20 июн / 2018
20 июн / 2018
БРЕСТ
15°
17°
БРЕСТ
15°
17°
БРЕСТ
15°
17°
Помнік Тадэвушу Касцюшку будзе ўстаноўлены ў Мерачоўшчыне

03 февраля 2018

У лютым у доме-сядзібе самага вядомага ў свеце ўраджэнца Беларусі, якому гэтымі днямi споўнiцца 272 гады, будзе ўстаноўлены «народны» помнік.

Новости Бреста

Новости БрестаБронзавы Тадэвуш Касцюшка вышынёй 2,2 м левай рукой прыціскае трывуголку, а ў правай трымае шаблю. Па задумцы аўтара Геніка Лойкі (на фота), скульптура сімвалізуе любоў да Айчыны і гатоўнасць яе абараняць. Гэта, дарэчы, не першы падобны твор вядомага беларускага скульптара, пераможцы конкурсу на стварэнне помніка Францыску Скарыне ў Кішынёве, аўтара праекта новых скульптур у парку Янкі Купалы ў Мінску.

Эскіз помніка быў ухвалены экспертна-мастацкай радай пры Брэсцкім аблвыканкаме і ў Міністэрстве культуры. Па рашэнні Івацэвіцкага райвыканкама ён будзе прыняты на баланс аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўзбагаціць фонды музея-сядзібы ў Мерачоўшчыне.

Планаванася, што помнік Тадэвушу Касцюшку ў Мерачоўшчыне будзе адкрыты 4 лютага - у дзень нараджэння героя. Аднак крыху не паспелі. Гэтымі днямi помнік мяркуецца прывезці з Украіны, дзе ён выраблены. На гэта дадзены дазвол Міністэрства культуры Беларусі.

Па сутнасці, першы ў Беларусі помнік Касцюшку справядліва называюць «народным» праектам. Ён адбыўся па ініцыятыве грамадскасці пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, Брэсцкага аблвыканкама і Івацэвіцкага райвыканкама. Рэалізавалi яго на дзіва хутка: менш чым за паўгода.

22 тыс. рублёў, неабходныя на выраб помніка, былі сабраны за некалькі месяцаў. Каля 700 чалавек ахвяравалі ўласныя сродкі, па 5-10 рублёў. І толькі адзін чалавек, прозвішча якога невядома, зрабіў значны ўклад (3 тыс. рублёў).

«Каталізатарам у гэтай справе, - расказвае ініцыятар праекта, журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка, - стала ўсталяванне помніка Касцюшку ў швейцарскім Залатурне, на месцы ягонай смерці. Лагічна, каб і на месцы нараджэння быў помнік, праўда? Палякаў тады абурыла нашае жаданне пазначыць на шыльдзе, што Касцюшка "сын Беларусі". Але для мяне гэта момант адназначны: усе людзі, якіх дала беларуская зямля, - сыны і дочкі Беларусі. Гэта не нацыянальнасць, гэта сведчанне Радзімы. Ён лічыў сябе ліцвінам, сынам Вялікага Княства Літоўскага. Сёння зямля, дзе ён нарадзіўся, завецца Рэспубліка Беларусь. Ніхто ж не будзе аспрэчваць нашыя дзяржаўныя межы? Але фармулёўка "сын Беларусі" не замінае лічыць Тадэвуша Касцюшку таксама нацыянальным героем Польшчы, ЗША, Францыі, Літвы. Для нас гэта дадатковая нагода для гонару: вось, якога чалавека дала нашая зямля. Мы не дзелім Касцюшку з нашымі братамі-палякамі, ён - наш агульны герой. Мы ставім гэты помнік не на злосць некаму, а найперш для сябе. Каб мы маглі прывесці сюды сваіх дзяцей і сказаць ім: "Нам ёсць кім ганарыцца"». 

Каб устанавіць помнік Касцюшку, засталося даставіць яго з Украіны і зрабіць падмурак. У Брэсцкім аблвыканкаме падказалі і месца, дзе лепш яго размясціць: ля ўваходу ў дом-музей, дзе ён будзе сустракаць наведвальнікаў.


Дарэчы

У свеце каля 200 помнікаў Тадэвушу Касцюшку. У некалькіх гарадах (у тым ліку ў Чыкага і Кракаве) гэта конная скульптура. Адным з самых велічных лічыцца помнік у ЗША ля крэпасці Вест-Пойнт, дзе цяпер знаходзіцца амерыканская Ваенная акадэмія. Там фігура Касцюшкі ўзвышаецца на высачэзнай калоне. А самы дзіўны - пастаўлены раней у Залатурне (Швейцарыя) у стылі сучаснага мастацтва.

У Беларусі помніка Тадэвушу Касцюшку няма. Калі не лічыць бюст на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску і яшчэ адзін у в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна, куды ён быў перавезены з Кобрына (дзе захоўваўся ў запасніках музея Суворава).


P.S. 4 лютага ў Мерачоўшчыне адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 272-й гадавіны з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. У 10.00 пачнецца служба ў касцёле Святой Троіцы, дзе яго калісьці хрысцілі. У праграме таксама ўскладанне вянкоў да памятнага знака, экскурсія па музею-сядзібе і адкрыццё выставы «Тадэвуш Касцюшка. Цана свабоды» ў палацы Пуслоўскіх


2790
10
Меня это радует (61.1%)
Мне все равно (5.6%)
Мне это интересно (5.6%)
Меня это злит (27.7%)

Станислав
13.02.2018 10:37
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Любитель социологии
То, что приведено в БелТА - официальное мнение нашей страны - Республики Беларусь.
На сегодняшний день, еще раз повторюсь, Костшко - "Национальный герой Беларуси"!.
Если Вы другого мнения - отстаивайте его доступным Вам способом, но не приводите свои умозаключения, которые тянут на аббревиатуру БСК, хорошо известную образованным людям.
Успехов в ваших любительских социологических исследованиях!
alex.ayo
13.02.2018 00:29
ответить ответить с цитатой
Забавно читать, что кто-то кому-то навязывает Костюшко. 700 человек скинулись своими личными средствами и, соблюдая всевозможные административные процедуры, установили памятник тому кому посчитали нужным. Не на центральной площади столицы, даже не в областном центре. Но уже пишутся длинные опусы о навязвании. На нашей земле всегда жил один и тот же народ. Менялись названия государств, менялись языки и даже самоназвание местного населения. Но люди все те же. И я рад, что мне, белорусу, есть кем гордиться. Благодаря личностям масштаба Костюшко я точно знаю, что наша земля полна талантов и достойна быть любимой и уважаемой.
Любитель социологии
12.02.2018 21:12
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Станислав
Эх, Станислав, Станислав... Да при чём тут то, что где-то написано? Ну и пусть себе пишут. Кто герой общенационального масштаба, а кто калибром поменьше (только без обиняков - одна бухгалтерия), решает общество своим коллективным разумом, а не одни специалисты информационного агентства. Да, есть в нашем обществе люди, для которых Андрей Тадеуш Бонавентура идеологический символ, - ну и на здоровье. Хотят они своих детей или иностранных гостей водить на места, связанные с его жизнью, - а им, что, кто-то запрещает? Я веду речь только о статистике: а много ли таких наберётся по сравнению с теми, для кого этот символ не связан с их ценностями? "Матчасть", о коей Вы пишите, связана именно с этим, а не с тем, что кто-то где-то написал. Тут совокупность частных выборов множества людей, из которого и создаётся ценностный выбор общества в целом. Давайте отложим опыт нашей юности, когда "идеологически правильным" считалось то, что в каком-то о-о-очень официальном источнике написано. Да, написало БЕЛТА про Костюшко похвальный отзыв. Мы, читатели, с ним познакомились, но вывод каждый сделал свой. И все мы, и специалисты БЕЛТА - живые люди, делающие свой выбор. Но действительность такова, что оценки БЕЛТА по этому вопросу разделяет очень небольшая часть общества. Вот я об этом и пишу: оставьте Костюшко в покое. Он прожил свою жизнь, совершал поступки исходя из своего ценностного выбора - не нам его судить (в смысле выносить какой-то приговор). Но сочувствовать ли его мотивам - вот это как раз выбор каждого из нас. ................... Всё же рискну ещё раз заострить внимание на ошибке наших "литвиноидов" (т. е. "подобных литвинам"). Означало ли в то время слово "литвин" этническую принадлежность в её современном понимании - вопрос для специалистов доселе не решённый. Скорее это был не этноним, а политоним (что-то вроде не просто русских, а россиян; не просто латышей, а латвийцев; не просто англичан, а британцев; не просто казахов, а казахстанцев... ) Хотя знаю, что на этот счёт есть и другое мнение, но позвольте мне остаться в отношении его скептиком. Однако политонимы меняются в зависимости от эпохи. Сегодня нет ВКЛ даже в составе федеративного государства, каким формально значилась Речь Посполитая. А значит никаких литвинов больше нет, как нет уже и советского народа. Точнее, есть небольшая группа людей, играющих в литвинов. Но мыслить как природные литвины они не могут, потому что живут в другой политической реальности. Их психологию можно понять на основе представлений об инфантильности. Ну да ладно про них. Так вот Костюшко был природным литвином и патриотом Речи Посполитой. Основная часть наследников литвинов, обогатившись опытом ХІХ-ХХІ вв., исторически разошлась с наследниками Речи Посполитой. Для них Речь Посполитая - ушедший отрезок истории. Истории, теперь осознаваемой как что-то вроде закончившегося фиктивного брака. Новые друзья в лице народов России стали ближе, с ними нашлось больше общих интересов. В конце концов, это более поздний (исторически более взрослый) опыт. Как друзьям детства, встретившимся через много лет, часто бывает не о чем поговорить, ибо у каждого свой опыт. Костюшко - это, так сказать, общий с поляками "друг детства", впоследствии ставший для поляков более своим. Это не унижение, а только констатация факта. Вывод: не навязывайте исторической личности не его роль. Не пытайтесь любой ценой сблизить взрослых людей только потому, что когда-то они играли в одной песочнице. Не получится. А вот уважать Костюшко - да, пожалуй, стоит. Даже не считая его слишком своим.
Станислав
12.02.2018 17:28
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Аматар сацыялогіі
"Але выключна дзеля яго памяці не навязвайце яму тою ролю, якую ён у гісторыі Беларусі ніколі не выконваў і дзе нацыянальным героем ніколі не быў і - нешта падказвае - ніколі не стане."
"Костюшко Андрей Тадеуш Бонавентура, политический и военный деятель Речи Посполитой, руководитель восстания 1794 г. Национальный герой Беларуси, Польши и США, почетный гражданин Франции." - цитата с нацинального сайта Республики Беларусь. (http://www.belarus.by/ru)
Проект BELARUS.BY реализуется с целью предоставления ключевой информации о Республике Беларусь во всемирной сети Интернет для тех, кто интересуется нашей страной, ее туристическими достопримечательностями и экономическим потенциалом.
Этот сайт создан и сопровождается специалистами информационного агентства БЕЛТА (РУП "Белорусское телеграфное агентство").
Что тут спорить, "учите матчасть" и не надо ждать столетия, для того, чтобы убедиться в очевидном.
Аматар сацыялогіі
12.02.2018 00:04
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Станислав
Можа, сп. Станіслаў у нечым і правы. Але на сённяшні дзень у нас атрымліваецца дылема: або ганарыцца, або спрачацца. Калі спрачаемся, значыць ганарыцца не атрымліваецца. Таму, мяркую, гэтае пытанне лепш было б пакінуць да іншых часоў, калі, магчыма, на кіраўніка таго паўстання можна будзе пагледзець толькі як на славутага земляка і не больш. Яго паўстанне не варта ідэалізаваць толькі таму, што ён зямляк, і выдумляць нейкія апраўданні. Так, для Польшчы гэта слава, а для нас... Нашчадкі ВКЛ (або на той час ужо проста ўсходняй часткі Рэчы Паспалітай) у сваёй большасці здолелі прыняць геапалітычныя змены, што адбыліся напрыканцы ХVIII ст., убачылі ў Расійскай імперыі, а пазней і СССР сваю Радзіму, палюбілі яе, аддана служылі ёй, ваявалі за яе падчас дзвюх сусветных войнаў, працавалі на славутых будоўлях ХХ ст. (і не толькі ў якасці вязняў ГУЛАГа), зрабілі ўнёсак у развіццё яе культуры. Дый зараз, калі быць сацыялагічна сумленнымі, адзіная з Расіяй мінуўшчына для большасці людзей куды цікавей і даражэй, чым тое, што было ў часы Касцюшкі. Нельга і далейшую гісторыю ідэалізаваць. Але памылка "бела-чырвона-белых" у тым, што яны чапляюцца за асобныя гістарычныя падзеі без уліку пазнейшага гістарычнага досведу і таго, што для вялікай колькасці людзей стала родным. У гэтым іхняя адарванасць ад жыцця, у гэтым нежыццяздольнасць усёй іхняй ідэалогіі. Яны ўвесь час варацца ва ўласным соку, але іхні ўплыў на грамадскую думку мізэрны. Па сутнасці, грамадская думка існуе і развіваецца сама па сабе, а яны - недзе ў паралельнай прасторы. Мая прапанова: пакіньце Касцюшку ў спакоі. Каму ён дарагі, няхай ціха ўшаноўваюць яго памяць. Але выключна дзеля яго памяці не навязвайце яму тою ролю, якую ён у гісторыі Беларусі ніколі не выконваў і дзе нацыянальным героем ніколі не быў і - нешта падказвае - ніколі не стане. Проста: пра памерлых або добра, або нічога. І гэтага для яго памяці ўпаўне хопіць.
Станислав
08.02.2018 14:38
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю ворчун
Костюшко - гражданин мира - его заслуги общепризнанны. Гордится надо тем, что хотя бы территориально мы имеем прямое отношение к месту его рождения.
ддт
08.02.2018 06:29
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Олег
"олег" -- дрогиченский тролль)))))
Прапанова сацыёлагам
04.02.2018 13:47
ответить ответить с цитатой
Мы ставім гэты помнік не на злосць некаму, а найперш для сябе. Каб мы маглі прывесці сюды сваіх дзяцей і сказаць ім: "Нам ёсць кім ганарыцца"

Я не маю нічога супраць Касцюшкі як асобы. Каму дарагая яго памяць - калі ласка. Помнік, напэўна, таксама можа быць - усё ж гістарычная асоба. Тым больш што ёсць зацікаўленыя ў гэтай справе. Але, думаю, гэтая постаць не згуртоўвае грамадства, а, наадварот, яго моцна раз'ядноўвае. Прыкладна як постаць Бандэры на Украіне. Ушаноўванне, якое супярэчыць прынцыпу "пра памерлых або добра, або нічога",- гэта не столькі памяць пра тую ці іншую асобу, а прыкрыванне гэтай асобай сваіх вузкаідэалагічных амбіцый. Выказваю навуковую (сацыялагічную) гіпотэзу: Касцюшка для Беларусі - гэта не нацыянальны герой, а герой толькі невялічкай, хаця і шумнай, сацыяльнай групы. (Абсалютна нічога зняважлівага тут няма.) Метад даследавання: сацыялагічнае апытанне пра тое, якая частка грамадства згодная пакласці да гэтага помніка кветкі, а якая прынцыпова іх туды ніколі не пакладзе. Спадары сацыёлагі, а Вам гэта не цікава?.. Любы мінус, пастаўлены на гэтую прапанову, ацэньваю як боязь такога апытання. А помнік - што ж, у нас і Леніну помнікі стаяць, бо некалькім чалавекам ён дарагі. Настолькі нямногім, што і сацыялагічнае апытанне на гэты конт праводзіць нецікава.
Олег
04.02.2018 11:37
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю ворчун
Написано потомком российских колонизаторов.
ворчун
03.02.2018 20:03
ответить ответить с цитатой
То, что статья написана на мове, не делает польского военного наемника, скрывавшегося под псевдонимом "костюшко", белорусом.
Участников праздничных и развлекательных мероприятий, которые проходят на открытой...
597
...Оказалось, что это не «башмак», не «носок» и не «паровозик», как думали...
719
Памятник огурцу появился в агрогородке Столинского района. Доселе аналогичным...
855
Сегодня в музее-усадьбе «Пружанскі палацык» пройдет вечер керамики...
540
Кто в вашей семье принимает решение, где провести отпуск?









Ответить
usd 2 2.01
eur 2.31 2.33
rur 3.12 3.18
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari