17 сен / 2019
17 сен / 2019
Подать рекламу
БРЕСТ
10°
12°
БРЕСТ
10°
12°

Рыгор Кастусёў: «Я таксама працаваў дырэктарам саўгаса…»

08 декабря 2010

У мінулую пятніцу, 3 снежня, у Бярозе прайшла сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Рыгора Кастусёва з выбаршчыкамі.

Пачатак быў прызначаны на 18 гадзін 30 хвілін, але, варта зазначыць, што грамадскасць Бярозы ў большасці сваёй амаль нічога не ведала пра гэты візіт і з цяжкасцю ўяўляла, што гэта за кандыдат такі – Рыгор Кастусёў.

…У зале гарадскога Дома культуры Бярозы сабралася прыкладна 60 чалавек. Прэтэндэнт на пост прэзідэнта каля 40 хвілін выкладаў сваю праграму, слухачы з цікавасцю знаёміліся з палітычнымі і эканамічнымі поглядамі і планамі Рыгора Кастусёва. Але самае цікавае пачалось потым, калі ўжо была агучана праграма і да прэтэндэнта пачалі звяртацца слухачы. Некаторыя пытанні былі дастаткова вострымі.

– Сёння Беларусь – адна з самых стабільных краін былога СССР. Пасля знаёмства з Вашай праграмай пачынаеш разумець: рэспубліка будзе адкінута назад, калі Вас абяруць прэзідэнтам, – выказаў сваё меркаванне з залы мужчына сярэдніх гадоў.

Кастусёў Рыгор Андрэевіч
Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Магілёў-скай вобласці. У 1982-м скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці інжынер-механік. Працаваў галоўным інжынерам саўгаса “Друць” (з 1983-га па 1988 год), дырэктарам саўгаса “Іскра” (1988-1991) Бялыніцкага раёна, дырэктарам Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1995-2001), дырэктарам СП “Гідрасіла” (2002-2004). Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. Праваслаўны, жанаты, мае трох дзяцей, намеснік старшыні Партыі БНФ.

– Пра што вы гаворыце: у Беларусі назіраецца застой, не бачна ніякага развіцця эканомікі, – парыраваў Рыгор Кастусёў. – Будуюцца лядовыя палацы, а пры гэтым зарплаты ва ўрачоў, настаўнікаў – мізэрныя. Асноўныя фонды на шэрагу прадпрыемстваў зношаны на 100 працэнтаў. Гэта, дарэчы, адна з прычын выбуху на “Пінскдрэве”; калі б там своечасова прайшла замена абсталявання, то пра ніякія ахвяры мы з вамі зараз не гаварылі б. Дзе вы ўбачылі стабільнасць? Краіна топчацца на месцы; многія простыя людзі не бачаць перспектывы ў жыцці. Добра жывуць толькі чыноўнікі і міліцыянеры. Дарэчы, штат Міністэрства ўнутраных спраў моцна раздуты: у 10-мільённай Беларусі міліцыянераў столькі ж, колькі ў 40-мільённай Польшчы… Трэба штосьці рабіць! Хаця ўсё станоўчае, што зроблена за апошнія гады, мы, зразумела, захаваем.

– У нашай Бярозе запланавана правядзенне “Дажынак”, горад стане больш прыгожым. Але ж калі да ўлады прыйдзе апазіцыя, то гэтым нашым марам не збыцца…

– Чамусьці ўсе забылі, што “Дажынкі” – гэта свята працаўнікоў вёскі, але праводзяць іх – у гарадах. І, зразумела, “вылізваюць” гарады, перакладаючы грошы з адной кішэні ў другую. У той жа час многія вёскі перайшлі ў разрад неперспектыўных, там вельмі цяжкія, часам непрымальныя ўмовы жыцця. Трэба пра вяскоўцаў думаць, пра ўскраіны гарадоў, а не толькі клапаціцца пра тое, каб упрыгожыць цэнтр.

– З Вашых вуснаў часта гучыць крытыка ў адрас іншых прэтэндэнтаў – Саннікава і Някляева, прынамсі. Гэта вельмі дзіўна, бо Вы ж цудоўна ведаеце: хто насамрэч галоўны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта… І чаму вы не аб’ядноўваецеся? Гэта ж дазволіла б сабраць галасы ў адзін “кулак”!

– Крытыка з майго боку будзе заўжды ў адрас тых, каго падтрымлівае Крэмль. Бо Расію насамрэч у апошнюю чаргу цікавіць развіццё дэмакратыі ў суседніх краінах. Ім трызніцца тая Беларусь, якую яны маглі б узяць пад сваю пяту… Нічога кепскага пакуль не бачу ў тым, што кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду так многа: затое наколькі больш гадзін эфірнага часу можа атрымаць апазіцыя ў такім выпадку!

– Каб кіраваць краінай, трэба быць моцным эканамістам…

– Не зусім згодзен. Прэзідэнту перш за ўсё неабходна сабраць ва ўрад моцную каманду эканамістаў – менавіта яны будуць вырашаць наспелыя пытанні ў прамысловасці ці сельскай гаспадарцы. А вось кіраўнік дзяржавы павінен быць добрым арганізатарам. Лічу, што ведаў і вопыту ў мяне хапае. Дарэчы, я таксама працаваў дырэктарам саўгаса, як адзін з маіх галоўных канкурэнтаў на пасаду прэзідэнта.

– Татальны пераход на беларускую мову не кожнаму падабаецца…

– Тым не меней, штосьці трэба рабіць, бо калі Беларусь праз дзесяць гадоў не будзе гаварыць на роднай мове, то цераз 50 гадоў яна загаворыць на кітайскай. Хаця ніхто не гаворыць пра рэзкі пераход: гэта будзе адбывацца паступова!.. Па вялікаму рахунку, мы не супраць, каб нашы дзеці вывучалі, акрамя беларускай і рускай, яшчэ і нямецкую, англійскую і іншыя мовы. Чым болей яны будуць ведаць моваў, тым лепш. Але хацелася б, каб нашы дзеці не забыліся, што яны ў першую чаргу – беларусы. Также на сайте наших партнеров вы можете найти большое количество игровых автоматов. slot-avtomat.ru - бесплатные слоты для всех!

…Слухачы таксама цікавіліся біяграфіяй выступоўцы, тым, якое стаўленне прэтэндэнта Кастусёва да сучаснай сімволікі, саюзнай дзяржавы, праваахоўных органаў; ці можа Беларусь лічыцца незалежнай, калі яна моцна залежыць ад расійскіх энергарэсурсаў, ці ёсць сэнс у выпадку паражэння выходзіць 19 снежня на плошчу?.. Цягнулася ўся сустрэча каля трох гадзін, напрыканцы Рыгору Кастусёву паступіла такое пытанне: ці падтрымлівае ён адносіны з Зянонам Пазняком, што быў першым кандыдатам у прэзідэнты ад партыі БНФ і добра знаёмы многім беларусам?

– З Зянонам Пазняком, які зараз жыве ў Польшчы, мы падтрымліваем адносіны, шмат спрачаемся, бо ў нас рознае стаўленне да сітуацыі ў Беларусі. Ён лічыць, што трэба байкатаваць дадзеныя выбары. Я не згодзен: да байкота яшчэ трэба падрыхтаваць грамадства, у той час як выбары прадстаўляюць магчымасць выступіць перад людзьмі, данесці сваю пазіцыю. Важна выкарыстаць гэты шанц.

Когда ждать в Бресте кандидатов в президенты?

 

Владимир Некляев – 10 декабря, 18:00, ДК профсоюзов.

Григорий Костусев – 12 декабря, 14:00, ДК профсоюзов.

Виталий Рымашевский – 14 декабря, 18:00 (возможно уточнение!), ДК профсоюзов.

Штабы других кандидатов пока не предоставили график встреч

Александр Горбач

8645
0


Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

Россия и Беларусьнамерены в 2021 году перейти на единый Налоговый кодекс и не только...
448
Парламент должен представлять все слои белорусского общества. Об этом Президент Беларуси...
414
Соответствующая норма закреплена в постановлении Совета Министров Республики...
946
Давление на судей, нарушение презумпции невиновности, злоупотребление властью, работа...
1104
В какой мере вам интересны грядущие выборы в Палату представителей НС РБ?







Ответить