22 сен / 2017
22 сен / 2017
БРЕСТ
13°
15°
БРЕСТ
13°
15°
БРЕСТ
13°
15°
У абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя энцыклапедыі "Францыск Скарына" (20 ФОТА)

25 марта 2017

У аддзеле кнiг для дзяцей і моладзі абласной бібліятэкі імя М. Горкага ў сераду, 22 сакавіка, адбылася прэзентацыя трохтомнай дзіцячай энцыклапедыі "Францыск Скарына".

Выданне прэзентаваў аўтар, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён падкрэсліў, што тэксты - гэта невялікія апавяданні пра той ці іншы аспект жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара. У першым томе, "Чалавек-энцыклапедыя", гаворыцца: "Можна толькі здзіўляцца таму, як Скарына спалучаў розныя накірункі дзейнасці: ён быў і дыпламаваным лекарам, і батанікам, перакладчыкам, пісьменнікам, выконваў справы сакратара афіцыйных асоб. Некаторыя кажуць, што нават і разведчыкам". Другі том, "Чалавек свету", прысвечаны падарожжам першадрукара, мясцінам, якія ён наведваў, людзям, з якімі сустракаўся. Трэці том "Чалавек-легенда", прадстаўляе выданні Скарыны ў шырокім гісторыка-культурным кантэксце. Раздзелы прысвечаны рукапіснай кнізе, узнікненню кнігадрукавання, аналізу пражскіх і віленскіх выданняў Скарыны, тэхналогіі стварэння кніг. Надрукавана вельмі густоўна (выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі"), агулам змешчана звыш 300 ілюстрацый. Пачытаць пра асветніка будзе карысна і дарослым - шэраг матэрыялаў публікуюцца ўпершыню. Аляксандр Суша таксама расказаў і аб іншых выданнях, прысвечаных Францыску Скарыну, падарыў брэсцкай бібліятэцы некалькi кніг.

ФОТО: Николая Чеберкуса
Юрий Рубашевский

1228
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
15 сентября библиотекари и, можно сказать, все читатели отмечают профессиональный...
380
0
И показали высокие результаты в республиканском конкурсе юных чтецов «Живая...
500
0
Скарынава кніга прыйшла да нас 500 гадоў таму. Прынята лічыць, што гэта і ёсць той самы...
1397
8
Дзень беларускага пісьменства 2-3 верасня святкуюць ў Полацку. Удзел у ім прымаюць і сябры...
567
0
Средний размер пенсии на Брестчине – 285 рублей. Это:






Ответить
usd 1.93 1.95
eur 2.31 2.33
rur 3.33 3.38
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari