• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Вторник, 13 января, 2026
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная КУЛЬТУРА

17 верасня — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Калесніка

Прызнаны вучоны, літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, былы партызан, суаўтар сусветна вядомай кнігі «Я з вогненай вёскі»... Першы прафесар Брэсцкага дзяржаўнага педінстытута імя А.С. Пушкіна назаўсёды застаўся ў памяці шматлікіх пакаленняў настаўнікаў роднай мовы і літаратуры, вучоных, мастакоў слова і ўсіх, каму пашчасціла сустрэцца з ім на жыццёвым шляху

Владимир Колесник
337
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
17/09/2022
0

Нарадзіўся Уладзімір Андрэевіч у 1922 годзе на Гарадзеншчыне, але Берасце стала яго другой радзімай. Тут ён пражыў 40 гадоў, прыехаўшы ў 1954 годзе працаваць на філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута. Тут сцвердзіўся як выкладчык, вучоны, літаратар.

Жыццёвы лёс Уладзіміра Калесніка прадвызначыла яго маці, якая настаяла, каб сын паступіў у Наваградскую польскую гімназію, дзе юнак атрымаў грунтоўную адукацыю, далучыўся да польскай і еўрапейскай культуры, развіў прыродны талент і эстэтычны густ. З дзяцінства сялянскі сын добра маляваў, выразаў драўляныя рэчы, нават зрабіў сабе скрыпку. У час вучобы ў гімназіі ён марыў стаць мастацтвазнаўцам. Фотаздымкі, пейзажы, разьбярскія вырабы Уладзіміра Калесніка сведчаць аб шматграннасці яго талентаў.

Здольнасць прыгожа ўспрымаць свет дапамагла вучонаму стварыць літаратуразнаўчыя даследаванні не толькі высокага навуковага, але і эстэтычнага напаўнення. Яны ніколькі не страцілі актуальнасці і сёння. Уладзімір Калеснік не пабаяўся абраць тэму дысертацыйнага даследавання, звязаную з заходнебеларускай рэчаіснасцю. У савецкія часы гэта было актам грамадзянскай мужнасці. Даказаўшы, што ў 20–30 гады ХХ ст. існавала не толькі беларуская савецкая літаратура, але і заходнебеларуская, вучоны шмат зрабіў для яе папулярызацыі і ўвядзення ў літаратуразнаўчы ўжытак.

Уладзімір Калеснік быў адным з першых даследчыкаў рэнесансавай літаратуры, творчасці Ф. Скарыны, М. Гусоўскага. Непераўзыйдзеная яго роля ў развіцці і даследаванні літаратуры нашага краю. Уладзімір Андрэевіч распаліў «Берасцейскае вогнішча», якое дало нацыянальнаму мастацтву суквецце талентаў. Наяўнасць у ім такіх творцаў, як Нiна Мацяш, Мiхась Рудкоўскі, Алесь Разанаў, Мiкола Арахоўскі – сведчанне таго, што гэтая літаратура ўжо далёка не правінцыйнага ўзроўню. Уладзімір Андрэевіч зрабіў усё, каб слоўнае мастацтва краю пазбавілася гэтай якасці.

У адным з артыкулаў кнігі «Усё чалавечае», разглядаючы казусы жыцця ў правінцыі, Уладзімір Калеснік зрабіў выснову, што «можна жыць і ў правінцыі ды адчуваць паўнату духоўнага жыцця, зведаць сэнс жыцця – калі хочаце, шчасце. Лічу, што ў нашай беларускай літаратурна-навуковай сферы работнік сярэдняй велічыні можа цалкам рэалізаваць сябе ў правінцыі, не наракаючы на лёс. Пра таленты першай велічыні – маўчу. З павагі да недасяжнага». Лёс аўтара гэтых радкоў пераконвае, што ў правінцыі можа рэалізавацца нават талент самай высокай велічыні.

Прафесар Калеснік здзіўляў і захапляў сваёй эрудыцыяй. Акрамя асноўных дысцыплін ён чытаў студэнтам спецкурс па сусветным мастацтве. Нас здзіўляла, што выкладчык не толькі глыбока ведае літаратуру, яму падуладны і дзівосны свет мастацтва. Мы рыхтавалі рэфераты пра таго ці іншага мастака. Трэба было не толькі знайсці біяграфічныя звесткі і інфармацыю пра яго творчасць, а спасцігнуць, чым талент гэтага мастака крануў душу нашага прафесара. Так Уладзімір Андрэевіч далучаў сваіх вучняў да сусветнай культуры, да эстэтыкі. На яго думку, прыгожым у чалавеку павінна быць усё: яго цела, душа, узаемаадносіны з людзьмі і светам. Маральным імператывам нашага настаўніка было выслоўе: «Стаўся да людзей так, як хочаш, каб яны адносіліся да цябе».

Уладзімір Андрэевіч быў непаўторным лектарам. Лекцыі заўсёды чытаў па памяці. Калі цытаваў радкі народнай песні, казкі, прыпеўкі пераўтвараўся ў артыста. Адзін і той сюжэт мог расказваць у розных варыянтах, акцэнтуючы ўвагу на патрэбных яму аспектах. Часам прыводзіў такія прыклады, што мы, вясковыя дзяўчаты, сарамліва апускалі вочы. Уладзімір Андрэевіч надзвычай любіў студэнтаў з вёскі. У яго кнізе «Доўг памяці» я знайшла адказ на пытанне: чаму? Аказваецца, стаўшы гімназістам, Валодзя Калеснік саромеўся сваёй выключнасці сярод вяскоўцаў – толькі адзінкі маглі вучыць сваіх дзяцей у польскай гімназіі. І тады юнак вырашыў сваё жыццё прысвяціць адукацыі вясковых дзяцей.

Пры ўсёй сваёй занятасці Уладзімір Андрэевіч не шкадаваў часу на разумных студэнтаў, на пачынаючых творцаў. Ехаў больш чым за 100 км, каб наведаць прыкаваную да інваліднай каляскі Нiну Мацяш у Беалазёрску ці разбітага паралічом Мiколу Арахоўскага з вёскi Сялец на Бярозаўшчыне. Удзячныя вучні, што вылецелі з-пад крыла Уладзіміра Калесніка, прысвячалі яму свае вершы, удзячныя калегі – свае кнігі.

У дачыненні да Уладзіміра Андрэевіча больш падыходзіць слова настаўнік, чым выкладчык: ён не проста выкладаў матэрыял, ён выхоўваў і настаўляў. І хоць зямное жыццё нашага настаўніка скончылася ў 1994 годзе, але і сёння адчуваецца яго прысутнасць на факультэце. Меў рацыю Пiмен Панчанка, калі пісаў:

Настаўнікі не паміраюць,

А аддаляюцца ад нас.

І зверху строга пазіраюць,

Як мы вядзём свой рэй і час.

Уладзімір Андрэевіч для сваіх былых калег і вучняў і сёння з’яўляецца маральным аўтарытэтам, якім вымяраецца: а як бы зрабіў Калеснік? У яго гонар на факультэце створаны Навукова-асветны цэнтр. У ім зберагаецца бібліятэка прафесара, фотаздымкі, карціны і іншыя вырабы, да якіх дакранулася рука таленавітага майстра. Кожныя 2 гады праводзяцца Рэспубліканскія навуковыя Калеснікаўскія чытанні. Зацверджана прэмія Уладзіміра Калесніка за дасягненні ў гуманітарнай навуцы.

Памяць пра дарагога нам чалавека ўшанавана і гарадскімі ўладамі: на доме, дзе ён жыў, змешчана мемарыяльная дошка; яго прозвішчам названа адна з вуліц горада. Калі абмяркоўваўся макет помніка Тысячагоддзя Брэста, сярод іншых выяў гістарычных постацей прапаноўвалася і асоба Уладзіміра Калесніка, як сведчанне таго, што першы прафесар нашай навучальнай установы здолеў заняць годнае месца сярод берасцейцаў і ўпісаў сваё імя ў гісторыю горада.

Бясспрэчным аўтарытэтам прафесар Калеснік карыстаўся і ў рэспубліцы. Да яго меркавання прыслухоўваліся, яго пабойваліся, Калесніку давяралі. Калі дасланая яму на водгук дысертацыя атрымлівала станоўчую ацэнку, ёй быў адкрыты шлях да паспяховай абароны.

Мне пашанцавала пад кіраўніцтвам Уладзіміра Андрэевіча пісаць курсавую працу па літаратуры. Прафесар не навязваў тэму, падтрымаў маё жаданне даследаваць творчасць любімага пісьменніка. З гэтай курсавой на другім курсе, па сутнасці, пачаўся мой шлях у навуку.

Згадваю свой першы прыезд у Акадэмію Навук для знаёмства з навуковым кіраўніком па дысертацыі. А.С. Яскевіч павёў мяне, маладзенькую аспірантку, знаёміцца з акадэмікамі. Пачуўшы, што я вучаніца Калесніка, вучоныя шаноўнага ўзросту паважліва і зацікаўлена віталіся, быццам перад імі стаяў сам Уладзімір Андрэевіч, хоць яго ўжо не было ў жывых. І тады я па-сапраўднаму зразумела, наколькі гэта ганарова і адначасова адказна быць вучаніцай Калесніка.

Нам зайздросцілі сталічныя аспіранты, для якіх дзівам быў «наш Калеснік». Яны не маглі зразумець, як такі аўтарытэтны вучоны можа настолькі зацікаўлена апекавацца маладымі. Уладзімір Андрэевіч рупліва рыхтаваў змену. У апошніх сваіх лістах, якія пісаў з бальніцы да акадэміка Уладзіміра Гніламёдава, свайго былога студэнта, прасіў дапамагчы маладой выкладчыцы Надзеі Андрэйкавец у выбары тэмы дысертацыйнага даследавання.

На валуне, які ўстаноўлены на магіле Уладзіміра Андрэевіча, напісаны яго словы: «Жыві, каб помнілася твая прысутнасць у свеце». Прысутнасць вялікага настаўніка жыве ў яго вучнях, прысутнасць дасведчанага навукоўцы – у яго кнігах. Прысутнасць мастака слова і філосафа-мысляра ў яго аўтабіяграфічнай кнізе «Доўг памяці». Яна была выдадзена ў 2005 годзе жонкай Зосяй Міхайлаўнай Калеснік і былымі калегамі. Уладзімір Андрэевіч сваім творам сплаціў доўг памяці сваім бацькам, землякам, вёсцы Сіняўская Слабада, дзе нарадзіўся. Ён сплаціў доўг памяці баявым сябрам-партызанам і першаму свайму каханню, расстралянаму ў вайну, – Зіне Маслоўскай, якой твор і прысвячаецца. Пры жыцці аўтара друкаваліся толькі некаторыя раздзелы кнігі, за больш важнымі справамі да яе ўпарадкавання не даходзілі рукі. Таму сваім доўгам памяці мужу палічыла Зося Міхайлаўна завяршыць недаробленае ім. Кніга, што годна ўпісалася ў кантэкст нацыянальнай літаратуры, дае падставы гаварыць пра Калесніка-пісьменніка і стала яшчэ адной выявай яго прысутнасці ў свеце.

Сёння Уладзімір Андрэевіч звяртаецца да кожнага з нас: «Жыві, каб помнілася твая прысутнасць у свеце».

Алена КАВАЛЮК, дацэнт кафедры беларускай фiлалогii Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна, кандыдат фiлалагiчных навук

Теги: Владимир Колесниклитературауниверситет им. Пушкина

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.

Все новости

Щедрая «Вечёрка» на старый Новый год

17:17, 13 января

В Беларуси нанимателям трудовых мигрантов упростили систему информирования ОВД

16:03, 13 января

В поисках утраченного времени. КВАРТАЛ ЕЕ ДЕТСТВА

15:15, 13 января

Частные объявления, реклама, свежие вакансии из газеты за 9 января

14:19, 13 января

Мария Шукшина и Алексей Рязанцев посетят Брест во время проведения «Берестейских саней»

13:24, 13 января

В Кобрине произошло ДТП с участием несовершеннолетнего пешехода. Он госпитализирован

12:27, 13 января

КГК приостановил деятельность торговой точки на одном из рынков Бреста

11:07, 13 января
Больше новостей
Прислать новость
<<<

Гороскоп на 17 сентября

>>>

На Кобринском путепроводе всего за полчаса произошло сразу пять ДТП

В тему

Юрий Голубев стал ректором Брестского государственного университета им. А.С.Пушкина
ОБРАЗОВАНИЕ

15 ноября в университете им. А.С.Пушкина день открытых дверей

| ВБ
14/11/2025
В Общественно-культурном центре Бреста проходит праздничное мероприятие, посвященное 80-летию БрГУ им. Пушкина
ОБРАЗОВАНИЕ

В Общественно-культурном центре Бреста проходит праздничное мероприятие, посвященное 80-летию БрГУ им. Пушкина

| ВБ
31/10/2025

Сейчас читают

Товар брак

Брак под красивой упаковкой. Как покупатели судятся с продавцами

| ВБ
23/12/2025

Люди потихоньку привыкают к тому, что их все чаще обманывают и разводят на деньги с помощью телефонов и компьютеров. Их...

Коляды в Бресте

Брест приглашает на «Коляды»  

| ВБ
07/01/2026

Вечером 7 января на площади Ленина в Бресте пройдут праздничные гуляния. «Коляды» начнутся в 17:00, в программе – выступления артистов,...

«Кожная пятніца – роднае, сваё»: поддерживаем белорусское вместе

«Кожная пятніца – роднае, сваё»: поддерживаем белорусское вместе

| ВБ
06/01/2026

В Беларуси стартовал республиканский проект «Кожная пятніца – роднае, сваё», инициированный Министерством антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь при поддержке...

  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

Добро пожаловать!

Войдите в свою учетную запись

Забыли пароль?

Retrieve your password

Please enter your username or email address to reset your password.

Войти
Войти
Use Phone Number
Use Имя пользователя
Еще не зарегистрированы? Зарегистрируйтесь сейчас
Сбросить пароль
Use Phone Number
Use Имя пользователя
Регистрация
Вы уже зарегистрированы? Войти
Protected by   
No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.