18 авг / 2018
18 авг / 2018
БРЕСТ
19°
21°
БРЕСТ
19°
21°
БРЕСТ
19°
21°
За і супраць. 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублiкi

25 марта 2018

Новости Бреста

ЗА

Зміцер ШЫМАНСКІ, старшыня Рады Берасцейскай абласной арганізацыі «Партыя БНФ»:

- «Безумоўна, 100-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі - гэта свята. Падзея, якая адбылася 25 сакавіка 1918 года, лягла ў падмурак незалежнасці нашай краіны. Дзякуючы III Устаўнай грамаце ўрада БНР далей было і стварэнне БССР, і прыняцце 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». А 19 верасня 1991 года БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь. Упэўнены, што менавіта 25 сакавіка 1918 года стала той падзеяй, якая дазваляе сёння Берасцю і Менску быць у адной незалежнай краіне. Безумоўна, мы пераадолеем і тыя праблемы, якія зараз існуюць у дзяржаве, 20-30 гадоў гэта вельмі малы па гістарычных мерках перыяд. Галоўнае, мы жывём у адной беларускай дзяржаве, мы не раздзерты паміж больш магутнымі суседзямі. Спадзяюся, у хуткім часе мне не прыйдзецца тлумачыць, чаму мы павінны святкаваць дату 25 сакавіка. Гэты дзень будзе такім жа святам, як, прыкладам, Дзень горада.

СУПРАЦЬ

Скептык у дачыненні т. зв. «Дня волі» (водгук з сайта vb.by):

- Ці было абвяшчэнне «незалежнай БНР» ва ўмовах нямецкай акупацыі «слаўнай падзеяй», пытанне больш чым спрэчнае. Ну, так, была такая падзея, абмяркоўваць яе, безумоўна, можна. Пажадана без экзальтаванасці. Але чаму вакол адзначэння гэтай падзеі напружанасць увесь час захоўваецца? Прычына простая: усё, што з ёй звязана, «прыватызавалі» людзі, якія не знайшлі сабе месца ў жыцці. Вось і цяпер ім дадзена магчымасць нагадаць пра сябе, каханых, бо іначай пра іх існаванне даўно б ужо ўсе забылі. Напэўна (не сцвярджаю, а толькі выказваю меркаванне), па-сапраўднаму, спакойна і навукова стрымана асэнсоўваць гэтую падзею яшчэ не настаў час. Можна на гэты конт і паабурацца. Толькі само абурэнне - гэта і ёсць сведчанне таго, што эмоцыі пакуль зашкальваюць. А ўдзельнікі з паласатымі сцягамі (не «нацыянальнымі», а менавіта партыйнымі) вядомыя як далёка не лепшыя працаўнікі або навучэнцы, якія не ладзяць з суседзямі па паверсе. Падзея, да якой стабільна прымазваюцца няўдачнікі. Што будзе 25 сакавіка? Ды нічога асаблівага. Не верыце - пачакайце некалькі дзён...


1578
0
Меня это радует (11.1%)
Мне все равно (11.1%)
Мне это интересно (11.1%)
Меня это злит (66.7%)
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
ЗА Григорий ТЕРЕНТЬЕВ, председатель БМОО «Время Земли»: - Полностью...
2938
Дмитрий ПЛИСЮК, программист: - Если бы разрешали ездить по проезжей части, я бы по...
2433
ЗА Владимир ЮРГЕЛЬ, председатель областной организационной структуры Белорусского...
2275
ЗА Виталий КУЛИНИЧ, начальник Брестского городского отдела по ЧС: - На мой взгляд,...
2663
usd 2.04 2.06
eur 2.32 2.35
rur 3 3.09
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari