22 сен / 2017
22 сен / 2017
БРЕСТ
13°
15°
БРЕСТ
13°
15°
БРЕСТ
13°
15°
«Кніга павінна вырасці, як грыб»

21 марта 2008

Беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік быў у Брэсце ўсяго адзін дзень. У панядзелак, 17 сакавіка, на адкрыцці тыдня дзіцячай кнігі ў абласной бібліятэцы імя М. Горкага аўтар «Сямі цудаў Беларусі» і шматлікіх кніжак аб жывёлах сустрэўся з маленькімі чытачамі. Дыялог атрымаўся цікавым. Дарэчы, малюнкі да твораў пісьменніка стварае наш зямляк Павел Татарнікаў. Перад мерапрыемствам мы з Уладзімірам Ягоўдзікам гутарылі аб зусім не дзіцячых праблемах у літаратуры для малых.

Аб якасці дзіцячай кнігі:

- Сапраўдны бацька, сапраўдная маці заўсёды знойдуць тую кніжку, якая будзе выхоўваць дзіця. Мой пяцігадовы ўнук чытае Носава, добра ведае беларускія казкі. Але што назіраецца ў іншай сям'і? Я пытаю, ці выпісваюць бацькі хоць адзін часопіс для дзяцей? Мне адказваюць: грошай няма. На самае галоўнае ў іх няма грошай!

Аб літаратуры і пісьменніках:

- Сёння ў нас шмат так званых пісьменнікаў, якія проста з'яўляюцца лакеямі чытача. Іх кніжкі нельга назваць сапраўдным мастацтвам. Тых, хто ўмее пісаць для дзяцей, – адзінкі. Калі ты пакінуў хоць адзін верш у сэрцы людзей, то маеш права звацца літаратарам. А колькі ў нас аўтараў, што выдалі больш за сто зборнікаў, але не закранулі душу аніводнага чалавека. Таму што творы іх нежывыя.

Аб сваіх кнігах

- Кнігу не выдумляеш, яна павінна вырасці, як грыб. Так у мяне атрымалася з кнігай «Сем цудаў Беларусі». Але зараз... Мяне апанавала здагадка, што я ўжо дваццаць гадоў займаюся не тым, чым павінен. Мае кнігі – выключна камерцыйныя. Неяк Янка Брыль, падпісваючы мой двухтомнік, параіў: «Пішы, больш пішы, пішы...» Але я не хачу...

Катерина Богданова

4033
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
В одной из прошлых публикаций мы позволили себе порассуждать о законах . Отмечали при...
675
0
Никакому понятию не достается столько публичного бичевания, как связанному со словом...
611
1
Близ Никольского скита женского монастыря на бывшем хуторе Вежное появился палаточный...
738
0
Гостями выставки и мастер-классов от сотрудников областного УСК стали учащиеся кадетских...
589
0
Средний размер пенсии на Брестчине – 285 рублей. Это:






Ответить
usd 1.93 1.95
eur 2.31 2.33
rur 3.33 3.38
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari