09 дек / 2018
09 дек / 2018
БРЕСТ
БРЕСТ
БРЕСТ
Чароўныя вантробы Веранікі

Проект "Буквоед"

16 июня 2010

Бахарэвіча нясуць на шчыце як вялікую надзею новай беларускай літаратуры. Нясуць, па праўдзе, такія ж надзеі, як і сам Альгерд. Не, гэта не іронія, а вялікі сум. Пастмадэрн лаяць ня модна. Лаяць пастмадэрн кшталт фільмаў Таранціна рука не ўздымецца. Гэта мастацтва, якое б’е туды, куды і павінна біць. Манера пісаць прыгожа ні пра што пайшла ад Еўропы. Пагадзіцеся: у ЗША гэты самы пастмадэрн не займае пазыцыю лідэра. Гэта больш даспадобы Еўропе, бо там у пісьменнікаў існуе вялікая праблема – хранічна не хапае жыццёвых канфліктаў. Пра Беларусь такое можна сказаць толькі пасля прагляду тэлебачання – такі ж парадыз, як Швецыя. Але ж тое «карцінка». І калі ў адным з Саюзаў пісьменнікаў тое добра, дык у іншым ужо даўно можна было ўзброіцца бессмяротным метадам «крытычнаага рэалізму». Яго няма.

Ёсць у рускай мове такі тэрмін: «язык Эзопа». Эзоп – гэта антычны байкапісец, які, увасабляючы ў жывёлах хібы чалавечай маралі, пісаў сатыры. У рускай літаратуры гэты подзвіг спраўдзіў Іван Крылоў. Але ж байка – гэта вершык на старонку з мараллю ў апошнім чатырохрадкоўі. Канешне, Сартр ды Камю – тыя абразы, на якія моляцца сучасныя адэпты пастмадэрна. Ёсць тут закавыка. І гэтаксама расейская ідыёма: «Дорога ложка к обеду». Тыя, што пішуць кірыліцай, спазніліся са сваёй «псеўдарэальнасцю» гадкоў на сорак. Звычайнаму чытачу гэта яшчэ нецікава, крытыкам «адтуль», якія могуць дапамагчы з перакладам, – нецікава ўжо.

Вядома, яшчэ Флабэр марыў напісаць кнігу ні пра што, без аніякай фабулы, «каб трымалася б сама па сабе, унутранай сілай стылю, гэтаксама як зямля трымаецца ў паветры без апоры». Марсэль Пруст амаль дасягнуў мары свайго суайчынніка, але і ён не мінуў спакушэння фабулай. Чалавеку, нават калі ён пісьменнік, уласціва распавядаць гісторыі. Недзе ў прамежку паміж мараю Флабэра і «махровым» рэалізмам завіснуў і раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы». Напісаны ён у Гамбургу. Мо таму дзеянне ў рамане адбываецца ў нейкай невядомай краіне. Там, пэўна, размаўляюць на беларускай мове, пішуць кірыліцай. І ўсе неафашысты сядзяць у канцэнтрацыйных лагерах. Галоўны герой – дзяўчына Вераніка, што працуе ва ўпраўленні тымі лагерамі. Да Веранікі ходзяць нейкія дзівакі з рознымі прапановамі, часам і рацыяналізатарскімі. Але ўсё гэта апісваецца вельмі цьмяна, так, нібы піша чалавек, што трапіў у гэтую краіну толькі сёння раніцай і, як кажуць, «не петрыць», што тут да чаго. Ад гэтага стамляешся. Крыху ратуе працэс чытання тое, што дзе-нідзе Бахарэвіч піша прыгожа, з нечаканымі метафарамі, ну, як і патрабуецца ў прыгожым пісьменстве.

Праз працоўныя цяжкасці і партнёраў па каханні Вераніка пакрысе даходзіць да сваёй жыццёвай фініты – адзін з тых рацыяналізатараў, якіх яна «футболіла» згодна штатнаму раскладу, задушыў дзяўчыну. Гэтая сцэна не вельмі ўдалася аўтару: метадычна апісана фізіялогія працэсу – так, як яна пададзена ў падручніку «Судовая медыцына». Яно і сапраўды, прыгожае пісьменства не павінна засяроджвацца на змрочных праявах быцця, пра іх можна і так, пункцірам.

Назва твора не арыгінальная, такую ж назву мае карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Але нічога такога, брэйгелеўскага, ў тэксце няма. Аўтар, ён таксама нейкім чынам дзеючая асоба, перапісваецца з Веранікай па «электронцы». Гэтая перапіска ды яшчэ ўражанні аўтара ад слыннага горада Гамбургу, як казаў адзін знаёмы маскальскі мадэрніст – «сугубый реализм». Часам здаецца, што спадар Бахарэвіч пісаў раман так, як пішуць вольныя вершы – каб нічога не цугляла волю сачыніцеля: ні рытм, ні рыфма, ні, наогул, сэнс. Адна рэфлексія. Але ж прызнаныя майстры гэтага самага пастмадэрну у адным тэксце прытрымліваліся ўсё ж адных законаў, адной структуры. Залішняя мазаічнасць тэксту можа справакаваць мазаічную псіхапатыю ў чытача ці, не дай Божа, у аўтара.

Дарэчы, гадоў дзесяць таму з’явіўся твор чэшскага пісьменніка «Катаўніца» (ад слова «кат» – палач). Гераіня Бахарэвіча крыху падобная да той дзяўчыны, толькі ня вешае смертнікаў, а сама таго... Крытык Ян Максімюк лічыць, што Бахарэвічаў раман – мазаіка ў духу Картасара. А вось яго сабрат па пяру Аркадзь Несцярэнка мяркуе па-іншаму, аглядаючы літаратуру ў цэлым. Ён піша ў часопісе «Дзеяслоў», што маладая літаратура працягвае гуляць па правілах мінулых гадоў. Аўтары атрымліваюць прапіску на літаратурнай прасторы, абапіраючыся не на прызнанне чытачоў, а на сімпатыі калегаў. І гэта, па-мойму, слушная думка неабыякавага крытыка. Чытач, а не аўтар павінен атрымліваць задавальненне ад тэксту, чытач у першую чаргу. Ну а калі такі добры раман, як «Сарока на шыбеніцы», выдаецца накладам у трыста асобнікаў, пра якога чытача можа ісці гаворка? Раздаў асобнікі сябрам, аднакласнікам, аднакурснікам, цешчы ды ейнай радні – і ўсё.

Прызнаемся шчыра: далучаць беларускага чытача да беларускай літаратуры заўсёды было цяжкавата. Нават у «залаты век» белліту – у часы праўлення Пятра Машэрава. Тады існавала рэальнае двухмоўе. Някепская кніжка – а тады акрамя палітычнай цэнзуры меўся ў рэдактараў пэўны густ – перакладалася на расейскую мову. Чытач меў права выбару. Так было з Шамякіным, Быкавым і Караткевічам. Напрыклад, адзін мой знаёмы да ўніверсітэту кніжку на беларускай мове ў рукі не браў. Потым прачытаў у часопісе «Нёман» аповесць Караткевіча «Дикая охота короля Стаха». Потым адшукаў у «Маладосці» і прачытаў «Дзікае паляванне караля Стаха». Потым пачаў чытаць добрых беларускіх аўтараў выключна на мове арыгіналу. Каго зараз можна смела перакласці на расейскую, каб заманіць даверлівую чытацкую душу ў павуцінне нацыянальнай літаратуры?

Иван Орлов

12840
0


Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Возможность добавления комментариев временно отключена. Приносим извинения за неудобства.
Многие молодые люди не поверят, но это факт (поройтесь в «Википедии»): на встрече со...
2025
О реалиях жизни в середине XIX века мы можем судить по трудам историков, что довольно...
3194
Факт, ставший хрестоматийным: свой первый детектив Кристи написала, поспорив с сестрой,...
5882
Этот роман стал победителем премии «Большая книга-2012». Возможно, потому, что писать о...
4995
Как часто в этом году вы выезжали на закупки в Польшу?








Ответить
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить