, па культуры. І можам разам не толькі жыць добра, але і супрацьстаяць злу".

Юрась РУБАШЭЎСКІ 


4374
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

За что уволили главного тренера «Динамо»? Большое интервью с Марцелом Личкой,...
355
Началась реализация трансграничного проекта в Беловежской пуще В Беловежской пуще...
376
С 1980 года в четырех километрах от районного центра (в деревне Борки) возникла...
491
Ровно два года назад стартовал проект «Ветландс», финансируемый Глобальным...
459
Что делать с бомжами и попрошайками в центре города?








Ответить