22 май / 2018
22 май / 2018
БРЕСТ
16°
18°
БРЕСТ
16°
18°
БРЕСТ
16°
18°
Уладзімір ЛЮКЕВІЧ: «Купіў «Шкоду» – і не шкадую»

Проект "АВТОграф"

14 февраля 2018

Часцей за ўсё з дацэнтам кафедры спартыўных дысцыплін і старшынёй ГА «СК «Аматар» Уладзімірам Люкевічам даводзіцца размаўляць пра футбол і міні-футбол, і гэта будзе разважлівая і экспертная размова з позіркам у корань. А вось на маю прапанову пагутарыць пра аўтамабілі Уладзімір Паўлавіч толькі ўсміхнуўся: «Я ж у гэтай тэме «чайнік», што тут размаўляць?..» «Чайнік» ці не, а вось бялюткая «Skoda Rapid» - гэта ўсё ж такі тэма для больш-менш грунтоўнага даследавання...

Новости Бреста

«Ад гарантыі адмовіўся адразу»

Новости Бреста- Гэтая машына ў мяне з 2016 года, - распавядае Уладзімір Люкевіч. - Сам я на дарозе з 2000 года. Першай машынай быў «VW Golf», потым яшчэ два «Фальксвагены». А потым перайшоў на «Шкоды». На мой погляд, гэта адзін з найлепшых варыянтаў у суадносінах «цана - якасць - наша зарплата». Купіў «Рапід», браў у Мінску, у дылерскім цэнтры, машына новая, таму быў пазбаўлены ад праблем другаснага рынку.

Адразу ж адмовіўся ад гарантыйнага абслугоўвання. У гарантыю ўключана шмат пунктаў, па якіх можна ўвогуле ніякага рамонту не атрымаць. Плюс ты павінен выкарыстоўваць толькі афіцыйныя запчасткі і абслугоўваць машыну толькі ў афіцыйным сэрвісе. Хлопцы робяць на гэтым значныя грошы. А так я вольны ў сваіх учынках. І скажу, што за 1,5 года ніякіх праблем з машынай не было.

Электронныя памочнікі сапраўды дапамагаюць

На «Шкодзе» часта выязджаю за мяжу. Харватыя, Чэхія, Польшча, Славакія, Украiна. Вельмі задаволены, як яна ў такіх паездках «спажывае» паліва. Усе сістэмы  функцыянуюць: летам не абысціся без клімат-кантролю, зімой - без печкі. Машына мае некалькі добрых «памочнікаў»: падказвае, калі трэба заліць вадкасць для шыб, калі змяніць масла. Для «чайнікаў» гэта проста супер. Дабавiў толькi вiдэарэгiстратар i навiгатар, бо ў штатнай камплектацыi iх не было.

Вельмі зручная опцыя - разеткі, адна з якіх - у багажніку. Там у мяне стаіць халадзільнік. У дальніх вандроўках летам вельмi прыемна мець магчымасць у дарозе выпіць халоднай гарбаты, соку ці проста вады. Зімой можна ў адваротны бок падключыць - усё будзе захоўвацца ў гарачым выглядзе.

Багажнік ёмісты: можна ўкласцi шмат рэчаў. Яшчэ адзін велізарны плюс у «Рапіда» - вельмі добра адкідваецца спінка вадзіцельскага крэсла, можна і пераначаваць, калі спатрэбіцца. Увогуле салон даволі вялікі.

«На сервіс заязджаю раз у месяц, нават калі ўсё працуе»

У абслугоўванні машына пакуль што паводзіць сябе вельмі добра. Толькі мяняю шыны с зімы на лета ды наадварот, а таксама кожныя 10 тысяч кіламетраў - масла.

Я лічу сябе толькі карыстальнікам аўто, таму сам у ёй нічога не раблю. Ужо 18 гадоў абслугоўваюся ў адным брэсцкім сэрвісе. Звычайна заязджаю туды раз у месяц, незалежна ад таго, ёсць паломка ці не. Пакуль п'ю каву, хлопцы аглядаюць машыну. Канешне, «Шкода» не патрабуе так часта заязджаць у сэрвіс, гэта больш для сябе, каб была ўпэўненасць на дарозе. Запчасткі на «Рапід» не вельмі дарагія, нешта і ад «Фальксвагена» падыходзіць, таму цана не б'е па кішэні.

Мне машына патрэбна для паездак па Брэсце. І таму асноўнае, каб у любы момант была гатова выехаць. «Рапід» гэтай філасофіі цалкам адпавядае.


SKODA RAPID

Год выпуску: 2016

Рухавік: 1,6 бензін

Магутнасць: 110 к. с.

Прывад: пярэдні

Максімальная хуткасць: 191 км/г

Расход паліва: 4,9 л (траса), 8,2 л (горад), 6,1 л (змешаны)

Аб'ём бака: 55 л


Парады ўладальніка

Увогуле, калі я толькі атрымаў правы і купіў першую машыну, мне далі некалькі парад. Адна з іх: можна эканоміць шмат грошай, калі ездзіць па знаках. Асабліва ў еўрапейскіх краiнах, дзе штрафы вельмі высокія. І другая парада: не пад'язджаць блізка да машын, якія едуць наперадзе. І такіх нюансаў на дарозе шмат. 

Меркаванне наўздагон

Віктар Сяргеевіч, экс-уладальнік «Рапіда»: 

- «Рапід» вельмі «сціплая» машына. Шмат часу не патрабуе: залівай масла, паліва - ды едзь. Падвеска падыходзіць да нашых дарог: жорсткая, але не рассыпаецца. Дадаткова зрабіў антыкаразійную апрацоўку, бо не давяраю я расійскім майстрам у гэтым плане. Увогуле зараз машыны па частцы жалеза вельмі слабыя: з нашымі дарогамі, соллю ды іншай «хіміяй» хапае на два-тры гады, а потым ці вары, ці прадавай. «Рапід» у гэтым плане не выключэнне, але, здаецца, не горш за іншыя мадэлі.

Дмитрий Шиферштейн

1563
0
Меня это радует (16.7%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (66.7%)
Меня это злит (16.6%)

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Павла СТАСЮКА знают все джиперы Бреста. Член правления клуба внедорожников...
869
Брестское приграничье всегда было вотчиной автомобилей с кузовом «универсал». В...
983
Многие автомобилисты-брестчане, с кем доводилось общаться и в рамках нашего...
1126
Профессора Александра ЧЕРНОВАЛОВА читатели «Вечерки» знают как постоянного...
1752
В какой район, по-вашему, стоит пустить из центра электробусы, которые планирует закупить Брест к 1000-летию?













Ответить
usd 1.97 1.98
eur 2.44 2.47
rur 3.49 3.55
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari