22 апр / 2018
22 апр / 2018
БРЕСТ
10°
12°
БРЕСТ
10°
12°
БРЕСТ
10°
12°
Cпачатку была iдэя. Тры гады на чале ўрада БНР стаяў ураджэнец Брэста Аляксандр Цвiкевiч

25 марта 2018

25 сакавіка адзначаюцца 100-я ўгодкі з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта была першая, хаця і няўдалая, спроба стварыць незалежную беларускую дзяржаву. Спрэчкі пра ідэі БНР не сціхаюць і да сённяшняга дня. Відавочна адно - у пачатку XX стагоддзя былі людзі, якія не толькі марылі аб незалежнасці краіны, але і спрабавалі нешта рабіць.

Новости Бреста

Паміж молатам і кавадлам

Ідэя незалежнасці Беларусі пачала рэалізоўвацца з восені 1917 года. Канчатковым вынікам стала стварэнне Рады БНР, якая ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года прыняла III Устаўную грамату, дзе абвяшчалася незалежнасць. Да гэтае пары беларусы«незалежнікі» спрабавалі ўстанавіць кантакты і з бальшавіцкай Расіяй, і з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Фармальна незалежнасць была аб'яўлена - і гэта важны этап у гісторыі краіны. Фактычна ўлады ў Рады БНР не было. Тым не менш трэба ўспомніць тых, хто клаў цагліны ў падмурак будучай незалежнай Беларусі.

Адным з уплывовых дзеячаў БНР быў Аляксандр Цвікевіч. Ён нарадзіўся 22 чэрвеня 1888 (у некаторых крыніцах - 1883) года ў Брэст-Літоўску. Яго бацька працаваў лекарам у чыгуначнай бальніцы, ягонае прозвішча сустракаецца ў даведніку Брэст-Літоўска за 1913 год. Месца жыхарства - адзін з будынкаў бальніцы. На жаль, будынак быў разбураны пры маштабнай рэканструкцыі бальніцы ўжо ў наш час. Захаваліся толькі тры флігелі, якія маюць тэарэтычнае дачыненне да Аляксандра Цвікевіча.

Будучы дзеяч нацыянальнага адраджэння атрымаў першапачатковую адукацыю ў Брэст-Літоўску, у тым ліку і ў мужчынскай гімназіі. Яе будынак захаваўся, у ім зараз размяшчаецца так званы «стары» корпус БрДУ ім. А.С. Пушкіна. Потым быў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, які Аляксандр Цвікевіч скончыў у 1912 годзе. Працаваў прысяжным павераным у Пружанах і Брэст-Літоўску. Пры набліжэнні кайзераўскіх войскаў да Брэст-Літоўска ў 1915 годзе была ажыццёўлена амаль пагалоўная высылка мясцовых жыхароў у глыб Расійскай Імперыі.

Аляксандр Цвікевіч, апынуўшыся ў Туле, прымаў чынны ўдзел у працы камітэта дапамогі ахвярам вайны, у маі 1917 года стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады, у снежні таго ж года прымаў удзел у працы I Усебеларускага з'езда, які праходзіў у Мінску. З'езд быў разагнаны бальшавікамі, але справа адраджэння працягвалася. Менавіта Аляксандра Цвікевіча, разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім і Янкам Серадой, выканкам з'езда накіраваў на мірныя перагаворы, якія праходзілі ў Брэст-Літоўску. Дабраліся толькі Цвікевіч і Рак-Міхайлоўскі. Але да перамоў іх не дапусцілі, бо кіраўнік савецкай дэлегацыі Леў Троцкі заявіў, што ён ніякай Беларусі не прызнае. Беларускія дэлегаты ўдзел у перамовах усё ж прынялі, але толькі як дарадчыкі дэлегацыі Украінскай Народнай Рэспублікі.

Пасля Аляксандр Цвікевіч займаўся дыпламатычнай працай як член урада БНРH- выконваў місіі ў Кіеве, Берліне, Вене. Але незалежная Беларусь нікому не была патрэбна - ні Савецкаму Саюзу (была ж абвешчана БССР!), ні заходнім дзяржавам. Цвікевіч займаў пасаду міністра замежных спраў, а ў 1923-1925 гадах стаў на чале ўрада БНР.

У 1925 годзе ён прыняў рашэнне спыніць сваю дзейнасць у БНР: склаў паўнамоцтвы прэм'ер-міністра, пайшоў на спыненне дзейнасці ўрада БНР і прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальнага адраджэння Беларусі.

Вінаваты «ў адсутнасці партрэта Леніна»

Пасля пераезду разам з сям'ёй з Прагі ў Мінск працуе кансультантам у Наркамфіне, вучоным сакратаром Інбелкульта (папярэднік Акадэміі навук), у Інстытуце гісторыі. У 1929 годзе вышла яго праца «Западно-руссизм», якая не страціла свайго навуковага значэння і сёння. Але Сталін у пачатку 30-х гадоў перастаў «цацкацца» са сваімі апанентамі, у тым ліку і з тымі, хто прагнуў захаваць нацыянальныя традыцыі ў «адзіным савецкім народзе».

Першы раз Аляксандр Цвікевіч быў арыштаваны 4 ліпеня 1930 года. Дарэчы, ён прызнаваўся ў сваім нацыяналізме: «У сваіх паводзінах я, безумоўна, не падпарадкоўваўся дырэктывам партыі і ейнаму разуменню кіраўніцтва нацыянальнай палітыкі... У прыватнасці, я не магу скідваць з сябе адказнасці за акадэмічную канферэнцыю, якую я актыўна абараняў і праводзіў. Я цалкам прызнаю яе контррэвалюцыйны характар, які выявіўся ў дэкарацыі залы, у адсутнасці партрэта Леніна».

Першы прысуд 10 красавіка 1931 года - 5 гадоў высылкі (адбываў у Пярмі, Ішыме, Удмурціі). Затым дабавілі яшчэ два гады, пакаранне Аляксандр Іванавіч адбываў разам з жонкай Зінаідай Восіпаўнай, дзвюма дачкамі і сынам. У 1937 годзе за «нацыяналістаў» узяліся ўжо «сур'ёзна». Аляксандра Цвікевіча зноў арыштавалі, 17 снежня прыгаварылі да расстрэлу - фактычна за тое, за што раней адправілі ў высылку. Расстралялі 30 снежня 1937 года ў Мінску.

Брат за брата

Праз некаторы час - 1 ліпеня 1938 года - быў расстраляны ягоны брат Іван. Ён таксама нарадзіўся ў Брэст-Літоўску, наведваў мужчынскую гімназію, але далей паехаў не ў Пецярбург, а ў Варшаву, дзе скончыў медыцынскі факультэт універсітэта. Ваяваў у Першую сусветную вайну, трапіў у палон. Да БНР не меў дачынення: у 1921-1923 гадах працаваў у Берліне ад Дзяржвыдавецтва РСФСР. Але ў далейшым таксама праводзіў беларусізацыю. Быў правадзейным сябрам Інбелкульта, пад яго кіраўніцтвам было ажыццёўлена выданне дапаможнікаў па медыцынскай тэрміналогіі, сам ён напісаў падручнік па анатоміі, перакладаў Рабіндраната Тагора, пісаў артыкулы па гісторыі Беларусі...

Першы раз арыштаваны у 1930 годзе, прыгавораны да высылкі (Нарым, Алтай). Другі раз прыгавораны ўжо да расстрэлу. Абодва браты былі рэабілітаваны ўжо ў наш час. Так, па першым прысудзе Аляксандр Цвікевіч быў апраўданы 10 чэрвеня 1988 года, па другім (да расстрэлу) - 31 мая 1989 года.

Сёння ніхто не спрачаецца з тым, што 25 сакавіка 1918 года мела месца спроба стварыць незалежную беларускую дзяржаву. Як гэта ажыццяўлялася, шчыра кажучы, гэта пытанне. А вось ушанаваць памяць тых, хто марыў аб незалежнасці, было б добра. Напрыклад, устанавіць мемарыяльную дошку на будынку былой гімназіі, дзе вучыліся браты Цвікевічы.

Юрий Рубашевский

1050
0
Меня это радует (46.2%)
Мне все равно (15.4%)
Мне это интересно (23.1%)
Меня это злит (15.3%)
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Часть 7 Н аступление было стремительным. С Вислинского плацдарма за три недели...
35
Часть 6 В Германии освободили рабочий лагерь, и бойцы рванули к женскому...
1269
В деревне Полонечка (Барановичский район) обвалились две стены правого флигеля дворца...
1151
Легко ли в Бресте пробиться приезжему?






Ответить
Устраивает ли вас, как содержатся городские кладбища?







Ответить
usd 1.97 1.98
eur 2.44 2.47
rur 3.49 3.55
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari