16 дек / 2017
16 дек / 2017
БРЕСТ
БРЕСТ
БРЕСТ
І тупнулі нагой! У АГКЦ паказалі пінскія вячоркі

30 ноября 2017

Новости Бреста

У малой зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра берасцейцы пазнаёміліся са старадаўнімі каравайнымі традыцыямі і паспрабавалі народных прысмакаў. 22 лістапада тут «давалі гастролі» пінчукі. «Чабатухі», «Дударыхі», «Грымата», «Церабяначкі» прыехалі з аддаленых вёсак. 70-гадовыя «з гакам» жанчынкі танчылі і спявалі. Найбольшую цікавасць яны выклікалі ў студэнтаў з… Кітая і Бангладэш.  

Новости Бреста

«Грымата» дала сёлета 30 канцэртаў у вёсачках і магазінах

Бадзёрае выступленне палешукоў стала працягам этнаграфічных канцэртаў цыкла «Рух зямлі». Восень – пара збору ўраджаю і час вяселляў. Бо наперадзе Піліпаўскі пост. Замес галоўнага атрыбута вяселля – караваю - і «ўбіранне» яго маюць на Палессі надзвычай цікавыя традыцыі. Яны і былі прадэманстраваны. Асабліва бліснулі тут талентам і самабытнасцю валішчанцы (гурт «Дударыхі»). 

Як расказала кіраўнік народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Чабатухі» Сташанскага СДФ Венера Папіціч, спявалі таксама песні ад матуль і бабуль. А ўвогуле шмат выступаюць па Беларусі, Польшчы, былі ў Літве і Расіі. І паўсюль чулі толькі апладысменты. А іх вясельны абрад «Скокі на лаўках» нікога не пакідае раўнадушным, дзе б ні былі. Летам «Чабатухам» споўнілася 60 год! Амаль 30 гадоў калектыў носіць званне народнага.

А вось фальклорнаму калектыву «Церабяначкі» толькі тры гады. Паводле слоў кіраўніка Еўдакіі Пташыц, удзельнікі аб’ядналіся ў невялічкай вёсачцы Церабень, каб разам бавіць час. У названым населеным пункце ўжо няма ні клуба, ні школы. Але бабулі сумаваць не збіраюцца, хоць ім ад 75 гадоў «усяго» (так яны кажуць). 

Арганiзатары падзякавалі гасцям за незабыўны вечар, а гледачы папрасілі на «біс» упадабаны танец «Хената» з «палескіх балот»… З 28 лiстапада ў праваслаўных вернiкаў пачаўся Пiлiпаўскi пост. 

ФОТО: Сяргея МОШЧЫКА
Сергей Мощик

1429
2
Меня это радует (0%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (100%)
Меня это злит (0%)
Cяргей
02.12.2017 12:37
ответить ответить с цитатой
Многія Вашыя варыянты, паважаная паляшучка, спрэчныя. асабліва што датычыць слова выступ. (не датычыцца!)) увогуле, дзіўна чуть ад такога граматнага чалавека (ну, не карыстаюцца беларусы словам пісьменнага) параду карыстацца анлайн-перакладчыкам. гэта не тая крыніца, якой можна давяраць. ужо лепш адкрыць слоўнік. Вы нагадваеце мне нелюбімага выкладчыка беларускай мовы, які заўсёды патрабаваў пісаць хоць на польскі, хоць на дыялектны "капыл", абы толькі не на русіфікаваны варыянт, які існуе. прыкра гэта ці не, але русіфікацыя адбылася. мова "асімілявалася" і яна такая, якая ёсць на сёння. карыстацца ж моўнымі варыянтамі часоў Арсенневай вельмі здорава, але хіба толькі ў студэнцкай аўдыторыі, дзе толькі выкладчык заўсёды мае рацыю;) але дзякуй за слушныя парады. за недахопам часу іншы раз сапраўды на многае не звяртаем ўвагі.
Паляшучка
30.11.2017 22:06
ответить ответить с цитатой
Шаноўнае спадарства, калі ласка, больш не пішыце гэтак:
1) "паспрабавалі народных прысмакаў" - дзеяслоў "паспрабаваць" мае лексічнае значэнне "зрабіць спробу з нечым упорацца", а калі говорка ідзе пра ежу, дык яе магчыма "пакаштаваць", або "пасмакаваць", або "паспытаць";
2) "выступленне" - гэта транслітэрацыя з рускай, па-беларуску гэта будзе "выступ";
3) "Як расказала..." - у беларускай мове ёсць файны адпаведнік рускага дзеяслова "рассказывать" - "распавядаць", выкарыстоўвайце яго, калі ласка;
4) "... не пакідае раўнадушным..." - нават гугл-перакладчык ведае, што "равнодушный" будзе па-беларуску "абыякавы" (можа, трэба ім крышачку карыстацца?);
5) "А ўвогуле шмат выступаюць... " - "А ўвогуле..." з'яўляецца ўводнай канструкцыяй, таму, згодна з правіламі пунктуацыі, павінна абасабляцца на пісьме коскай.
Шаноўнае спадарства, вель і прыемна бачыць артыкулы на роднай мове, але ж, на мой погляд, яны павінны быць напісаныя на якаснай беларускай мове, каб не было гэтакіх "дзіцячых" памылак.
Дзякуй за ўвагу.
Детская акробатическая цирковая студия «Веснушки» при Кобринском Дворце...
1388
0
14 октября в городском доме культуры пройдет областной тур XII республиканского...
1322
0
Юмористическое шоу «Рассмеши комика» – один из популярных телевизионных...
1890
0
Аднайменная праграма, толькі са шматкроп’ем у канцы – «Дарожка мая…», –...
1311
0
Довольны ли вы тем, как сложился для вас 2017 год?







Ответить
usd 2.02 2.04
eur 2.38 2.4
rur 3.41 3.47
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari