18 окт / 2017
18 окт / 2017
БРЕСТ
10°
12°
БРЕСТ
10°
12°
БРЕСТ
10°
12°
Монаспектакль Івана Кірчука «Дарожка мая» адзначаны «за высокамастацкае асваенне беларускага фальклору»

20 сентября 2017

Аднайменная праграма, толькі са шматкроп’ем у канцы – «Дарожка мая…», – больш за 20 разоў паказвалася па Беларусі, увайшла ў праект «Лялечны квартал» сёлетняга «Славянскага базару ў Віцебску». Але пры ўсёй сваёй варыянтнасці менавіта ў Брэсце яна набыла цяперашні выгляд. Тое, што гэты творчы праект быў узяты пад апеку Брэсцкім акадэмічным тэатрам драмы і ўключаны ў рэпертуар, робіць гонар кіраўніцтву і ўласна генеральнаму дырэктару – мастацкаму кіраўніку тэатра Аляксандру Козаку.

Новости Бреста

Фота Сяргея МОШЧЫКА

Іван Кірчук – знаўца, збіральнік і даследчык беларускага фальклору, аўтар некалькіх кніг, лідар добра вядомага ў нас і асабліва ў замежжы гурта «Тройца» – зрабіў не звычайны монаспектакль, а сінтэз аповеду-лекцыі-канцэрта. Каляндарна-абрадавыя беларускія народныя песні чаргуюцца з сямейна-абрадавымі, поры года адпавядаюць перыядам чалавечага жыцця. Закрануты прыродныя стыхіі. Зямля звязана з сельскагаспадарчым кругаваротам. Вада – з русалкамі. Агонь – з Купаллем. Паветра – з нябёсамі і духоўным пачаткам. Нацыянальная міфалогія, фрагменты замоў суседнічаюць з успамінамі пра ўласныя фальклорныя экспедыцыі, сваю сям’ю і продкаў. Як гаворыць у час дзеі сам артыст, «зярнятка – чалавек, колас – сям’я, поле – род».

Спевы спалучаны з інструментальным музіцыраваннем, дзе выкарыстаны таксама сучасныя выканальніцкія прыёмы – накшталт ігры на духавых інструментах адначасова са спевамі. Своеасаблівым «лейтматывам» сталі частыя звароты да акарын, розных па форме і тэмбры. А вось «класічных» беларускіх цымбалаў ды «раскручанай» дуды – няма. Замест поўнай «энцыклапедыі» беларускага народнага інструментарыю, дзе яны былі б абавязкова, ствараецца адметная гукавая аўра. У ёй задзейнічаны не толькі дудкі, басэтля, гуслі, свістулькі ды іншыя вядомыя інструменты, але і звычайныя каменьчыкі, казіныя капыты, ражок з каровінага рога, варган (дарэчы, адзін з самых старадаўніх беларускіх варганаў быў знойдзены на Берасцейшчыне) і нават разнавіднасць гонгаў – тамтам з яго містычнасцю, што асацыюецца з «ударам лёсу». Артыст не замыкаецца на падкрэсліванні беларускіх асаблівасцяў, нацыянальных рысаў як чагосьці адасобленага – наадварот, уводзіць іх ва ўлонне сусветнай культуры, вечных агульначалавечых каштоўнасцяў, мікра– і макракосмасу.


Відэа Сяргея МОШЧЫКА


Раней канцэрты «Тройцы» таксама суправаджаліся аўтарскімі каментарыямі Івана Кірчука, элементамі тэатралізацыі з выкарыстаннем масак, лялек. Але нагадвалі своеасаблівыя музычныя медытацыі, што «закалыхвалі» слухача, адпраўляючы яго па хвалях генетычнай памяці. Цяперашні спектакль, захоўваючы добразычліва-спакойны тон, мае добра выбудаваную драматургічную лінію – «дарожку» чалавечага жыцця. Ад нараджэння да смерці – і новага нараджэння. Калыханка, паўтораная ў фінале (тут, пэўна, можна было б уключыць інтэрактыў, развучыўшы яе з гледачамі), «акальцоўвае» агульную сцэнічную кампазіцыю, надае ёй мастацкую завершанасць.

Сцэнаграфію прапанаваў брэсцкі мастак Уладзімір Ткачэнка (творчы псеўданім  – Міраўлад Палачыч), які не ўпершыню супрацоўнічае з Брэсцкім акадэмічным тэатрам драмы. На чорным фоне ярка вылучаецца вялізная круглая «сурвэтка», звязаная з белага крамнага шнура. Падвешаная да столі, яна асацыюецца з ажурнай выцінанкай, плеценым абярэгам і сімвалізуе сонца. Другая – больш простая, з паралельнымі ніткамі-промнямі – падобная да поўні. А побач, бы выхад у іншае вымярэнне, – слуп срэбнага «дажджу». Унутры гэтага амаль касмічнага светлавога патоку з’явіцца, а па завяршэнні – знікне спявак і мультыінструменталіст. Ці ўсё ж філосаф і чараўнік?..

 

Надзея БУНЦЭВІЧ. Мінск


913
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
14 октября в городском доме культуры пройдет областной тур XII республиканского...
1023
0
Юмористическое шоу «Рассмеши комика» – один из популярных телевизионных...
1609
0
Есть такие деятели искусства, участие которых где бы то ни было как бы гарантирует...
890
0
220 детей из Бреста и области побывали в польском городе Янов Подляский, увидели...
1646
0
Как вы считаете, есть ли в белорусской армии дедовщина?






Ответить
usd 1.96 1.96
eur 2.3 2.31
rur 3.39 3.43
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari