22 сен / 2018
22 сен / 2018
БРЕСТ
14°
16°
БРЕСТ
14°
16°
БРЕСТ
14°
16°
Канцэрт групы NAVIBAND у Брэсце ператварыўся ў «нешта незразумелае»

19 февраля 2018

Новости Бреста

Цудоўны вечар падарыла сваім прыхільнікам група NAVIBAND, якая выступіла 18 лютага з канцэртам у брэсцкім АГКЦ. Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка прэзентавалі свой новы альбом «Адной дарогай». У канцэрце прагучалі як даволі «раскручаныя» песні (напрыклад, «А дзе жывеш ты?», на якую пастаўлены вядомы кліп), так і пранікнёныя «Калыханка», «Навальніца», «Не пакідай мяне», «Рэчанька» ў новай аранжыроўцы.

Слухачы (у асноўным моладзь) займалі свае месцы ў крэслах толькі напачатку выступлення. А ў далейшым яны паўставалі і таньчылі у такт рытмічным мелодыям, апладзіравалі і падпявалі артыстам. Многім ужо былі знаёмыя словы новых песень з альбома «Адной дарогай». Цікава, што дзеці 6-10 гадоў, якіх было нямала на канцэрце, відавочна адчувалі «кайф» ад музыкі. Ім дазволілі нават падняцца на сцэну і таньчыць разам з музыкантамі. Зала і сцэна ў нейкі момант перасталі існаваць паасобку і канцэрт, як сказаў Арцём Лук'яненка, ператварыўся ў «нешта незразумелае» (усім на задавальненне). Як гарачыя піражкі, разыйшліся і дыскі з новым альбомам (коштам 10 руб.), якія прадавалі ў фае.

Арцём і Ксюша праанансавалі і свой удзел у якасці вядучых на тэлебачанні. 21 лютага, у Дзень роднай мовы, яны будуць весці праграму «Наша раніца» на АНТ. І дадалі, што вядомая гімнастка Меліціна Станюта пакажа ў праграме сваю кампазіцыю на беларускую народную песню «Рэчанька», якая прагучала на канцэрце NAVIBAND.

ФОТО: Аксаны Казлякоўскай

2094
0
Меня это радует (41.7%)
Мне все равно (25%)
Мне это интересно (0%)
Меня это злит (33.3%)

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Принципиальный композитор, автор знаменитых песен «Малиновка», «Потолок...
610
Классические гитары, скрипки, арфы, гусли, колесные лиры, контрабасы, балалайки,...
1412
Дань памяти одному из символов советской и российской эстрады, ушедшему из жизни 30...
2429
Лето - время ярких и необычных приключений. LIDBEER предлагает белорусам отправиться в...
2564
usd 2.07 2.1
eur 2.44 2.47
rur 3.09 3.15
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить