19 мар / 2019
19 мар / 2019
БРЕСТ
БРЕСТ
БРЕСТ
Сярэднявечнае Берасце. Адкрылася найбагацейшая выстава Анастасіі Фяцісавай за апошнія 20 гадоў

08 декабря 2018

На адкрыццё выставы сабралася ці не ўся культурная эліта Берасця. Напачатку 1990-х мастацкія творы Анастасіі Фяцісавай сталі адкрыццём. Па іх мы вывучалі і вывучаем гісторыю горада, якога няма.

Новости Бреста

Анастасія Фяцісава і зараз запатрабаваная ў Польшчы, Гародні, Маскве... Натхнёна працуе, каб пакінуць нашчадкам кропелькі таго, што можа знікнуць назаўсёды.

- Дык гэта ж наш дом!.. А я вось тут жыву! - наведвальнікі імкліва здзяйснялі экскурсію па прадстаўленых палотнах старога горада. Выставачная зала пераўтварылася ў нешта светлае, хаця работы ў большасці выкананыя ў цёмных колерах. Берасцейскі замак, калегіум езуітаў, кляштар бернардынак... Вузкія вулачкі сярэднявечнага Берасця быццам жывыя, з гукамі і пахамі, таму што напісаны з вялікай любоўю.

Знакамітыя выявы прац мастачкі зараз можна ўбачыць на паштоўках і ў электронным выглядзе. Раней пра гэта і марыць не маглі. Але адчуць мелодыю «жывых» карцін - гэта зусім іншае. Некаторыя з работ проста велізарныя па велічыні, таму дзякуй арганізатарам выставы за праведзеную працу. Вернісаж хацелі наладзіць яшчэ два гады таму, да «някруглага юбілею», аднак перанеслі на больш позні час. А ўвогуле гэта найбагацейшы збор твораў мастачкі ў адным месцы за апошнія 20 гадоў! 

Падчас імпрэзы Анастасія Фяцісава была сціплай у выказваннях. Атмасфера ажывілася, калі сталі віншаваць сябры дзяцінства. Ніна Чураба прыехала з Гародні, каб... абняць сяброўку. Паэт Мікола Пракаповіч прыгадаў, што знаёмства пачалося яшчэ ў майстэрні бацькі - Івана Фяцісава. Паэт зачытаў верш, прысвечаны Афанасію Філіповічу з цыкла «Галасы берасцейскага дзядзінца», і падараваў сваю новую кнігу.

Тэма сярэднявечнага Берасця не перастае бударажыць сучаснікаў сваімі вытокамі, глыбінёй і болем страчанага. Кожная вулачка тут не прыдуманая, а дакументальна вывераная. Магчыма, з доляй фантазіі з-за недахопу некаторай інфармацыі. І ад таго гісторыя здаецца яшчэ больш загадкавай і таямнічай.

Анастасія Фяцісава падзякавала Ірыне Лаўроўскай за тое, што тая ў свой час натхніла на такую вялікую працу. Былі віншаванні ад упраўлення культуры аблвыканкама, кіраўніцтва абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Выстава прысвечаная тысячагоддзю Берасця і будзе доўжыцца па 19 снежня. Як адзначыла сама мастачка, умоўна прадстаўленыя 73 карціны можна падзяліць на тры «раздзелы»: «Горад дзяцінства», «Горад сярэднявечны» і серыю партрэтаў берасцейцаў-сучаснікаў.

- Хачу сказаць, што ў работах па сярэднявечнаму Берасцю я не прыдумала ніводнай «завітушкі», усе дамы размешчаны згодна з планам, усе вокны падлічаныя... Акрамя анёлаў. Хаця хто ведае, магчыма, і яны ёсць, - выказалася Анастасія Іванаўна.

... Хораша гучала і флейта, і гітара, непрыкметна падала лісце з падораных мастачцы ружаў... Час няспынна ляціць наперад і застаецца толькі вечнае. Анастасіі Фяцісавай, здаецца, удалося ўхапіць тую тэму, якая будзе бясконца цікавай і важнай для берасцейцаў, колькі б гадоў не прайшло і якія б новыя гаджэты не з'явіліся.

ФОТО: Сергея Мощика

2460
0
Меня это радует (47.8%)
Мне все равно (4.3%)
Мне это интересно (47.8%)
Меня это злит (0.10000000000001%)

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

Проект «Усе разам» объединил 19 брестских и 15 минских художников. В мае, к «ночи...
1314
В выставочном зале областного общественно-культурного центра (ул. Советская, 53) 28...
1460
7 февраля в Художественном музее на территории Брестской крепости открылась выставка...
1424
Нравится ли вам Конституция Беларуси, со дня принятий которой исполняется 25 лет?






Ответить