• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Суббота, 1 апреля, 2023
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная КУЛЬТУРА ИСКУССТВО

Залатое сонца берасцейскай саломкі. Беларускае саломапляценне ўключана ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Берасцейцы таксама ўнеслі свой вялікі здабытак

Залатое сонца берасцейскай саломкі. Беларускае саломапляценне ўключана ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА
146
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
Сергей Мощик|Сергей Мощик
11/12/2022
0

Нашы продкі лічылі яго эквівалентам золата. Таму выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання іканастасаў і царкоўных брамаў. Напрыканцы XVIII – першай трэці XIX стагоддзя на Беларускім Палессі (Драгічынскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці) склалася лакальная мастацкая школа па стварэнні такіх народных шэдэўраў… Размова ідзе пра саломапляценне, якім беларусы займаліся здаўна, і якое 1 снежня ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дарэчы, беларуская саломка стала пятым нацыянальным элементам у гэтым паважаным спісе.

У першай палове ХХ стагоддзя саломапляценне мела шырокае прымяненне. Саламяныя рэчы прадавалі на рынках, яны карысталіся попытам у сялян і гараджан. Другое дыханне залацістае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва набыло ў 1960-80-х гадах. Пашырэнню народнага рамяства і стварэнню анімалістычнай скульптуры на Берасцейшчыне садзейнічала работа выбітнай майстрыхі Веры Гаўрылюк (1904-1985). Яна была надзвычай цікавай асобай.

Нарадзілася Вера Ільінічна на Беласточчыне. Фашысты расстралялі мужа, і жанчына з дачкой Таісіяй пасля Вялікай Айчыннай вайны пачала новае жыццё ў Берасці. Успомніліся старыя ўменні, перададзеныя мамай. Вера Гаўрылюк вучылася ў вясковых народных майстроў, распрацоўвала ўзоры традыцыйных тканін і ткацтва з выкарыстаннем саламяных сцеблаў. З іх на Берасцейскай фабрыцы сувеніраў выраблялі наборы падарункавых сурвэтак і сумкі. Затым энтузіястка стала актыўна займацца саломапляценнем. Тады ж стала першай на Беларусі распрацоўшчыцай саламянай сувенірнай скульптуры. Яе дзіўныя працы і зараз ёсць у берасцейскіх музеях. Вобразы брала з народнага фальклору і сельскага жыцця.

«Бабуляй» і патрыярхам беларускага саломапляцення Вера Ільінічна стала пазней, дзякуючы прыроднаму таленту, уменню гуртаваць вакол сябе людзей. У 1965 годзе яна прапанавала арганізаваць участак па вырабе саламяных рэчаў на Берасцейскай фабрыцы сувеніраў. Праз год стала там працаваць, аднавіла забытыя традыцыі. У 1966 годзе паступіла ў Маскоўскі завочны інстытут выяўленчага мастацтва імя Н. Крупскай. Закончыла яго на выдатна ў 66 гадоў! Веры Ільінічне было прысвоена званне «Народны ўмелец-майстар I класа». А галоўнае, яна пакінула багатую спадчыну. Вялікая цікавасць да яе твораў адзначалася не толькі ў Савецкім Саюзе, але і за мяжой.

Прыемна, што ў каталогу сучаснай Берасцейскай фабрыкі сувеніраў «Славянка» і зараз ёсць дэкаратыўныя вырабы ў традыцыйнай беларускай тэхніцы саломапляцення, інкрустацыі саломкай. Яны зроблены ўручную, а таксама ў «пары» з лазернай гравіроўкай.

Здымаю капялюш… Саламяны!

На шчасце, і зараз ёсць майстры, якія доўжаць традыцыі. Летась званне народных майстроў Беларусі атрымалі саломапляцельшчыцы Ірына Коваль (Жабінка) і Валянціна Жолах (Кобрын). Наталля Ярмоцык з Бярозы – у 2016 годзе.

Ірына Коваль

Ірына Коваль працуе педагогам у Жабінкаўскім раённым цэнтры творчасці для дзяцей і моладзі і кіраўніком студыі «Чароўная саломка» ДзУК «Жабінкаўская цэнтралізаваная клубная сістэма». Майстар займаецца мастацкай апрацоўкай саломкі, робіць аплікацыі і інкрустацыі. Сярод вырабаў – кветкавыя кампазіцыі, саламяныя скульптуры (птушкі, конікі, лялькі, павукі), а таксама галаўныя ўборы (капелюшы, вянкі, абручы, саламяная біжутэрыя), калекцыі адзення, аздобленыя саломкай, пано, куфэркі, яйкі. Усё гэта стварае на тэмы рэгіянальных абрадаў і святаў беларусаў.

Валянціна Жолах

Валянціна Жолах вучылася ў Кобрынскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы народных мастацкіх промыслаў па спецыяльнасці «Інкрустатар саломкай па дрэве». Падчас заняткаў у гуртку асвоіла тэхніку саломапляцення, а з часам дасягнула ў гэтай дзейнасці значных поспехаў. Працуе кіраўніком гуртка «Залатая саломка» Магдалінскага сельскага Дома культуры Кобрынскага раёна. Стварае вырабы мастацка-бытавога прызначэння і саламянай пластыкі, саламяных кветак і цацак, «пляце» капелюшы. Цесна супрацоўнічае з агратурыстычным кластарам «Мухавецка кумора».

Наталля Ярмоцык

Наталля Ярмоцык – выпускніца Беларускага ўніверсітэта імя У. Леніна. Каб засвоіць тэхніку саломапляцення, працавала на Берасцейскай фабрыцы сувеніраў. Самастойна ўдасканальвала сваё майстэрства, з задавальненнем наведвала майстар-класы па саломапляценні. І ўжо шмат гадоў Наталля Леанідаўна стварае сапраўдныя саламяныя цуды! Яны захапляюць сваёй вытанчанасцю, прыгажосцю форм і невычарпальнасцю фантазіі. Ёсць у майстрыхі і асабістая заслуга. Яна асвоіла амаль страчаную ў рэгіёне даўнюю тэхніку спіральнага саломапляцення, стварыла на яе аснове калекцыю посуду. Кажа, што салома быццам сама падказвае, дзе і які зрабіць узор, быццам напаўняе сонцам, энергіяй і формай… Не адно дзесяцігоддзе Наталля Ярмоцык з’яўляецца нязменным кіраўніком і настаўнікам узорнай студыі «Цудадзейная саломка».

Усе тры жанчыны пастаянныя ўдзельніцы раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, выстаў і конкурсаў. Маюць шматлікія ўзнагароды, удзельнічаюць у сацыяльных праектах. Варта адзначыць, што сувенірныя вырабы з саломы – адметная рыса шматлікіх прэзентацыйных мерапрыемстваў і сустрэч на Берасцейшчыне. Хочацца верыць, што іх не заменяць толькі выявы зуброў ці прыгожа аздобленая алкагольная прадукцыя.

Наша, роднае!

Беларускую саломку называюць яшчэ сонцам беларускай зямлі. Настолькі яна прывабная, «цёплая» і прыдатная ў рабоце. Таму ў беларусаў склалася асаблівае стаўленне да гэтага прыроднага матэрыялу. У традыцыйных народных абрадах, як вядома, выкарыстоўваюць жытні сноп – заклад добрага ўраджаю. У мастацкай народнай культуры прыцягваюць увагу розныя фігуркі і лялькі. І гэта не проста цацкі, а сімвалы-абярэгі. Птушкі – быццам душы продкаў, якія ахоўваюць і дапамагаюць жывым.

Фото Сергея Мощика

– Усё, што звязана з нашай нематэрыяльнай культурнай спадчынай, вельмі блізка да сэрца, кранае душу, – кажа загадчыца аддзела традыцыйнай культуры АГКЦ Ларыса Быцко. – Таму для нас гэта вельмі вялікая падзея… На Берасцейшчыне шмат гурткоў і студый саломапляцення. Дзясяткі чалавек займаюцца гэтым мастацтвам. Я дагэтуль памятаю выставу «Ад зямлі да сонца», якую мы ладзілі ў 2014 годзе да 110-годдзя Антона Такарэўскага і Веры Гаўрылюк. Выстава была незвычайнай прыгажосці. Прыемна, што справу Веры Ільінічны працягвала яе дачка – мінчанка Таісія Агафоненка, народны майстар мастацкага саломапляцення. Яе творы таксама зберагаюцца ў многіх музеях Беларусі і за яе межамі. Увогуле ўсе майстры саломапляцення вельмі цікавыя і самабытныя. Тут такая глыбіня!.. Бо ўсё гэта наша, роднае.

Теги: Брестская областьнаследие ЮНЕСКО

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.

Все новости

На трассе М-1 опрокинулся «БМВ»

19:24, 31 марта

Брест планирует принять соревнования по плаванию и гандболу на II Играх стран СНГ

18:58, 31 марта

Гороскоп на 1 апреля

18:00, 31 марта

В Беловежской пуще предлагают съездить к Деду Морозу на велосипеде

15:30, 31 марта

Турпоток в Брестской области в 2022 году вырос на четверть

15:05, 31 марта

Немедленное перемирие в Украине и условия сохранения суверенитета Беларуси. Главные тезисы большого послания Александра Лукашенко

14:44, 31 марта

В Ивановском районе ликвидирована нарколаборатория

13:25, 31 марта
Больше новостей
Прислать новость
<<<

«Прибужье» и «Западный Буг» добились побед в очередном туре чемпионата страны по волейболу

>>>

В поисках утраченного времени. О земле сибирской

В тему

Туристов – больше, нарушений – меньше
ТУРИЗМ

Турпоток в Брестской области в 2022 году вырос на четверть

| БЕЛТА
31/03/2023
Около 10 тысяч школьников планируют оздоровить в Брестской области на весенних каникулах
ЛЮДИ

Около 10 тысяч школьников планируют оздоровить в Брестской области на весенних каникулах

| БЕЛТА
22/03/2023

Сейчас читают

Крупнейшая сеть парикмахерских «Локон» – лидер бьюти-индустрии, которая всегда на страже красоты и прекрасного настроения своих клиентов

Крупнейшая сеть парикмахерских «Локон» – лидер бьюти-индустрии, которая всегда на страже красоты и прекрасного настроения своих клиентов

| Сергей Рекуц
26/03/2023

За счет чего сеть парикмахерских «Локон» стала модной и невероятно популярной? Какие классические и эксклюзивные виды услуг оказывают профессиональные мастера...

Брестчанин пытался обворовать российского работодателя, присвоив себе электроинструменты

Брестчанин пытался обворовать российского работодателя, присвоив себе электроинструменты

| Дмитрий Шиферштейн
27/03/2023

Но директор фирмы не оставил этот факт просто так

В Хатыни прошла минута молчания в память о жертвах, погибших в годы Великой Отечественной войны

В Хатыни прошла минута молчания в память о жертвах, погибших в годы Великой Отечественной войны

| Дмитрий Шиферштейн
22/03/2023

Сегодня исполнилось ровно 80 лет со дня той страшной трагедии

  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

Добро пожаловать!

Войдите в свою учетную запись

Забыли пароль?

Retrieve your password

Please enter your username or email address to reset your password.

Войти
Войти с паролем ×
Получить СМС для входа
Отправить СМС-код повторно(00:30)
Нет аккаунта?
Регистрация

Отправить СМС-код повторно (00:30)
Вернуться на страницу входа
  • (+375) Belarus
  • (+372) Estonia
  • (+33) France
  • (+49) Germany
  • (+39) Italy
  • (+7) Kazakhstan
  • (+371) Latvia
  • (+370) Lithuania
  • (+47) Norway
  • (+48) Poland
  • (+7) Russia
  • (+34) Spain
  • (+380) Ukraine
  • (+971) United Arab Emirates
  • (+44) United Kingdom
  • (+1) United States