Літаратурная вечарына ў гонар 70-гадовага юбілею вядомага беларускага паэта і тэлежурналіста Міколы Пракаповіча адбудзецца ў чацвер, 15 лістапада, у абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Наш зямляк адзначыў юбілей 1 лістапада. Ён адзначаны прэміямі і як пісьменнік (прэміі імя Максіма Багдановіча і імя Уладзіміра Калесніка), і як журналіст (званне «Берасцейская зорка» і прэмія «Тэлевяршыня»). Аўтар трох асабістых зборнікаў, соцень публікацый у калектыўных зборніках і перыядычных выданнях, перакладоў. Пад час вечарыны Мікола Пракаповіч прэзентуе сваю новую кнігу «Прытулак памяці». У праграме таксама выступленне народнага ансамбля «Спадчына» (кіраўнік У. Літвінчук), у імпрэзе бяруць удзел пісьменнікі, навукоўцы. Пачатак а 17.30, уваход вольны.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.