21 окт / 2018
21 окт / 2018
БРЕСТ
10°
БРЕСТ
10°
БРЕСТ
10°
«Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыну!» У мастацкім музеі ўшанавалі імя Т. Рэйтана

22 ноября 2017

Новости Бреста

Шмат гадоў пра Грушаўку Ляхавіцкага раёна мы толькі і чулі, што там разбураецца і прыходзіць у заняпад сядзіба роду Рэйтанаў. Нават хадзілі чуткі, што яна ператворыцца ў гатэль ці казіно. Але часы мяняюцца. Мясцовы райвыканкам нядаўна выйграў грант Еўрасаюза больш чым на мільён еўра. Грошы пойдуць на рамонт фасаду сядзібнага дома і кансервацыю капліцы. 17 лістапада Грушаўка і Тадэвуш Рэйтан сталі бліжэй да берасцейцаў. У філіяле «Мастацкі музей» (Брэсцкая крэпасць) адкрылася цікавая выстава. На ёй прадстаўлена каля сарака палотнаў у рост чалавека з выявамі падзей Варшаўскага сойма 1773 года. Ён зрабіў нашага земляка героем і для палякаў. Але выстава называецца «Тадэвуш Рэйтан - славуты сын Берасцейшчыны».

Новости Бреста

Новости Бреста

Новости Бреста

Даследчык-архівіст, старшыня арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана Зміцер Юркевіч упэўнены, што Тадэвуш Рэйтан не менш цікавы для беларусаў і берасцейцаў у прыватнасці. Ён наш зямляк і «супляменнік».

Вядомасці Т. Рэйтану пасадзейнічалі, перш за ўсё, літаратурныя творы Францішка Князніна, Юльяна Нямцэвіча, Адама Міцкевіча, Генрыка Жавускага. А таксама работа класіка польскага жывапісу Яна Матэйкі «Тадэвуш Рэйтан на Варшаўскім сойме 1773 года» (першапачатковая назва - Аўт.). Але наш зямляк перш за ўсё быў ліцвінам, сцвярджае Зміцер Юркевіч.

Вылучаны дэпутатам ад Наваградскага ваяводства ВКЛ на названы сойм, разам з невялікай групай паслоў з беларускіх земляў, Тадэвуш Рэйтан мужна бараніў незалежнасць сваёй радзімы. А менавіта - горача выступаў супраць першага падзелу Рэчы Паспалітай. Рабіць гэта ў той час было неверагодна складана. Над ім павісла небяспека змовы, подкупу і нават забойства. Але наш зямляк змагаўся да апошняга. Калі не засталося іншай магчымасці, заклікаў «ранамі Хрыста» не прадаваць Бацькаўшчыну. Калі дэпутаты-здраднікі пачалі выходзіць з залы, Рэйтан лёг перед дзвярыма і закрычаў: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыну!» Ён застыў у такой роспачы, якую намаляваў Ян Матэйка.

У любым выпадку такі рыцарскі ўчынак, гістарычная асоба не могуць не цікавіць праз стагоддзі. Кажуць, яшчэ пры жыцці ён стаў легендай. Але ў XIX і XX стагоддзях памяць пра Тадэвуша Рэйтана была сцёртая з беларускай гісторыі. Цяпер прыйшоў час вяртання. І працэс гэты ідзе хоць няспешнай, але няспыннай хадой. Імя Т. Рэйтана, да прыкладу, ўнесена ў школьныя падручнікі.

Мастак Алесь Родзін з Мінску, аўтар прадстаўленых твораў, распавёў, што цыкл аб'ядноўвае каля ста палотнаў розных памераў. Выкананы яны ў тэхніцы графіці, але адрозніваюцца ад яе. Гэта не замежныя коміксы, а нешта сваё. Галоўнае, цалкам данесены гістарычныя ідэі. Праца цягнулася каля дзясятка гадоў і ўсё яшчэ працягваецца.

...Пасля неверагоднага напружаня тых падзей Т. Рэйтан цяжка захварэў. Рэштку жыцця ён правёў у роднай Грушаўцы. Сучаснікі лічылі Рэйтана нацыянальным героем.

Выстава працягнецца да 10 снежня. Арганізатары ўпэўненыя, што яна прыспешыць ушанаванне годнага сына зямлі праз стварэнне музея ў Грушаўцы. Прадстаўленыя работы могуць стаць аднымі з першых экпанатаў.

ФОТО: Сяргея МОШЧЫКА

5245
7
Меня это радует (33.3%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (66.7%)
Меня это злит (0%)


