29 окт / 2020
29 окт / 2020
Подать рекламу
БРЕСТ
12°
14°
БРЕСТ
12°
14°

Лявон Вольскі: «Народ быццам выйшаў з комы...»

17 октября 2020

Лявон Вольскі - дзеяч культуры, радыёвядучы, мастак, аўтар паэтычных зборнікаў і кнігі прозы «Міларусь»... Але найперш ён музыкант. З яго імем звязаны калектывы Крамбамбуля, N.R.M., Мроя, праекты «Народны альбом» і «Будзьма беларусамі!». Без песень яго аўтарства «Простыя словы», «Тры чарапахі», «Паветраны шар» рэдка абыходзяцца пасядзелкі з гітарай. Музыкант, які збірае тысячы людзей на канцэртах, перажыў перыяды «замарозкі» творчай дзейнасці і «адлігі».

Новости Бреста

26 верасня Лявон Вольскі разам з беларускімі і польскімі музыкантамі прымаў удзел у канцэрце на адной з буйнейшых канцэртных пляцовак Варшавы, а на наступны дзень выступіў у папулярным клубе ў цэнтры горада. У перапынку паміж выступленнямі ён расказаў карэспандэнту «Вячоркі» пра творчае жыццё ва ўмовах самаізаляцыі, беларускі шоу-бізнес і пра тое, як «Тры чарапахі» стала песняй «на ўсе часы».

- Якім стаўся для Вас гэты няпросты і насычаны на падзеі час? Як часта выступаеце ў Мінску і за мяжой?

- Перадусім быў доўгі (амаль два месяцы) перыяд самаізаляцыі і «каранавіруснага псіхоза». 25 сакавіка, на Дзень Волі, мы гралі адзін канцэрт анлайн. Потым яшчэ адзін канцэрт (таксама анлайн) я сам граў на гітары для розных аўдыторый у Злучаных Штатах, Польшчы, і для кожнай аўдыторыі быў свой рэпертуар (яны мне знаёмыя, бо ў розны час я наведваў Нямеччыну, Літву, Польшчу, Злучаныя Штаты). Потым быў канцэрт ужо ва ўмовах інфекцыі - у дворыку бара Lidbeer у Мінску, з захаваннем санітарных правіл: з адлегласцю паміж слухачамі два метры і маскамі. Дзве гадзіны з перапынкам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем і ўдарнікам Паўлам Мамонавым гралі акустычны канцэрт. Потым, калі пачаўся перыяд грамадзянскай актыўнасці, з саксафаністам Паўлам Аракелянам граў кропкава на месцах збораў людзей на Пушкінскай і ў іншых месцах сталіцы. У Вільні ўзяў удзел у канцэрце падчас Балтыйскага шляху. Потым мы са Зміцерам Вайцюшкевічам на польскай тэлевізіі спявалі песні ў суправаджэнні аркестра разам з польскімі зоркамі. Быў яшчэ ў Мінску на вялікай пляцоўцы платны канцэрт з 4-тысячнай аўдыторыяй...

- Атрымліваецца, артыстычнае жыццё даволі насычанае?

- Усе-такі не такое, як бы хацелася. Зараз, у сувязі з пандэміяй каранавіруса, цяжка праз мяжу праехаць. Пасля папярэдняга выступлення ў Варшаве мы не паехалі назад у Беларусь, каб зноў не стаяць на мяжы. Мы засталіся тут і зараз удзельнічаем у канцэрце на Стадыёне Нарадовым.

Новости Бреста- Такія «асаблівыя абставіны», як зараз, спрыяюць творчаму ўсплёску ці, наадварот, у артыстаў стан прыгнечаны?

- Гэта залежыць ад асобы. Некаторыя не могуць у спакойным стане працаваць, нешта пісаць. Мне, наадварот, у спакойным стане лепей. Цяпер, канешне, трывожна, неспакойна, шмат спадзеваў. Але адзінкавыя песні пішуцца. Праўда, не буйныя творы ці альбом. Адну песню ў Мінску запісалі два месяцы назад - «Іржавая дзяржава», а ў Вільні запісалі з нашым прадзюсерам песню «Ворагі народа».

- Напэўна, ёсць на працягу творчага жыцця песня-доўгажыхар, запатрабаваная і заўседы актуальная? Або іх некалькі...

- «Тры чарапахі» дзіўным чынам зрабілася «песняй усіх часоў і народаў». Яшчэ «Паветраны шар», «Лёгкія лёгкія», з «Крамбабулі» - «Госці», «Абсэнт». Не буду скардзіцца, што мала такіх песень.

