Прыгодніцкія творы Валерыя Гапеева — гэта сучаснасць, мінулае, забабоны, крыху містыкі і каханне пад адной вокладкай. Яму належаць такія творы, як «Пастка на рыцара», «Ноч цмока», «Праклён». Пуд залацiстага мёду ў вядры, расфарбаваным мясцовымі мастакамі, і адметны значок былі ўручаны творцу Міколам Папекам. Заснавальнік прэміі — пчаляр з вёскі Лінова Пружанскага раёна, які таксама з’яўляецца паэтам, 16-ы год запар заахвочвае такім чынам арыгінальныя творы на роднай мове. У ліку лаурэатаў быў таленавіты зямляк Мікола Купрэеў, а першым у гэтым шэрагу стаў паэт Алесь Каско.
Уручэнне «Мядовай прэміі» ў «Пружанскім палацыку» адбывалася з удзелам пісьменнікаў і журналістаў Міколы Пракаповіча, Сяргея Амельянчука ды іншых і прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі. Кіраўнік гурту «Крыві» Насця Хмель стварала адпаведную атмасферу выкананнем беларускіх народных песень.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.