24 ноя / 2017
24 ноя / 2017
БРЕСТ
БРЕСТ
БРЕСТ
Што такое беларуская мова для сучасных дзяцей

17 сентября 2016

"Яшчэ 15 год таму настаўнікі казалі, што нашы гарадскія дзеці разумеюць па-беларуску, але не гавораць. Сучасныя дзеці ў свае 6-7 гадоў ведаюць беларускую роўна настолькі ж, наколькі і англійскую»

Алеся  ГРЫНЬ - выкладчыца і мама трох дзяцей, якія выхоўваюцца ва ўмовах білінгвізму. У школе яны чуюць у асноўным рускую мову, а дома маюць магчымасць размаўляць па-беларуску. Сама Алеся ўжо два гады выкладае дзецям інтэрактыўны курс "Мова нанова". Яна падзялілася сваімі назіраннямі аб тым, што такое сёння беларуская мова для сучасных дзяцей.

"Дзеці не разумеюць, хто такі певень"

- Яшчэ 15 год таму настаўнікі казалі, што нашы гарадскія дзеці разумеюць па-беларуску, але не гавораць. Сучасныя дзеці ў свае 6-7 гадоў ведаюць беларускую роўна настолькі ж, наколькі англійскую. Іншы раз нават і меней. Сшытак, коўдра, суніцы - гэтыя словы незнаёмыя і незразумелыя дзецям, што сёння ідуць у школу. Цяжка ім даецца нават беларускае вымаўленне. Складанасці з беларускай мовай здзіўляюць і бацькоў, і настаўнікаў. Нашаму пакаленню, якое кожнае лета праводзіла ў вёсцы, складана ўявіць, што дзеці могуць не разумець, хто такі певень. А яны не разумеюць. Наракаць на гэта бессэнсоўна. Трэба прымаць рэаліі і іх улічваць. Змянілася сітуацыя, у якой растуць нашыя дзеці. Адышло ў іншы свет пакаленне бабуляў, дзядуляў, што былі носьбітамі роднай мовы. Хто з сучасных дзяцей, шчаслівых уладальнікаў усялякіх гаджэтаў, глядзіць "Калыханку" на роднай мове? А між іншым мядзведзік Топа ў гэтым годзе атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе "Тэлевяршыня". Я гэта кажу без суму і настальгіі. Жыццё змяняецца, час змяняецца.

Я не падзяляю песімістычныя настроі наконт беларускай мовы і культуры. Ёсць шмат пазітыўных момантаў. У гэтым годзе павялічылася колькасць гадзін на вывучэнне беларускай мовы ў  школе. Вышыванка становіцца модным трэндам. З'явілася шмат якаснай беларускамоўнай рэкламы. Карыстаюцца папулярнасцю бясплатныя курсы "Мова нанова". Інтэрнэт ды новыя тэхналогіі прыносяць новыя магчымасці.

"Найлепшае, што могуць зрабіць бацькі"

- Найлепшае, што могуць зрабіць бацькі, - гэта гаварыць на роднай мове з дзецьмі. Хаця б дзень, хаця б гадзіну на тыдзень. Гэтага было б цалкам дастаткова, каб настаўніца адзначыла поспехі вашага дзіцяці. Але будзем рэалістамі. Гэту параду скарыстаюць адзінкі, і якраз тыя, каму гэтыя парады не патрэбны. Таму раю дзейнічаць па прынцыпу Тома Соера. Паспрабаваць зацікавіць, сфарміраваць пазітыўныя адносіны да мовы. Глядзіце разам мультфільмы на беларускай мове. Іх вельмі шмат. Нават улюбёная Свінка Пэпа размаўляе па-беларуску. Мультфільмы можна знайсці на сайце movananova.by у раздзеле "Медыятэка". Іх там сотні. Чытайце дзецям кнігі. Дзеці будуць у захапленні ад мамы Му ды Пэтсана і Фіндуса. І дзецям, і дарослым прыйдуцца даспадобы хуліганіста-жартаўлівыя вершы Андрэя Хадановіча. Узгадайце свой досвед вывучэння, напрыклад, польскай мовы - шмат слухаць і глядзець, спрабаваць гаварыць. Ужывайце асобныя беларускія словы ў паўсядзённым маўленні. Ну і яшчэ можна прыйсці на бясплатныя курсы "Мова нанова" дзеткам.

З дыялогаў

- Хто ведае, што такое кашуля?

- Кашуля - гэта чалавек, які шмат кашляе.

- А хто такі мастак?

- Гэта той, хто будуе масты.

Гэта памылковыя адказы, вядома. Але ж глядзіце, якое цудоўнае адчуванне мовы ў дзяцей! 

"Перавагі нефармальнай адукацыі"

- Курсы бясплатныя - існуюць ўжо два гады. У мінулым годзе іх наведвалі 25 дзетак ад 6 да 12 гадоў. Мы запрашаем усіх тых, хто цікавіцца мовай і хоча ведаць болей. Мы запрашаем бацькоў, чые дзеці сутыкаюцца з цяжкасцямі ў засваенні мовы ў школе. Мы запрашаем усіх, хто разумее перавагі нефармальнай адукацыі, і тых, хто шукае дадатковыя магчымасці  даць якасныя веды свайму дзіцяці.

Наша канцэпцыя - нефармальнае вывучэнне мовы. Уся інфармацыя - лексіка і граматыка - падаецца праверанай і пісьменнай, але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. На курсах з дзецьмі па-беларуску размаўлялі цікавыя людзі: музыкі, паэт, каваль, пчаляр, мастачка. Самымі незвычайнымі гасцямі былі Сабака, Трусік, Чарапаха ды Пацук. Вядома, беларускамоўныя. Рэгулярна мы ладзім творчыя заняткі: саломапляценне, лепка з гліны, выцінанка.

"Тэрыторыя свабоды і адказнасці"

- Я лічу, што не трэба агітаваць размаўляць на роднай мове, не трэба размахваць мовай, як сцягам. Каб дзеці любілі мову, дастаткова зрабіць заняткі цікавымі. Нашыя сустрэчы - гэта тэрыторыя свабоды і адказнасці. Мы заўсёды адкрыты да прапаноў. Заняткі мы плануем і робім разам з бацькамі і дзецьмі, паўнапраўнымі ўдзельнікамі працэсу. І ў гэтым нашая перавага. У гэтым годзе мы зноў запрашаем дзяцей ад 6 да 12 гадоў на курсы, якія пачнуцца з кастрычніка. Падрабязней аб курсах можна даведацца на сайце movananova.by і ў сацыяльных сетках.

"Мае дзеці маюць традыцыйныя імёны: Тодар, Дамініка і Міхаліна"

- Мы з мужам прытрымліваемся той думкі, што імя павінна падкрэсліваць адметнасць, унікальнасць і быць у традыцыі таго народа, да якога належаць бацькі. Нашыя дзеці любяць свае імёны. Наконт сына ў нас было хваляванне, што яму будзе некамфортна ад празмернай увагі да яго імені, бо ў першыя гады жыцця Тодара нам увесь час задавалі два пытанні: "Адкуль такое імя?" і "Вы што, не рускія?" Але хваляванні былі дарэмнымі. Яму 15, і ён задаволены, што яго імя незвычайнае і рэдкае. А вось Дамініка якраз засмучаная тым, што ў яе шмат цёзак. Імя Дамініка сапраўды прыгожае і набывае папулярнасць у нашым горадзе. Ну а Міхаліна - гэта ўплыў улюбёнага пісьменніка многіх беларусаў - Уладзіміра Караткевіча. Галоўную гераіню рамана "Каласы пад сярпом тваім" завуць Міхаліна, Майка. Міхалінай, дарэчы, звалі і сястру Якуба Коласа.

"У сучасных дзяцей няма стэрэатыпаў, што беларуская мова вясковая"

Наадварот, сёння ў Мінску лёгка сустрэць хіпстэра, у конверсах, з айфонам, на ровары, які спытаецца ў вас дарогу па-беларуску. Беларуская мова ў сучасным грамадстве - гэта прыкмета інтэлектуальнасці і модны трэнд. Чаму дзеці не любяць мову? Гэта выключна пытанне складанасці вывучэння. Нам не падабаецца рабіць тое, што для нас звышцяжка. А вучыць мову з нуля, калі няма моўнага асяродка, - няпростая праца. І тут вялікую ролю адыгрывае сям'я, той мэсэдж, які бацькі трансліруюць дзецям. Калі яны ўспрымаюць вывучэнне беларускай мовы як дадатковую складанасць, як нешта непатрэбнае, мы ўбачым дзяцей, якія ў свае 6-7 гадоў кажуць прыкрыя словы: "Ненавіджу беларускую мову".

Калі бацькі бачаць у валоданні дзвюма мовамі вялікі рэсурс, дзеці вывучаюць мову з захапленнем. Мы маем цудоўную магчымасць валодаць як мінімум дзвюма мовамі - беларускай і рускай - аднолькава добра, лёгка пераходзіць з адной мовы на другую. А праз гэта - лепш разумець іншыя славянскія мовы: украінскую, польскую...

Катерина Богданова

2843
4
Гуманітарый
24.09.2016 22:33
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Предприниматель
А мне здаецца, што ставіць мінусы не трэба спяшацца. Я некалькі разоў звяртаўся праз каментары ў "ВБ" да тых, хто, верагодна, і зараз раскідваецца мінусамі, у тым ліку да Шайена: я Вас на вуліцы па маўленні пазнаю? Сапраўды, "барацьба" за беларускую мову больш нагадвае подзвігі Дон Кіхота, калі той змагаўся з ветракамі. Падабенства вычыну было, а сэнсу ў ім - не. Барацьба за белмову павінна быць на ўзроўні не інтэрнет-балбатні, а ўключэння гэтай мовы ў сваё рэальнае жыццё (канешне, каму гэта трэба - іначай не трэба хлусіць сабе). Вось папярэдні аўтар і ўзняў вельмі слушнае пытанне: настаўнікам белмовы гэтая самая мова па барабану, яны ёю ў жыцці не карыстаюцца, хаця пры нагодзе могуць сказаць пару пранікнёных слоў. І гэтым усё закончыцца. Вельмі многае вакол белмовы завязана на няшчырасці. Таму пра гэты культурны праект можна сказаць: "пацыент хутчэй мёртвы, чым жывы". Ну, можна, канешне, і мне наставіць мінусаў. Толькі што гэта зменіць? Зноў звяртаюся да тых, хто раскідваецца мінусамі, а найперш да "ўсяведных" правінцыял-патрыётаў Шайена і Станіслава: дык я Вас на вуліцы змагу пазнаць па маўленні, каб за смеласць паціснуць руку? Штось падказвае, што не змагу. Дык гэта ж мінусы вам самім!
Звязацца можна
24.09.2016 14:03
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Вы мяне цікавіце
Па пытаннях курсаў для дзетак пішыце на пошту aleksahryn@gmail.com
Предприниматель
18.09.2016 19:37
ответить ответить с цитатой
Не стамляйце дзяцей, не патрэбнымi заняткамi. Беларуская мова такая самая змарлая як мова iндэйцау майя. Калi мой сын атрымау дрэнную адзнаку па роднай мове я пазнаемiуся з яго настаунiцай, так у яе "мову адняла" калi я пачау размауляць па беларуску. А гэтая адзнака на год затрымала дукацыю пасля школы, таму што некаторыя "патрыеты" вырашалi што тройка па змарлай мове пашкодзiць яму працаваць у галiне дзе ей нi калi не карыстаюцца. Такiм чынам можна толькi на заужды адлучыць людзей ад роднай мовы.
Вы мяне цікавіце
18.09.2016 16:36
ответить ответить с цитатой
А як з Вамі можна звязацца?
На нынешней неделе средняя школа № 4, что на ул. Волынской, отпразднует 80-летний юбилей. Там...
65
0
Еще в октябре мэр города сообщил, что в этом году ярмарки-распродажи новогодних товаров...
285
0
Чтобы встретиться с Дедом Морозом и Снегурочкой, брестчанам не обязательно ехать в...
575
0
Акция от мобильного оператора «Velcom» всколыхнула Интернет На днях в...
482
0
На АЗС какой сети вы предпочитаете заправляться, исходя из качества топлива?










Ответить
usd 2 2.01
eur 2.36 2.38
rur 3.38 3.44
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari