16 окт / 2019
16 окт / 2019
Подать рекламу
БРЕСТ
10°
12°
БРЕСТ
10°
12°

Миллион жителей Брестчины сделают выбор

16 декабря 2010

Послезавтра страна в очередной раз будет выбирать президента. Ровно в 8 утра 19 декабря откроются 986 участков на территории Брестской области. В выборах имеют право участвовать 1 миллион 18 тысяч жителей региона. Напоминаем, что в Беларуси действует так называемый позитивный принцип голосования. Чтобы выразить свой голос, избирателю необходимо поставить любой знак в квадратике напротив фамилии выбранного кандидата (что означает «ЗА») либо в графе «Против всех», если ни один из кандидатов не вызывает симпатий. Если знаки поставлены сразу в нескольких квадратиках или не поставлены ни в одном, такой бюллетень признается недействительным.

Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

КАСТУСЁЎ Рыгор Андрэевіч

Костусев

Нарадзіўся 17 красавіка 1957 г. у вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 г. у якасці рабочага саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна.
Пасля службы ў войску вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка. Працаваць вярнуўся на малую радзіму, дзе неўзабаве стаў галоўным інжынерам.
У 1988 г. калектывам быў абраны дырэктарам гаспадаркі «Іскра» Бялыніцкага раёна.
З 1991 г. працаваў у МПМК –  283 (г. Шклоў) галоўным механікам. У 1995 г. стаў дырэктарам раённага вытворчага аб´яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Шклова.
З 2002 па 2004 г. –  дырэктар сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла –  Белая Русь», затым –  прыватны прадпрымальнік, камерцыйны дырэктар прыватнага прадпрыемства ў г. Магілёве.
З 2008 г. –  намеснік генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Асвейская будаўнічая кампанія».
Грамадскую і палітычную дзейнасць Р.А. Кастусёў пачаў у 1989 г. Быў старшынёй Шклоўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, кіраўніком Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.
З 2009 г. –  намеснік старшыні Партыі БНФ.
Жанаты, бацька трох дзяцей (дзвюх дачок і сына).

Праграма

ЛУКАШЭНКА Аляксандр Рыгоравіч

Лукашенко

Нарадзіўся 30 жніўня 1954 г. у гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус.
Закончыў дзве навучальныя ўстановы: у 1975 г. –  Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, у 1985 г. –  Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Гісторык, эканаміст.
У 1975–1977 гг. служыў у пагранічных войсках, у 1980–1982 гг. –  у Савецкай Арміі.
Пасля армейскай службы А.Р. Лукашэнка працаваў у камсамольскіх і партыйных органах, займаў пасады намесніка і кіраўніка прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і аграпрамысловага комплексу БССР.
У 1990 г. выбіраецца ў Вярхоўны Савет БССР.
10 ліпеня 1994 г. А.Р. Лукашэнка быў выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (атрымаў больш за 80 % галасоў выбаршчыкаў).
У верасні 2001 г. пераважнай большасцю галасоў (75,65 %) выбраны паўторна Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, у сакавіку 2006 г. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які набраў 83 % галасоў выбаршчыкаў, атрымаў упэўненую перамогу і быў перавыбраны на пасаду Кіраўніка беларускай дзяржавы.
А.Р. Лукашэнка –  бацька трох сыноў.

Праграма

МІХАЛЕВІЧ Аляксей Анатольевіч

Михалевич

Нарадзіўся 15 мая 1975 г. у Мінску, беларус, беспартыйны.
Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Стажыраваўся ў Оксфардскім універсітэце (Англія).
Працаваў намеснікам дырэктара, генеральным дырэктарам сумеснага беларуска-польскага прадпрыемства «Аркадыя».
У 2003–2007 гг. –  дэпутат Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў, каардынатар Асамблеі мясцовых саветаў.
Антыкрызісны менеджар, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь (2005 г.).
У 2007–2010 гг. –  юрыст Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане і Беларускага незалежнага прафсаюза.
Акрамя родных беларускай і рускай, таксама валодае англійскай і польскай мовамі.
Працуе юрысконсультам у агенцтве перакладаў і юрыдычных паслуг.
Жанаты, бацька дзвюх дачок.

Праграма

НЯКЛЯЕЎ Уладзімір Пракопавіч

Некляев

Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 г. у Смаргоні. Закончыў Мінскі электратэхнікум сувязі, Мінскі педагагічны інстытут, Маскоўскі літаратурны інстытут.
Паэт, журналіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Аўтар шматлікіх кніг, паэтычных складанак, папулярных беларускіх песень. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе. У канцы 60-х вярнуўся ў Мінск і заняўся журналістыкай і літаратурнай працай. Стварыў і доўгія гады быў галоўным рэдактарам папулярнага часопіса «Крыніца» («Родник»), газеты «Літаратура і мастацтва». Працаваў у рэдакцыі газеты «Знамя юности», на Беларускім тэлебачанні. Зараз з´яўляецца выканаўчым дырэктарам Міжнароднага грамадскага аб´яднання сацыяльнай падтрымкі дзяцей і моладзі «Клопат».
З 1998 па 2001 г. –  старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 2005 г. У.П. Някляеў –  прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра (міжнароднай пісьменніцкай арганізацыі). З 2010 г. –  дырэктар Даследча-асветніцкай установы «Рух наперад», лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Жанаты, мае дзвюх дачок.

Праграма

РАМАНЧУК Яраслаў Чэслававіч

Романчук

Нарадзіўся 10 студзеня 1966 г. у гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскай вобласці. Там жа з залатым медалём закончыў сярэднюю школу. З 1984 па 1986 г. служыў у Савецкай Арміі на Алтаі. У 1990 г. з адзнакай закончыў інстытут і ў 2000 г. –  аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «эканоміка».
Акрамя родных беларускай і рускай, валодае англійскай, польскай і французскай мовамі.
Атрымаў вопыт работы ў бізнесе, працуючы дырэктарам прадпрыемства «МАРИОН». У цяперашні час узначальвае Рэспубліканскае грамадскае аб´яднанне «Аналітычны цэнтр “Стратэгія”».
Атрымаў больш за дзесяць прэстыжных дыпломаў і ўзнагарод па эканоміцы, у тым ліку Atlas Economic Research Foundation (2006, 2007). Напісаў 8 кніг па сістэмнаму рэфармаванню эканомікі.
У 1996 г. Я.Ч. Раманчук працаваў у камісіі па эканамічнай палітыцы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
З´яўляецца адным з заснавальнікаў Аб´яднанай грамадзянскай партыі, у 2000 г. быў абраны намеснікам Старшыні партыі. Неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных палітычных і эканамічных форумах.

Праграма

РЫМАШЭЎСКІ Віталь Анатольевіч

Рымашевский

Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 г., беларус, жыве ў Мінску.
Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. У 1997 г. скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Працаваў па спецыяльнасці, прайшоў шлях ад шэраговага супрацоўніка і да начальніка тэхнічнага аддзела. Затым пачаў займацца прыватным бізнесам.
У 1999 г. В.А. Рымашэўскі навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце «Саюз грамадскага кіравання», вывучаў эканамічны і палітычны лад ФРГ і Польшчы. У цяперашні час працуе намеснікам старшыні па міжнародных сувязях рэспубліканскага грамадскага аб´яднання «Хрысціянская дзелавая ініцыятыва».
Праваслаўны хрысціянін, мае багаслоўскую адукацыю. В.А. Рымашэўскі –  сустаршыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, адзін з кіраўнікоў кампаніі «У абарону свабоды сумлення і веравызнання ў Беларусі», у межах якой было сабрана больш за 50000 подпісаў у абарону хрысціянаў.
Жанаты, мае дачку.

Праграма

САННІКАЎ Андрэй Алегавіч

Санников

Нарадзіўся 8 сакавіка 1954 г. у Мінску.
З залатым медалём скончыў школу, у 1977 г. –  Мінскі Дзяржаўны інстытут замежных моў (з адзнакай). Валодае беларускай, рускай, англійскай, французскай, польскай мовамі.
Працаваў на Мінскім заводзе ім. В.І. Казлова, перакладчыкам у нафтавай кампаніі ў Пакістане, на будаўніцтве алюмініевага завода ў Егіпце, у Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі, у сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку.
Пасля заканчэння ў 1989 г. Дыпламатычнай акадэміі МЗС СССР у Маскве (з адзнакай) А.А. Саннікаў працаваў у МЗС БССР, затым Рэспублікі Беларусь. Напачатку 1995 г. стаў намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі. У 1996 г. сышоў у адстаўку.
У 1997 г. А.А. Саннікаў стаў адным з ініцыятараў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя´97». У 1998– 2002 гг. –  рэктар Народнага ўніверсітэта, незалежнага адукацыйнага праекта.
Лаўрэат міжнароднай прэміі ім. Бруна Крайскі ў галіне праў чалавека (2005 г.), каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», прафесійны дыпламат, мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Зараз працуе палітычным аглядальнікам газеты «Народная Воля».
Мае двух сыноў. Жонка –  Ірына Халіп, журналістка.

Праграма

СТАТКЕВІЧ Мікалай Віктаравіч

Статкевич

Нарадзіўся 12 жніўня 1956 г. у Слуцкім раёне ў сям´і настаўнікаў.
Закончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча. Служыў у Запаляр´і. Абараніў кандыдацкую дысертацыю і выкладаў у МВІЗРВ. Кандыдат тэхнічных навук, спецыяліст у галіне кіравання. Падпалкоўнік запаса.
У цяперашні час з´яўляецца кіраўніком прадстаўніцтва Беларускага Незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў г. Мінска.
У 1993 г. выступіў супраць Дамовы аб калектыўнай бяспецы з ваюючымі краінамі (Арменія, Таджыкiстан і інш.), па ўмовах якой Беларусь павінна была адпраўляць сваіх салдат на чужыя войны.
У 1996 г. быў абраны старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
З 2003 г. узначальвае Еўрапейскую кааліцыю, у якую ўваходзіць шэраг партый, прафсаюзных, жаночых і маладзёжных арганізацый. Аўтар многіх работ у галіне паліталогіі, міжнародных адносін. Вылучаны кандыдатам у Прэзідэнты Кангрэсам «Еўрапейскай кааліцыi», у якім бралі ўдзел больш за 700 дэлегатаў.
Выгадаваў дзвюх дачок.

Праграма

УС Дзмітрый Іванавіч

Усс

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1971 г. у Мінску, беларус, мае юрыдычную адукацыю, беспартыйны.
Працоўную дзейнасць пачаў з 16 гадоў на заводзе «Інтэграл», затым працаваў будаўніком, рабочым.
З 1992 г. па цяперашні час з´яўляецца дырэктарам картаграфічнага вытворчага прадпрыемства «Трывіум», якое займаецца выдавецтвам атласаў і карт аўтамабільных дарог Беларусі, краін СНД, сумежных дзяржаў і Еўропы.
З 1999 па 2003 г. быў дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Шмат увагі ўдзяляў надзённым праблемам простых людзей. Больш за 7000 выбаршчыкаў звярнулася да Д.І. Уса за гэтыя гады, і кожнага ён выслухаў і аказаў пасільную дапамогу.
Жанаты, мае сына.

Праграма

ЦЯРЭШЧАНКА Віктар Іванавіч

Терещенко

Нарадзiўся 30 студзеня 1950 г. у вёсцы Дуброўка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, беларус.
У 1975 г. скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1990 г. –  Міжнародны інстытут менеджменту. Эканаміст. Магістр. Кандыдат эканамічных навук. Дацэнт па спецыяльнасці «эканоміка».
Працаваў слесарам, інжынерам, кіраўніком. Аўтар больш за 70 навуковых і дзяржаўных прац.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Лаўрэат міжнароднай узнагароды «Святая Сафія» за ўласны ўклад у адраджэнне духоўнасці, навукі і культуры. Узнагароджаны медалём удзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.
Зараз старшыня Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Мае трох дачок і ўнучку.

Праграма

(Друкуецца паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі.)


9639
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

На выборах президента Беларуси победил Александр Лукашенко, набрав 79,67 % голосов....
6936
В Столинском районе сегодня на всех 74 избирательных участках урны для основного...
6320
На кожным тыдні брастаўчане мелі мажлівасць сустрэцца з тым ці іншым кандыдатам у...
11516
Закончились радио- и телевыступления кандидатов в президенты, и мы уже можем задать им и...
5025
Какой язык вы будете указывать (указали) при переписи как родной?






Ответить