- Вы чалавек з пачуццём гумару, іроніі... Зараз, у гэтым эмацыйным спектры, ёсць месца такому настрою?

- Безумоўна, нават у турме ёсць месца для гумару. Смешнае побач з трагічным - так і бывае. На мой погляд, даволі смешна выглядае ўсё гэтае змаганне са сцягамі, з мураламі. Стараюцца, выпальваюць, зразаюць, а назаўтра ўсё зноў, як грыбы, вырастае. Грыбніца ёсць - зноў усё ўзышло. У ціхароў, міліцыі, якая гэтым займаецца, у камунальных службаў вельмі шмат працы.

- Што найбольш уразіла: якія сустрэчы, выпадкі?

- Зараз вельмі насычаны час на навіны, заўсёды нешта адбываецца. Тым болей, як ні дзіўна, мы яшчэ ездзім, сустракаемся. Да прыкладу, рэжысёр сённяшняга канцэрту, ён жа рабіў першыя тры сумесныя канцэрты ў Варшаве з польскімі зоркамі - у 2006, 2007 і 2008 гадах. Не бачыліся з 2008-га, і зараз: «О, прывітанне!». Як бы і не было гэтай паўзы. Знаёмы таксама шмат з кім з выступоўцаў, і з новымі пазнаёміліся. А на вуліцах Мінска ўразілі людзі: народ быццам выйшаў з комы. Гэта вельмі ўсцешвае.

Новости Бреста

- Цяжкавата быць такім запатрабаваным чалавекам? На цябе ўсе глядзяць па-іншаму, чакаюць адказу на тое, што хвалюе...

- Я не павінен весці людзей. Я - не палітык, я некампетэнтны ў гэтай вулічнай барацьбе. Сам я магу выйсці - і ў той жа час не магу браць на сябе адказнасць. Але магу дапамагаць людзям песнямі. І я гэтым займаюся ўсе гэтыя амаль 30 гадоў.

- Трэба ж яшчэ элементарна зарабляць на жыццё, каб рэалізаваць свае асабістыя і творчыя планы.

- У нас (я маю на ўвазе артыстаў, з якімі працаваў і працую) і не было вельмі шмат гэтай працы ў Беларусі. Было 10 гадоў поўнай забароны, калі проста нельга было выступаць, бо камусьці ўсё гэта не падабалася. Была «адліга», а затым другая забарона, яшчэ больш жорсткая. Таму мы не спадзяёмся ні на якія «рэгаліі» кшталту «Славянскага базара» ці тэлевізіі. Нам гэта і не трэба.

- Творчая свабода, розныя пляцоўкі - няўжо не вабяць?

- Хацелася б дачакацца такога часу, калі ў Беларусі будзе нармальны, з чалавечым тварам, шоу-бізнес. Калі можна спакойна ехаць у тур, напрыклад, у абласныя цэнтры. Таму што да Жабінкі, напрыклад, ты ніяк не даедзеш, нават не акупіцца: у нас апаратура, шмат затратаў. Гэта Дарафеева можа паставіць дзве калонкі і спець на камбайне, быццам бы ўжывую. Музыканты стаялі і рабілі выгляд, быццам граюць на гэтых гітарах. У нас усё іграецца ўзапраўду, таму гэта досыць дорага. Хацелася б дажыць, каб усё стала на свае месцы, каб сучасная музыка была не толькі ў інтэрнэце, дзе яна зараз у асноўным знаходзіцца, а каб яна была на сцэнах. Урэшце, каб была нармальная канкурэнцыя.

- Калі Вы апошні раз выступалі ў Брэсце?

- Амаль год таму ў адным з клубаў. Засталіся прыемныя ўражанні ад сустрэчы.

- Сёння будзеце спяваць «Тры чарапахі»?

- Натуральна.

ФОТО ЯНЫ ВОЛЬСКОЙ И РАДИО WNET


1194
0
Меня это радует (43.8%)
Мне все равно (18.8%)
Мне это интересно (6.3%)
Меня это злит (31.1%)
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

В альбоме 18 треков. Они доступны к прослушиванию на разных площадках: в «Яндексе»,...
1938
Концерт состоится в ДК профсоюзов в воскресенье, 18 октября, в рамках юбилейного...
1463
Фото Владимира Муравского Симфонический оркестр Брестского академического...
2078
Как вы относитесь к предстоящему открытию нового участка Набережной?







Ответить
Пойдет ли на пользу вузам смена ректоров?







Ответить