19 июл / 2019
19 июл / 2019
Подать рекламу
БРЕСТ
18°
20°
БРЕСТ
18°
20°

«Як умею, так і выбіраю...»

26 ноября 2008

20 гадоў для палiтычнай партыі – тэрмін немалы. Ды нават для краіны таксама. Прыняцце Дэкларацыі аб незалежнасці 27 ліпеня 1990 года, палітычныя баталіі, нафтагазавыя супярэчнасці з суседняй краінай, якія нагадваюць перацягванне каната, фінансавы крызіс... Багатымі на падзеі былі гэтыя гады і для адной з уплывовых палітычных сіл. 22 лістапада ў клубе «Прагрэс» у Брэсце сабраліся сябры абласной арганізацыі, каб адзначыць 20-годдзе ўтварэння партыі БНФ.

З лёгкай настальгіяй, але без залішняй драматызацыі няздзейсненага за два дзесяцігоддзі ўзгадваліся падзеі пачатку 90-х гадоў мінулага веку. У той час акцыі БНФ збіралі многія сотні прыхільнікаў, рэалістычнымі ўяўляліся самыя амбіцыйныя мэты, а на стыхійнай хвалі грамадскага ўздыму ў партыю прыходзілі ўсё новыя сябры. Шмат хто з іх потым адышоў у стан палітычных апанентаў ці на пазіцыю «мая хата з краю». Засталіся тыя, для каго словы «Жыве Беларусь!» - нешта нашмат большае, чым проста палітычны лозунг. Па сведчанні старшыні абласной рады БНФ Зміцера Шыманскага, на сучасны момант у складзе арганізацыі, якую ён узначальвае, - некалькі соцень сяброў, у кожным з райцэнтраў ёсць партыйныя структуры.

У гэты дзень з прывітальным словам да прысутных звярнуліся палітычныя саюзнікі, кіраўнікі абласных арганізацый: Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады – Iгар Маслоўскі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Мікалай Коўш і кіраўнік Брэсцкай гарадской арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Людміла Дзенісенка. Ганаровымі гасцямі на свяце былі рэдактар часопіса «АRCHE» Валерый Булгакаў і Юрый Хадыка - адзін з патрыярхаў партыі БНФ, які стаяў ля яе вытокаў. Юрый Хадыка зачытаў віншавальны ліст ад старшыні партыі Лявона Баршчэўскага.

Нягледзячы на тыя змены, што адбыліся на электаральным полі ў апошнія гады, выступоўцы не пасыпалі галаву попелам. Хаця і прызнавалі пэўныя памылкі.

Рыгор Бакіевіч, старшыня абласной рады БНФ у 1989-1991 і 2000-2003 гадах:

- Як бы хто ні ставіўся да БНФ, нельга адмаўляць, што на хвалі першага («рамантычнага») уздыму палітычнай актыўнасці канца 80-х - пачатку 90-х гадоў мінулага веку адбыліся важныя дэмакратычныя зрухі ў грамадскім жыцці. Нават людзі, далёкія ад палітыкі, памятаюць, якой плённай была дзейнасць фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце пасля выбараў 1990 года. На жаль, у пазнейшыя часы не ўдалося пазбегнуць сур’ёзных памылак. Мы не скарысталіся вопытам прыбалтыйскіх краін, дзе народныя франты своечасова трансфармаваліся ў палітычныя партыі; залішне самаўпэўненыя, мы адмаўляліся ад падтрымкі аднадумцаў.

Марыя Лукашук, кандыдат філалагічных навук, былая выкладчыца Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна:

- Нядаўна я запынiла двух хлапчукоў гадоў шасцi-васьмi. Дзецi здзекаваліся з кволага дрэўца, прыгiнаючы яго долу. Я iм кажу: «Не хiстайце дрэва, а то яно памрэ». А яны пытаюцца: «А Вы з Беларусi?» - «Так, - кажу, - з Беларусi». I цяпер, калi, пачуўшы беларускую мову, у мяне пытаюцца, адкуль я, адказваю: «З Беларусi».

Аляксандр Мех (Кобрын), кандыдат ад партыі БНФ на парламенцкіх выбарах 2008 года:

- Дэпутацкі мандат атрымаў адзін з маіх канкурэнтаў, але жыхары горада часта звяртаюцца да мяне па дапамогу ў вырашэнні сваіх праблем. «Я прыйшоў з Аляксандрам Мехам», - кажуць яны чыноўнікам. І эфект звычайна бывае станоўчым. Акрамя таго, раённая арганізацыя папоўнілася маладымі людзьмі. Таму я не лічу сябе прайграўшым.

Святкаванне 20-х угодкаў БНФ прайшло амаль што ў сямейнай атмасферы. Адзінае, што надавала яму трохі афіцыйны характар – уручэнне ганаровых грамат найбольш аўтарытэтным сябрам партыі. У іх ліку – Адам Ярмоліч, намеснік старшыні першай гарадской і рэгіянальнай рады (1989 год), пісьменнікі Аляксей Філатаў і Мікола Пракаповіч. Ганаровай граматай узнагароджана і паэтэса Ніна Мацяш. Праўда, сама Ніна Іосіфаўна, якая ў гэтым годзе адзначыла 65-гадовы юбілей, на свята прыехаць не змагла.

Намеснік старшыні партыі БНФ Юрась Губарэвіч распавёў пра тое, што пасля апошніх парламенцкіх выбараў адчуваецца адліга ва ўнутрыпалітычным жыцці краіны. Партыя БНФ упершыню пасля 1994 года вырашыла вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, маючых адбыцца ў 2011 годзе.

Лірычную нотку ўрачыстасці надало выступленне барда Зміцера Бартосіка, які прыехаў з Мінска. У зале гучала:

Кожны выбірае для сябе веру, і Айчыну, і дарогу.
...Як умею, так і выбіраю, ні на кога я не наракаю.


32384
0


Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

«В последнее время главы государств и правительств приезжают в баварскую столицу не...
1450
Ушедший год преподнес немало сюрпризов. При этом не прибавил уверенности и...
1324
«Формирование общественного мнения – наша главная стратегическая задача», -...
1672
Слышала, что несколько упростилась процедура подачи документов для оформления визы для...
2344







Ответить