16 окт / 2019
16 окт / 2019
Подать рекламу
БРЕСТ
10°
12°
БРЕСТ
10°
12°

Віталь Рымашэўскі: «Самы цяжкі наркотык – гэта хлусня»

10 декабря 2010

На кожным тыдні брастаўчане мелі мажлівасць сустрэцца з тым ці іншым кандыдатам у прэзідэнты, задаць пытанні, паслухаць тое, што ён думае пра сучаснае і будучыню Беларусі. І гэта, бадай, адзін са станоўчых момантаў палітычнага шматгалосся сёлетняй кампаніі. У аўторак Брэст наведаў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Ягоная сустрэча з выбаршчыкамі адбылася ў малой зале Палаца культуры прафсаюзаў, якая была амаль што запоўнена.

Кандыдат выйшаў на сцэну ў добрым настроі, быў яўна скіраваны на працяглую размову і адразу папрасіў прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі задаць свае пытанні напрыканцы, лепш у асабістай гутарцы, каб не займаць час большасці тых, хто прыйшоў. Не дапамагло. Але пра гэта крыху ніжэй.

Даведка «Вячоркі»
Віталь Рымашэўскі, 35 год. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Беларус, жыхар Мінска. Жанаты, мае дачку. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў Інстытуце грамадскага кіравання. Пасля працаваў менеджэрам, кіраўніком аддзела маркетынгу сумеснага беларуска-балгарскага прадпрыемства. У палітыцы з пачатку 2000-х гадоў. З’яўляецца сустаршынёй Народнай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (пакуль не зарэгістравана Мінюстам).

Напачатку спадар Рымашэўскі распавёў, што ён збіраецца рабіць, калі ўзначаліць краіну. Коратка гэта выглядае так: грамадства, пабудаванае на хрысціянскіх каштоўнасцях, танныя крэдыты людзям і бізнесу (не больш як пад 3 %), спрашчэнне падатковай сістэмы, далучэнне адукацыі Беларусі да Балонскага працэсу, што, на думку Рымашэўскага, значна павысіць якасць вышэйшай адукацыі. Паводле яго слоў, павінна таксама адбыцца рэформа пенсійнай сістэмы: 20 % акцый буйных прадпрыемстваў будуць належыць пенсійнаму фонду, і за кошт дывідэндаў з іх дзяржава значна павялічыць пенсіі. Але галоўная рэформа – палітычная, лічыць кандыдат. У краіне павінны быць свабодныя выбары, зменшаны паўнамоцтвы прэзідэнта, уведзены выбарны незалежны суд, а таксама выбарнае самакіраванне ў гарадах і сельскай мясцовасці.

Далей Віталь Рымашэўскі амаль дзве гадзіны адказваў на пытанні. Імкнуўся выглядаць інтэлігентна, па-еўрапейску, і адначасова дэманстраваў рашучасць, іншы раз дазваляючы сабе даволі рэзкія выказванні. Так, гаворачы пра быццам бы маючую адбыцца легалізацыю лёгкіх наркотыкаў, ён выкарастыў алегорыю: «Самы цяжкі наркотык – гэта хлусня. Гэта беларускае тэлебачанне ў яго сучасным выглядзе. Такога не павінна быць у свабоднай краіне». Апошняе выказванне публіка сустрэла апладысментамі, нават аператару БТ прыйшлося хутка пакінуць залу. На думку Рымашэўскага, жыццё ў Беларусі зараз вызначаюць страх і адсутнасць салідарнасці.

– «Хавайся ў бульбу! Мая хата з краю!» – вось гэта, на жаль, пра нас. Я заклікаю вас выдавіць з сябе страх, праявіць салідарнасць. Разумею, гэта няпроста зрабіць. Але толькі так мы зможам дабіцца пераменаў. Трэба быць разам, тады мы сіла, тады ў нас усё атрымаецца. Я ніколі не абяцаў, што зраблю вас шчаслівымі. Увогуле, хачу, каб вы разумелі: не можа адзін чалавек зрабіць шчаслівым цэлы народ. Тым больш, што такія абяцанні вы ўжо чулі, 16 год таму. І дзе гэтае шчасце?.. Улада будзе мяняцца. Яна банкрут. Але ад нашай салідарнасці і актыўнасці залежыць хуткасць гэтых зменаў. Таму не заставайцеся абыякавымі...

Распавёў кандыдат і пра свае геапалітычныя прыярытэты. Ён мяркуе, што Беларусь не павінна выконваць сцэнарыі, якія навязваюць нам з усходу ці з захаду, але трэба будаваць нацыянальную дзяржаву ў адпаведнасці з інтарэсамі беларускага народа. Такая пазіцыя здаецца самай моцнай сярод усіх альтэрнатыўных кандыдатаў. Выказаўся Рымашэўскі і наконт сімволікі, статусу беларускай мовы: «Канешне, гістарычныя сімвалы – сцяг і герб – павінны быць вернуты. Як і вуліцы нашы не могуць насіць імёны забойцаў і злачынцаў савецкага рэжыму. Не будзе памяці – не будзе народа. Я за тое, каб беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай моваю. Але магу паабяцаць, што ніколі не буду кагосьці прымушаць гаварыць па-беларуску. Сілай нічога нельга вырашыць. І дыктатарам я таксама не буду».

– Улада – брудная справа. Ці здолееце вы прайсці спакусу ўладай, калі станеце прэзідэнтам? – такое пытанне задалі выбаршчыкі. На што самы малодшы па ўзросту кандыдат адказаў:

– З вашаю дапамогай усё здолею. І вы мне ў гэтым дапаможаце, будзеце мяне крытыкаваць, прапаноўваць, што рабіць. А палітыка – брудная справа толькі тады, калі робіцца бруднымі рукамі, бруднымі людзьмі.

Рымашевский

Вось яшчэ некалькі выказванняў з прамовы кандыдата Рымашэўскага.

Пра люстрацыю: “Мы, БХД, выступаем не супраць персаналій, але супраць зла ў палітыцы. Аніякіх люстрацый не будзе. Аднак тыя, хто рабіў злачынствы, павінны несці адказнасць. Гэта вырашыць незалежны суд. А перед Богам і людзьмі кожны можа пакаяцца”.

Пра барацьбу з п´янствам: “Трэба забараніць рэкламу алкаголю, зрабіць так, каб ён прадаваўся толькі ў спецыяльных крамах ці аддзелах, прыцягнуць грамадскія арганізацыі і царкву, якія змогуць зрабіць дзеля вырашэння гэтай праблемы значна больш, чым дзяржава”.

Пра плошчу: “Рыхтуюцца масавыя фальсіфікацыі выбараў. Усе альтэрнатыўныя кандыдаты дамовіліся дзейнічаць разам. Аднак супраціў павінны быць толькі мірным, як у любой нармальнай краіне. Заявы пра нібыта падрыхтоўку тэрактаў апазіцыяй – стопрацэнтная хлусня і правакацыя. Нам не трэба рэвалюцый. Трэба проста выказаць рашучае “НЕ” гэтай уладзе, трэба перастаць яе баяцца і перастаць яе карміць”.

Дзесьці на другой гадзіне сустрэчы да мікрафону падыйшла жанчына, крыху больш за сярэдні ўзрост, і апантана кінула рэпліку: «Что вы морочите людям голову? Зачем призываете равняться на Швецию и другие страны? Разве мы плохо жили все эти годы?» Зала адгукнулася такім шумам, быццам абрынулася столь. Прадстаўніца «афіцыйнага курсу» прынамсі пачула ад пенсіянераў, бацькоў ды іншых катэгорый усё тое, што яны думаюць пра наш узровень жыцця.


11516
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

На выборах президента Беларуси победил Александр Лукашенко, набрав 79,67 % голосов....
6936
В Столинском районе сегодня на всех 74 избирательных участках урны для основного...
6320
Послезавтра страна в очередной раз будет выбирать президента. Ровно в 8 утра 19 декабря...
9640
Закончились радио- и телевыступления кандидатов в президенты, и мы уже можем задать им и...
5025
Какой язык вы будете указывать (указали) при переписи как родной?






Ответить