16 окт / 2018
16 окт / 2018
БРЕСТ
10°
БРЕСТ
10°
БРЕСТ
10°
У Полацк прымаць эстафету. Наступнае свята пісьменства пройдзе ў Іванаве

01 сентября 2017

Дзень беларускага пісьменства 2-3 верасня святкуюць ў Полацку. Удзел у ім прымаюць і сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі з Берасцейшчыны.

Новости Бреста

Невялікая дэлегацыя на чале са старшынёй абласной арганізацыі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Таццянай Дзямідовіч будзе прадстаўляць наш край 2 верасня. На працягу дзвюх гадзін землякі будуць галоўнымі дзеючымі асобамі на фестывалі кнігі і прэсы, які адбудзецца на плошчы Францыска Скарыны. Анатоль Бензярук з Жабінкі на дзіцячай пляцоўцы правядзе літаратурную гульню і віктарыну, аўтограф-сесію правядуць Любоў Красеўская і Георгій Тамашэвіч з Брэста, Марыя Кобец з Пінскага і Анатоль Дзенісейка з Іванаўскага раёнаў і іншыя берасцейскія пісьменнікі.

У гэтым годзе свята прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Шмат мерапрыемстваў звязана з імем Францыска Скарыны. Між іншым, адбудуцца прэзентацыя арыгінала «Малой падарожнай кніжыцы» першадрукара са збору ААТ «Белгазпрамбанк», выстава Псалтыраў з кніжных збораў Беларусі і Расіі, шматлікія іншыя выставы і канцэрты, свята-фэст беларускай кухні, адкрыццё памятнага знака ля Сафійскага сабора «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці» і шмат-шмат іншага. Пад канец свята пройдуць уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, а таксама ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты Дня беларускага пісьменства гораду Іванава Брэсцкай вобласці.


1704
0
Меня это радует (0%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (100%)
Меня это злит (0%)

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Вчера один из старейших филиалов Брестской городской библиотеки имени А.С. Пушкина...
2521
В Брестской центральной библиотеке им. А.С. Пушкина состоялась акция «Народные польские...
2760
Литературное произведение для них выбирается путем интернет-голосования...
2913
Автором лучшего произведения публицистики стала брестчанка Зинаида Дудюк за книгу...
3011
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить