09 дек / 2018
09 дек / 2018
БРЕСТ
БРЕСТ
БРЕСТ
Стымул пісаць па-беларуску

06 марта 2012

Упершыню ў Мінску дзень пісьменніка адзначылі як народзіны новай літаратурнай прэміі. І не толькі яе. Так супала, што 3 сакавіка аказалася і днём наражэння чалавека, у гонар якога была названая прэмія – Ежы Гедройца.

На адной з лютаўскіх канферэнцый амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка сказаў, што беларусам трэба не баяцца пісаць на сваёй мове. Менавіта дзеля падтрымкі і папулярызацыі сучаснай прозы краіны-суседкі палякі арганізавалі прэмію імя Гедройца. У выніку да яе з´яўлення спрычыніліся пасольства Польшчы і Польскі інстытут у Мінску, беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, «Сомбелбанк».

Прафесійнае журы даволі доўга адбірала спіс прэтэндэнтаў на званне лепшай кнігі прозы 2011 года. Ад 12 фіналістаў «адсеяліся» шасцёра, і ў заключным літаратурным тайме засталіся Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы», Артур Клінаў «Шалом», Павал Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча», Андрэй Федарэнка «Мяжа» і ўраджэнец Брэста Аляксандр Лукашук з раманам «След матыля: Освальд у Мінску». Аднак да цырымоніі ўзнагароды дабраліся толькі трое аўтараў: Бахарэвіч, Клінаў і Касцюкевіч. Усе спробы наладзіць інтэрнэт-сувязь з Лукашуком, на жаль, скончыліся няўдала.

Для даведкі
Ежы Гедройц заснаваў у французскім горадзе Мезон-Лафіт выдавецтва, дзе на працягу 54 гадоў рэдагаваў літаратурны часопіс «Культура». Эмігранцкае выданне з´яўлялася цэнтрам польскай палітычнай і грамадскай думкі, таксама нелегальна распаўсюджвалася ў Польшчы. У серыі «Бібліятэка Культуры» друкаваліся творы Салжаніцына, Мілаша, Гамброўскага. Пан Ежы выступаў за супрацоўніцтва і сяброўства краін-суседак Украіны, Літвы, Беларусі і Польшчы. Палякі прычакалі стогадовага юбілею свайго таленавітага дзеяча і абвясцілі 2006 годам Ежы Гедройца. Дарэчы, нарадзіўся знакаміты рэдактар і публіцыст у Мінску. Раней прэмія Гедройца ўручалася толькі журналістам. З 2010 года – актыўным дзеячам у беларуска-польскім дыялогу.

Музычную афарбоўку мерапрыемству надаў заснаваны ў Брэсце гурт «Рацыянальная дыета», кампазіцыі якога таксама гучалі у аўдыяпраекце «Чэслаў Мілаш у Беларусі». Найцікавейшыя ўрыўкі з кожнай кнігі былі па-майстэрску прачытаныя акцёрамі і выклікалі шчырыя апладысменты. Аднак журы такім падыходам не падкупіш – тым больш што вынік мерапрыемства ім быў вядомы загадзя. Вызначылі ж лёс першай прэміі імя Ежы Гедройца вядомыя майстры мастацкага слова Уладзімір Арлоў, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Маргарыта Аляшкевіч.

Галоўны прыз – 105 мільёнаў беларускіх рублёў і пуцёўку на востраў Готланд (Швецыя) атрымаў Павал Касцюкевіч. «Гэтая другая ўзнагарода ў маім жыцці, - прызнаўся пераможца. – Першы раз дыплом мне ўручылі ў 3 класе за маляванне». Кніга складаецца з 14 апавяданняў, у аснову якіх пакладзены страхі і расчараванні аўтара. Змагаецца ж Касцюкевіч правераным спосабам - гумарам.

«Срэбра» – вандроўку ва Уроцлаў і выданне кнігі ў польскім выдавецтве – забраў Альгерд Бахарэвіч за сваю  «медыцынскую  энцыклапедыю».  «Мяжа» Андрэя Федарэнкі замкнула кола фіналістаў, а пісьменнік атрымаў запрашэнне ў польскі «горад сустрэч» – Уроцлаў.

Такім чынам, цяпер у беларускіх празаікаў з´явіўся яшчэ адзін стымул ствараць якасную прозу.

 


3278
0


Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Возможность добавления комментариев временно отключена. Приносим извинения за неудобства.
«Старый Брест и брестчане» Персональная выставка члена Белорусского Союза...
542
Концерт органной музыки Петр Сухоцкий (орган) и Анастасия Янцур (вокал) представят...
1377
«Гори, гори, моя звезда...» Концерт, посвященный 100-летию со дня рождения Николая...
1300
Зажигательные латинские танцы станут украшением международного хореографического...
1091
Как часто в этом году вы выезжали на закупки в Польшу?








Ответить
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить