16 окт / 2018
16 окт / 2018
БРЕСТ
10°
БРЕСТ
10°
БРЕСТ
10°
Спектакль «1517» пра жыццё Францыска Скарыны адбудзецца ў Берасці 20 лістапада

15 ноября 2017

П'есу Аляксея Шэіна паставяць у ДК Прафсаюзаў. У цэнтры ўвагі - жыццёвая драма беларускага першадрукара і асветніка, яго гісторыя. На працягу ўсяго жыцця ён імкнуўся змяніць свет да лепшага, але на гэтым цярністым шляху яго чакала нямала канфліктаў і выпрабаванняў.

«Усе звесткі, якія пакінулі нам час і гісторыя, сведчаць пра тое, што Скарына быў чалавекам ідэі. Пытанні дабра і зла, веры, сэнсу жыцця і паклікання паўставалі перад ім гэтаксама, як і перад кожным з нас сёння.

Скарына знайшоў адказы на пытанні жыцця. Паспяховы лекар і навуковец прысвячае сябе перакладу і выданню Бібліі. Што ж рухала ім у гэты пераломны час і чаму ён заняўся такой неардынарнай справай - мы паспрабуем паразважаць разам з вамі!» - гаворыцца ў анатацыі да спектакля.

Адзначым, што п'еса Аляксея Шэіна «1517» ужо была на сцэне гарадзенскага драмтэатра і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. У Берасці пляцоўкай для спектаклю стане ДК Прафсаюзаў. Пачатак - у 19.00.


2938
0
Меня это радует (0%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (100%)
Меня это злит (0%)

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Как невозможно описать гениальную музыку, так нет слов, чтобы донести правду о новом...
819
13 и 14 октября (суббота и воскресенье) в Бресте состоится необычный проект: игры на стыке...
2318
Эксперимент пройдет 4 октября Брестский театр кукол покажет новую премьеру -...
2483
Что мы ждем от «Белой Вежи»? Нам хочется, чтобы театральный фестиваль стал дыханием...
2681
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить