• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Суббота, 28 мая, 2022
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная КУЛЬТУРА КНИГИ

Арыгінал Берасцейскай Бібліі адправілі ў сталіцу. Навошта?

Усіх цікаўных чакаюць новыя адкрыцці

Арыгінал Берасцейскай Бібліі адправілі ў сталіцу. Навошта?

Фото Сергея Мощика

183
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
Сергей Мощик|Сергей Мощик
18/11/2021
0

Год тысячагоддзя Берасця стаў знакавым для вяртання на Радзіму Берасцейскай Бібліі. Але гэта толькі частка працы, кажуць спецыялісты. Тое, што выдатны помнік сярэднявечча знаходзіцца ў музеі гісторыі горада – добра, але ёсць вялікі патэнцыял далейшай працы і выкарыстання. Нядаўна асобнік накіраваўся ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Мэта – правесці яго экспертызу і алічбоўку, наладзіць экспанаванне. Падрабязнасці журналісту «Вечернего Бреста» расказаў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

Скажыце, з якой мэтай Берасцейская Біблія пакінула сваю ўтульную «кватэру» ў Берасці і накіравалася ў Мінск?

– Ведаеце, гэта вельмі важная падзея. Сам факт падаравання гораду Берасцейскай Бібліі на яго тысячагоддзе з’яўляецца незабыўным і дарагім. І не толькі для берасцейцаў, але і ўсіх беларусаў, асабліва «кніжнікаў». Нацыянальная бібліятэка ў свой час таксама была задзейнічана ў пошуку гэтага выдатнага асобніка. Прычым за некалькі гадоў да юбілею. Вялікае шчасце, што такая закупка і падарунак адбыліся…

Але з самага пачатку ставілася мэта, каб гэты помнік кнігадрукаваня быў уведзены ў навуковы абарот, паказаны шырокай грамадскасці. Таму са згоды кіраўніцтва горада і музея было прапанавана зрабіць адпаведнае экспертнае заключэнне, прааналізаваць змест гэтага шэдэўра, яго асаблівасці і стан захавання. Гэта вельмі патрэбная праца. Зрабіць такую экспертызу ў музеі даволі складана.

Для чаго гэта патрэбна?

– Такая справа станоўча паўплывае на пашырэнне ведаў пра гэтую ўнікальную кнігу, стане сапраўднай падзеяй для ўсёй культурнай супольнасці Беларусі. Пры гэтым важна адзначыць, што гэта не першы асобнік Берасцейскай Бібліі, які выстаўляецца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Але тут важная сама магчымасць прааналізаваць яго, зрабіць глыбокае навуковае асэнсаванне, а таксама якасную электронную копію, якую пасля можна будзе шырока выкарыстоўваць, экспанаваць у іншых гарадах. Я абсалютна ўпэўнены, што ўсё гэта дазволіць яшчэ ў большай колькасці сэрцаў запаліць агеньчык любові да гэтага помніка кніжнай культуры.

«Гэты асобнік адзін з тых, што найлепш захаваліся ў свеце…»

Значыць, калі-небудзь чытачы будуць гартаць факсімільнае выданне менавіта гэтага асобніка-падарунка?

– Безумоўна. Набыццё арыгінала не азначае закончаную працу. Істотна не толькі тое, што гэтая спадчына захоўваецца, так бы мовіць «ляжыць фізічна». Бясконца важна, наколькі яна ўвайшла ў грамадскі «кантэкст». І ў гэтым сэнсе каштоўна не толькі набыццё, але і «ажыўленне» кнігі, якой амаль 460 гадоў, далейшае шырокае выкарыстанне для даследчыкаў, культуролагаў, мова- і мастацтвазнаўцаў. У тым ліку на міжнародным узроўні. Неацэнна, каб гэты асобнік «зайграў», пачаў працаваць на шырокую аўдыторыю, ствараючы арэол багацця культурных традыцый Берасця. І тут накірункаў, што трэба і можна зрабіць, бясконца шмат.

Напрыклад, далейшае апублікаванне навуковых даследаванняў, арганізацыя фестываляў, святочных мерапрыемстваў, мастацкіх пленэраў, прысвечаных Мікалаю Радзівілу Чорнаму, экспанаванне гравюр з Бібліі, стварэнне літаратурных твораў, кінафільмаў… Усё гэта ўводзіць матэрыяльны аб’ект у прастору культурных вобразаў, сімвалаў нашых сучаснікаў, фарміруе пасылы для будучага. І набыты асобнік тут мае вельмі багаты патэнцыял. Тым больш, што ён самы лепшы з тых, што ёсць на Беларусі, і адзін з тых, што найлепш захаваліся ў свеце.

Значыць, берасцейцаў і ўсіх цікаўных чакаюць новыя адкрыцці?

– У гэтым няма сумненняў. Праца зойме каля паўтара месяца. Будзе зроблены пастаронкавы аналіз, адбудзецца вывучэнне самых розных аспектаў. У тым ліку захаванасць і папярэдняе выкарыстанне. На старонках Берасцейскай Бібліі ёсць цікавыя пазнакі, падкрэсленні пад радкамі, невячлікія каментары, якія могуць шмат распавесці пра тых, хто іх рабіў… Як паказвае практыка, гэта вельмі займальныя, амаль дэтэктыўныя гісторыі. З гэтых пазнак і падкрэсленняў можна зрабіць нечаканыя высновы, чаму менавіта гэтыя фрагменты зацікавалі чытачоў мінулых стагоддзяў?.. Упэўнены, што гэта можа многае распавесці пра інтэлектуальную культуру нашых папярэднікаў. І не толькі. Усе гэтыя звесткі абавязкова з’явяцца ў музеі гісторыі Берасця. Так што нас сапраўды чакаюць яшчэ шмат новых адкрыццяў!

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.

Все новости

«Мешков Брест» сенсационно не вышел в финал Кубка Беларуси

18:56, 28 мая

Гороскоп на 29 мая

17:58, 28 мая

Высшая лига. 10 тур. «Динамо» (Брест) – БАТЭ (Борисов) – 0:3

17:00, 28 мая

Андрей МОКРОВ, первый заместитель начальника главного управления по здравоохранению облисполкома: «Приоритет – иммунитету»

16:02, 28 мая

Солдатская каша вкуснее на природе!

15:04, 28 мая

В Березе водитель грузовика буквально выпихнул в кювет попутную легковушку

14:06, 28 мая

Мужчина купил дом в деревне и во время ремонта крыши нашел на чердаке старый «наган»

13:08, 28 мая
Больше новостей
<<<

Первый эвакуационный рейс с иракскими мигрантами покинул Минск и взял курс на Багдад

>>>

«В отношении ряда граждан Польши». Генпрокуратура Беларуси возбудила уголовное дело за пропаганду войны

В тему

«Мешков Брест» сенсационно не вышел в финал Кубка Беларуси
ГАНДБОЛ

«Мешков Брест» сенсационно не вышел в финал Кубка Беларуси

| Дмитрий Шиферштейн
28/05/2022
Гороскоп на сегодня
Гороскопы

Гороскоп на 29 мая

| ВБ
28/05/2022

Сейчас читают

Партия №11. Двенадцать человек осудили в Бресте по «хороводному делу»

В Бресте осудили еще двух участников «хороводного дела»

| Дмитрий Шиферштейн
18/05/2022

Оба получили по три года «домашней химии»

За большие выходные в Беларусь прибыли 850 беженцев из Украины

За большие выходные в Беларусь прибыли 850 беженцев из Украины

| Дмитрий Шиферштейн
04/05/2022

Большинство из них – транзитом через Польшу

От осады до горсада. Музей истории Бреста прирос инновациями

| Сергей Мощик
26/05/2022

Это стало возможным благодаря местному благотворительному фонду «Брест.1000 лет», горисполкому, неравнодушным руководителям организаций и предприятий города...

Лунный календарь
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

Добро пожаловать!

Войдите в свою учетную запись

Забыли пароль?

Retrieve your password

Please enter your username or email address to reset your password.

Войти
Войти с паролем ×
Получить СМС для входа
Отправить СМС-код повторно(00:30)
Нет аккаунта?
Регистрация

Отправить СМС-код повторно (00:30)
Вернуться на страницу входа
  • (+375) Belarus
  • (+372) Estonia
  • (+33) France
  • (+49) Germany
  • (+39) Italy
  • (+7) Kazakhstan
  • (+371) Latvia
  • (+370) Lithuania
  • (+47) Norway
  • (+48) Poland
  • (+7) Russia
  • (+34) Spain
  • (+380) Ukraine
  • (+971) United Arab Emirates
  • (+44) United Kingdom
  • (+1) United States