Сяргей Мошчык
25.11.2017 13:54
ответить ответить с цитатой
Для меня добрым аўтарытэтам з'яўляецца пісьменнік-гісторык Уладзімір Арлоў. Канечне, гэта не архіў і не гістарычная крыніца, але ў кнізе "Імёны свабоды", дарэчы, пад рэдакцыяй рэцэнзентаў - кандыдата і доктара гістарых навук, прафесара, у артыкуле пра Тадэвуша Рэйтана (Стар.16-17) спадар Арлоў выкарыстоўвае словы, якія вынесены ў назву гэтай публікацыі: "«Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыну!» Ну а даследваць сапраўды ніхто не перашкаджае. і вельмі добра, што такія людзі ёсць.
Зміцер Юркевіч
24.11.2017 10:19
ответить ответить с цитатой
Mikola писал(а):
Калі ласка, адкрыйце любы польскі універсітэцкі падручнік па Гісторыі Польшчы, у ім будзе паказана, не толькі крыніца, але імя таго, хто вёў запісы, кажучы сучаснай мовай пратакол, ходу сейма, а таксама будуць спасылкі на ўспаміны удзельнікаў сейма. Дыскурсы розныя, усё-ткі вялікі часовы разрыў, але для сучаснікаў, магчыма, такі варыянт з Бацькаўшчынай больш зразумела будзе. :) А тэма, якой Вы займаецеся вельмі-вельмі цікавая і важная для беларускай ідэнтычнасці. Дзякуй!
Шаноўны Мікола!
Я даўно адмовіўся ад карыстання любой публіцыстыкай , што нашай, што польскай, якую безліч аўтараў прысвяцілі Тадэвушу Рэйтану! Працую выключна з архіўнымі дакументамі. У сямі дыярыўшах сойму (улучна з тым, найбольш падрабязным, які вялі для караля), якія мне пашанцавала за гэтыя гады сабраць, нажаль. толькі ў 2-х згадваюцца словы, якія казалі ў той кульмінацыйны момант Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак. Толькі два дыярыўшы з гэтых уведзены ў навуковы ўжытак, прычым, найменьш цікавыя. Як Вы разумееце, Дыярыўшы сойму вядуцца відавочцамі. Іншых крыніц да апісання таго моманту не існуе. Проста не існуе. Ну, і кожны з інтэрпрэтатараў спрашчае сказанае Рэйтанам да больш даходлівых словаў. Версія з "Забіце мяне, не забівайце Айчыны (або,Бацькаўшчыны)" мае даволе доўгую гісторыю. І сапраўды, як найлепей перакладае на мову ХХст. тое, што было сказана у XVIIIст. Тым ня меньш, цікавасць абуджана. Дашліце, калі ласка, на lefthunder@gmail.com скан (фота) таго эпізода "з любога універсітэцкага падручніка"! А калі сустэнецца, то і школьнага! Буду вельмі ўдзячны! І, вялікі дзякуй за добрыя словы!
Mikola
23.11.2017 22:04
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Аўтар
Калі ласка, адкрыйце любы польскі універсітэцкі падручнік па Гісторыі Польшчы, у ім будзе паказана, не толькі крыніца, але імя таго, хто вёў запісы, кажучы сучаснай мовай пратакол, ходу сейма, а таксама будуць спасылкі на ўспаміны удзельнікаў сейма. Дыскурсы розныя, усё-ткі вялікі часовы разрыў, але для сучаснікаў, магчыма, такі варыянт з Бацькаўшчынай больш зразумела будзе. :) А тэма, якой Вы займаецеся вельмі-вельмі цікавая і важная для беларускай ідэнтычнасці. Дзякуй!
Зміцер Юркевіч
23.11.2017 16:32
ответить ответить с цитатой
Шаноўны Мікола, на жаль, ад адказу адмовіўся. Магчыма, па той прычыне. што "усіх гістарычных крыніцаў" не існуе. Дыярыўшы сойму, дзе падрабязна адлюстраваны супраціў "ліцьвіна Рэйтана і ўсей Літвы" (з тэрыторыі Летувы 2-3 з 24 паслоў), калі і згадваюць сказанае Рэйтанам, то падаюць больш разгорнутую "цытату". І словаў "Хіба па маім трупе", яны таксама не фіксуюць. Цытаваць сказанае ім не буду, можа, Вы прывядзеце цытату са сваіх "усіхкрыніц"?
Зміцер Юркевіч
22.11.2017 22:42
ответить ответить с цитатой
Mikola писал(а):
Рэйтан не крычаў перед дзвярыма сойму: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыну!». Конечно, это звучит более романтично, но всех исторических источниках того времени зафиксировано, что он воскликнул "Chyba po moim trupie!"
Шаноўны Мікола!
Тое, што ён не казаў "Забіце мяне..", гэта гістарычны факт. Але, вельмі цікава, якія "ўсе гістарычныя крыніцы Вы маеце на ўвазе"? Калі ласка, прывядзіце іх спіс.
Аўтар
22.11.2017 20:52
ответить ответить с цитатой
Мікола, сапраўды, менавіта так Т.Рэйтан не крычаў (і гэта вядома). Але, па словах даследчыкаў, на гэты конт ёсць шмат версій. І варыянт, мяркую, выбраны не благі. Менавіта ён даўно фігуруе ва ўсіх сучасных крыніцах. але вялікі дзякуй за інфу.
Mikola
22.11.2017 19:27
ответить ответить с цитатой
Рэйтан не крычаў перед дзвярыма сойму: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыну!». Конечно, это звучит более романтично, но всех исторических источниках того времени зафиксировано, что он воскликнул "Chyba po moim trupie!"
В начале сентября в столице Украины открылась международная выставка «Триеннале...
3490
Необычная выставка «Суперматычная вяселле» откроется 6 сентября в помещении...
3786
Консульство Украины в Бресте на этой неделе представит фотодокументальную выставку из...
4216
7 ліпеня ў Маларыце хацелася сесці за кросны і выткаць ручнік, спадніцу ці кашулю. Праўда,...
5565
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить