У аўторак, 18 красавіка, у Мінску адбылася прэзентацыя зборніка, у які ўвайшлі п’есы пераможцаў конкурсу, аб’яўленага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Конкурс арганізавалі Цэнтр беларускай драматургіі, АСБ “Беларусбанк“ і Нацыянальная бібліятэка. Чынны удзел у ім прынялі і берасцейцы. Вядомы тэатральны рэжысёр Цімафей Ільеўскі за п’есу “Францыск” атрымаў гран-пры. Першая прэмія прысуджана Міхаілу Туруноўскаму за твор «Я принес вам слово». Яны надрукаваны, разам з іншымі, у густоўна выдадзенай кнізе “Францыск Скарына і сучаснасць. Зборнік п’ес”. Прэзентацыя зборніка і ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу адбыліся ў сталічным тэатры беларускай драматургіі.
Юрась РУБАШЭЎСКІ
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.