18 авг / 2019
18 авг / 2019
Подать рекламу
БРЕСТ
21°
23°
БРЕСТ
21°
23°

Ад камбіната «Мастацтва» – да мастацтва навакольнага асяроддзя

31 марта 2017

Горад Брэст рыхтуецца святкаваць тысячагоддзе з дня заснавання. У памяці адразу паўстае помнік Тысячагоддзю на скрыжаванні вуліц Савецкай і Гогаля, помнік святому Афанасію Брэсцкаму па праспекце імя Пятра Машэрава... Гэтыя знакавыя для горада помнікі былі ў свой час зроблены скульптарамі Аляксеем Паўлючуком і Паўлам Герасіменкам (сумесна з Алесяй Гуршчанковай), якія плённа супрацоўнічаюць з мастацка-вытворчым камбінатам «Мастацтва» ГА «Беларускі саюз мастакоў» (раней вытворчыя мастацкія майстэрні).

1

Унітарнае прадпрыемства «МАСТАЦТВА» існуе ўжо семдзесят гадоў. Яно выконвае розныя вытворча-мастацкія заказы: вырабляе мемарыяльныя і ахоўныя дошкі, бюсты, фігурныя шыльды з назвамі вуліц і нумароў будынкаў, абнаўляе помнікі, стварае жывапісныя творы. Прадпрыемства аб’ядноўвае больш за 50 творчых людзей – мастакоў, скульптараў і творцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія могуць выканаць розныя віды работ на заказ. Непасрэдна УП «МАСТАЦТВА» выступае ў ролі арганізатара і выканаўцы работ.

Вытворчыя мастацкія майстэрні ў Брэсце былі створаны ў 1946 годзе, калі сталі вяртацца і прыязджаць у горад з фронту мастакі розных лёсаў і паходжання (першым дырэктарам быў Афанасій Яфімавіч Рыкаў). Майстэрні былі рэарганізаваны крыху пазней, у 1948 годзе, у Брэсцкую абласную суполку Саюза савецкіх мастакоў БССР з яе вытворча-мастацкай базай (пазней – камбінатам «Мастацтва»). Пасля вайны ў Брэсце было створана (адноўлена) гарадское ўпраўленне культуры, праз якое мясцовыя ўлады супрацоўнічалі з мастакамі...

Спачатку майстэрні і ствараліся па загаду гарадскіх уладаў для мастацкага афармлення горада, потым там жа праводзілі і мастацкія выставы. Пазней, на працягу ўсіх наступных гадоў, майстэрнямі кіравалі Уладзімір Сяргеевіч Стручкоў, Баляслаў Васільевіч Булатаў, Аляксандр Віктаравіч Грышчук.

Мастакі гуртаваліся і працавалі ў майстэрнях на вуліцы Савецкай (пазней яны дамагліся ад гарадскіх уладаў, каб там была арганізавана і выставачная зала), але потым перайшлі ў будынак побач, на вуліцы Гогаля, дзе працавалі, а некаторыя і жылі спачатку многія гады. Так фарміраваўся калектыў аднадумцаў...

У савецкія часы (у канцы 70-х – пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя) моцную базу мелі вытворча-мастацкія майстэрні берасцейцаў, таму шмат было зроблена ў афармленні аб’ектаў культурна-сацыяльнага прызначэння, дзе прыклалі свае рукі і мастакі-манументалісты: ці гэта мазаічныя кампазіцыі ці вітражы, роспісы ці скульптурныя кампазіцыі...  

Работы, выкананыя камбінатам «Мастацтва», бачыць кожны жыхар Брэста і вобласці, шматлікія госці з іншых абласцей і краін. Гэта і дэкаратыўная скульптурная кампазіцыя коцікаў на вуліцы Савецкай, і ахоўныя дошкі на гісторыка-культурных будынках горада і раёнаў вобласці, і шмат што іншае... У свой час менавіта гэтае прадпрыемства выканала памятны знак хлебу ў Пінску да свята Дажынак.

Дырэктар УП «МАСТАЦТВА» Уладзімір Фёдаравіч Лемех падкрэслівае, што заказы размяркоўваюцца тым мастакам і скульптарам, хто спецыялізуецца на сваім кірунку ў творчасці. Напрыклад, некаторыя мастакі пішуць жывапісныя карціны, іншыя – графікі... 

На прадпрыемстве вельмі часта заказваюць мемарыяльныя дошкі ў гонар вядомых дзеячаў (іх можна пабачыць на многіх будынках горада Брэста).

Зараз спецыялісты УП «МАСТАЦТВА» працуюць над рэстаўрацыяй помніка воінам часоў Другой сусветнай вайны ў гарадскім пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна. Абноўленая скульптура будзе стаяць на сваім месцы ўжо да Дня Перамогі 9 мая. На чарзе яшчэ ёсць некалькі падобных заказаў. Напрыклад, у хуткім часе спецыялісты прадпрыемства пачнуць вырабляць герб Рэспублікі Беларусь, які будзе ўстаноўлены на адміністрацыйным будынку (у дыяметры герб будзе мець 1,6 м).

Але не толькі скульптурнымі работамі займаецца УП «МАСТАЦТВА». З прадпрыемствам супрацоўнічаюць таленавітыя мастакі, творы якіх знаходзяцца ў шматлікіх музеях вобласці: «Пружанскі палацык», «Музей Напалеона Орды», музей «Сядзіба Нямцэвічаў». Жывапісныя творы знайшлі сваё месца ў адміністрацыйных будынках. У свой час былі выкананы партрэты кіраўнікоў Брэсцкай вобласці, якія размешчаны ў будынку аблвыканкама.

Жывапісныя творы мастакоў, якія супрацоўнічаюць з УП «МАСТАЦТВА», штодня можна пабачыць у гасцініцы «Беларусь». Там некалькі апошніх гадоў ладзяцца выставы-продажы мастацкіх твораў. Большасцю сюжэтаў на палотнах з’яўляюцца гарадскія пейзажы: вулачкі, дамы, асабістыя помнікі, Брэсцкая крэпасць... Менавіта таму гэтыя карціны карыстаюцца асаблівым попытам, маюць свайго пакупніка, сярод якіх шмат турыстаў.

У УП «МАСТАЦТВА» цесна супрацоўнічае з уладамі горада і вобласці, з прыватнымі заказчыкамі і прадпрыемствамі. Творчая майстэрня працуе для ўсіх жадаючых: яе дзверы адчыненыя для кожнага зацікаўленага ў высокім мастацтве чалавека альбо прадпрыемства.

У свой час берасцейскі мастацтвазнаўца прафесар Антон Антонавіч УС часта гаварыў, што мастак дарагі для грамадства не толькі тым, што стварае мастацкія каштоўнасці, – ён і сам па сабе патрэбен грамадству як асоба з высокамаральным інтэлектам...

Леанід ВАЛАСЮК, член ГА «Беларускі саюз мастакоў»


УП «МАСТАЦТВА»
грамадскага аб’яднання
«Беларускі саюз мастакоў»

Адрас: г. Брэст, вул. Гогаля, 54.
Тэл.: 21-34-08,
МТС +375 295 251 279.

УНП 200062206

ФОТО: Аксаны Казлякоўскай і Святланы Яцанюк

2654
0


Комментарии к этой статье отключены
Женщина-праздник, женщина-эпатаж, женщина-талант... Все это она - Наталья Черноголова. В...
1102
26 июля в 16:30 в ОКЦ состоится вернисаж выставки плакатов, подготовленных студентами и...
769
По учению святых отцов каждый город имеет своего ангела-хранителя. Тысячу лет на страже...
781
В четверг в выставочном зале ООКЦ на ул. Советской открылись сразу две выставки в рамках...
1193
Как вы готовите ребенка в школу?










Ответить
Сколько денег вы тратите на подготовку одного ребенка в школу?







Ответить