Як расказалі арганізатары, у праграме запланаваны кніжная выстава беларускіх аўтараў-юбіляраў з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, арт-гадзіна з удзелам фіналістаў абласнога конкурсу чытальнікаў. Прагучаць вершы вядомых беларускіх паэтаў.
Затым артысты з Драгічына прадставяць увазе гледачоў спектакль «Стомлены д’ябал», будзе адкрыта абласная выстава-прэзентацыя «Жывая спадчына Берасцейшчыны».
Уваход на мерапрыемства вольны. Пачатак апоўдні. Арганізатарамі выступаюць упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр».
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.