20 ноя / 2019

Малако – гэта наша нафта

15 июля 2011

У сераду Пружаны наведаў сталічны дэсант на чале з прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясніковічам. Разам з кіраўніком урада ў раённы цэнтр прыязджалі віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Уладзімір Зіноўскі. Яны сустрэліся з калектывамі кансервавага завода, камбіната будаўнічых матэрыялаў і КУВП «Камунальнік» і правялі там традыцыйныя дні інфармавання. Намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Канавалаў днём раней пабываў на заводзе радыёдэталей.

Міхаіл Мясніковіч невыпадкова наведаў прадпрыемствы перапрацоўкі малака: за апошнія тры гады Пружанскі малочны камбінат прайшоў маштабную рэканструкцыю. У дадатак пасля прыходу сюды расійскага інвестара на базе яго цэха натуральнамалочнай прадукцыі было створана сумеснае прадпрыемства «ЮНІМІЛК-Пружаны». Як працуе ў гэтых умовах малочная прамысловасць раёна?

Аб рабоце камбіната расказаў яго дырэктар Уладзімір Мікіціч. У цэху сухой прадукцыі літаральна за год была ўстаноўлена новая сушылка, здольная за адну гадзіну высушыць 8 тон малака і малочнай сыроваткі. Сыраробчы цэх быў, па сутнасці, пабудаваны і пераабсталяваны нанова: цяпер тут працуе аўстрыйская лінія коштам у 7,2 мільёна еўра, дзякуючы якой увесь працэс вырабу сыроў, пачынаючы з прыёмкі малака і заканчваючы ўпакоўкай гатовай прадукцыі, аўтаматызаваны, а аб’ёмы вытворчасці выраслі ў тры разы – да 24 тон прадукцыі ў суткі. Акрамя таго, новая вытворчая лінія дазволіла значна зменшыць затраты электраэнергіі і вады на адзінку прадукцыі.

Каб увачавідкі пераканацца ў зробленым, прэм’ер-міністр разам з суправаджаючымі, сярод якіх былі старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар і кіраўнік раёна Аляксандр Юркевіч, прайшліся па сыраробчым цэху і на выхадзе з яго, дзе была арганізавана імправізаваная выстава прадукцыі, прадэгуставалі пружанскія сыры.

Безумоўна, не абышлося і без абмеркавання праблем. Пасля прыходу на малочны камбінат расійскіх інвестараў і стварэння на аснове сыравіннай базы раёна сумеснага прадпрыемства «ЮНІМІЛК-Пружаны» значная частка малака (140 тон у суткі) пачала паступаць на новае прадпрыемства. Ма-лочны камбінат адчуў яўны недахоп сыравіны: калі за першае паўгоддзе 2009 г. было перапрацавана 49 тысяч тон малака, то за гэты ж перыяд бягучага года – усяго 29 тысяч тон. Аб’ём вытворчасці зменшыўся з 54 мільярдаў да 43 мільярдаў рублёў, экспарт – з 12,2 мільёна да 9,3 мільёна долараў. Разам з тым знізіўся і прыбытак ад рэалізацыі. Пры гэтым камбінат, дзе працуе 340 чалавек, за бягучыя паўгода пералічыў у бюджэт раёна 5,2 мільярда рублёў.

Убачанае і пачутае абмяркоўвалі проста на складзе гатовай прадукцыі камбіната. Два зусім розныя прадпрыемствы (малочны камбінат выпускае цвёрдыя сыры і сухое малако, «Юнімілк» – толькі натуральнае малако), адзначыў прэм’ер-міністр, трэба разглядаць як адну вытворчую пляцоўку. Але ад непрадказальнасці цяперашняга рынку застрахаваны толькі тыя прадпрыемствы, якія маюць шырокі асартымент прадукцыі. І прывёў як прыклад «Савушкін прадукт». Паколькі купляць і ўстанаўліваць новыя вытворчыя лініі – цяпер дорага, то мэтазгодна малочны камбінат і «ЮНІМІЛК-Пружаны» аб’яднаць.

Па ўсім відаць, дырэктар малочнага камбіната таксама не супраць аб’яднання.

Як ён кажа, калі працаваць на роў-ных, калі інвестар будзе выконваць усе дамоўленасці, то і падатковыя паступленні для дзяржавы ўзрастуць, спажыўцы будуць задаволены...

Адказваючы на пытанні журна-лістаў у райвыканкаме, кіраўнік урада падкрэсліў, што за апошнія гады ў малочную галіну Беларусі ўкладзены вялікія інвестыцыі. Праграма развіцця малочнай галіны прадугледжвае, што да 2015 года Беларусь у вытворчасці малака павінна выйсці на 10-10,5 млн тон. Для гэтага трэба яшчэ шмат зрабіць: пабудаваць новыя фермы, а існуючыя – мадэрнізаваць і рэканструяваць, павысіць эфектыўнасць малочнага статка і якасць сыравіны. Аднак рэалізаваць вялікае малако немагчыма без прыцягнення замежных інвестараў і стварэння нацыянальных прадуктовых кампаній. Гэтым і займаецца урад, выконваючы адпаведнае даручэнне прэзідэнта.

Што тычыцца Пружан і Шклова, дзе размешчаны малочныя прадпрыемствы з удзелам расійскага капіталу, адзначыў М.У. Мясніковіч, то, на жаль, прыходзіцца канстатаваць, што інвестары не выконваюць узятыя на сябе абавязкі, якія сфармуляваны ў падпісаных пагадненнях. Дадзены адпаведныя даручэнні для таго, каб у ліпені бягучага года выканаць усе абавязацельствы па дамоўленасці. Гаворка ідзе аб укладаннях інвестыцый у развіццё сыравіннай базы гэтых раёнаў.

– Мы сфармулявалі свае патраба-ванні прадстаўнікам кампаніі-інвестара ў дастаткова жорсткай форме, уключаючы магчымыя штрафныя санкцыі ў выпадку невыканання ў тэрмін, – адзначыў прэм’ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч паведаміў і аб сваёй нядаўняй паездцы ў Маскву, дзе размова ішла, у прыватнасці, аб цэнах на прыродны газ і закупках нафты і дзе, як сказаў прэм’ер-міністр, ідзе злоўжыванне нават у рамках дасягнутых дамоўленасцей. З гэтай нагоды кіраўнік расійскага ўрада Уладзімір Пуцін абяцаў умяшацца асабіста і даў адпаведныя даручэнні сваім намеснікам па каардынацыі гэтых пытанняў.

Прэм’ер-міністр правёў рабочае пасяджэнне з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў райвыканкаме.


6544
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

Собрались купить пиломатериалы? А знаете ли вы, что существует более 200 пороков древесины....
3907
Для начала необходимо взять во внимание то, что приобретать жилую площадь под аренду...
2439
Есть несколько важных нюансов, на которые стоит обратить внимание каждому, кто начинает...
1837
Межкомнатные двери – это не просто функциональный элемент, который позволяет спрятать...
2221
Вы владеете недвижимостью?











Ответить