22 ноя / 2017
22 ноя / 2017
БРЕСТ
БРЕСТ
БРЕСТ
Эпоха ў лёсе чалавека. Новая кніга Дарафея Фіёніка і чарговы нумар часопіса «Бэльскі гостінэць» (14 ФОТА)

02 апреля 2017

Прэзентацыя новай кнігі польскага даследчыка беларускай спадчыны Дарафея Фіёніка, а таксама чарговага нумара часопіса «Бэльскі гостінэць» адбылася ў аўторак, 28 сакавіка, у абласной бібліятэцы імя М. Горкага.

1

Восенню мінулага года Дарафей Фіёнік рэпрэзентаваў у абласной бібліятэцы сваё даследаванне аб бежанстве часоў Першай сусветнай вайны, у першую чаргу жыхароў Гродзенскай губерні (у той час у склад губерні ўваходзілі і Брэст-Літоўскі павет, і сам горад). Новая кніга «Айцец Канстанцін Байко. Багаслоў, настаўнік, лекар» прысвечана праваслаўнаму святару, у лёсе якога адбіваюцца ўсе складанасці жыцця людзей Заходняй Беларусі ў XX стагоддзі. 

Канстанцін Байко нарадзіўся ў 1909 годзе ў Белавежы (цяпер польскае мястэчка з’яўляецца цэнтрам польскай часткі Белавежскай пушчы). Адукацыю атрымаў у Вільні (цяпер сталіца Літвы Вільнюс), служыў у Бельску (Польшча), падчас Другой сусветнай вайны – у Клецку. У 1956 годзе быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў зняволення. Спачатку пакаранне адбываў на шахтах Варкуты, але праз тры гады начальства, узяўшы пад увагу медыцынскі вопыт святара, дазволіла яму працаваць у лагерным лазарэце. Сваімі ведамі і настойлівасцю Канстанцін Байко выратаваў сотні вязняў ад смерці. Пасля вызвалення ў 1956 годзе працаваў настаўнікам багаслоўя ў Бельску, затым святаром на заходніх абшарах Польшчы. Памёр у 1984 годзе.

Вядучы мерапрыемства, доктар гістарычных навук, прафесар БрДУ імя А.С. Пушкіна Аляксандр Вабішчэвіч падкрэсліў цудоўны падбор гістарычных матэрыялаў і шыкоўныя здымкі, якія змог знайсці польскі гісторык. Дарэчы, спадар Фіёнік стварыў каля Бельска ў Студзіводах унікальны прыватны музей «Малая Радзіма», ён не толькі збірае экспанаты і сведчанні аб праваслаўі ў Польшчы, але і выдае, з дапамогай польскіх улад, шыкоўны часопіс «Бэльскі гостінэць». У чарговым нумары – ужо па ліку 54-м, – які рэпрэзентаваў польскі руплівец на ніве беларушчыны, змешчаны два артыкулы даўняга сябра «Вечернего Бреста» загадчыка кафедры фізікі БрДТУ Анатоля Гладышчука.

Анатоль Антонавіч даўно займаецца гісторыяй старажытнага

Брэста. На гэты раз ён прапанаваў польскаму выданню дзве навуковыя працы, якія тычацца першай мураванай берасцейскай царквы Святога Пятра (XIII стагоддзе) і берасцейскага манетнага двара (XVII стагоддзе). Артыкулы, пабудаваныя на архіўных матэрыялах, аналіз старадаўніх тэкстаў дазволілі аўтару лакалізаваць месцазнаходжанне гэтых вельмі важных для гісторыі Брэста аб’ектаў. Праўда, як сказаў на прэзентацыі Анатоль Гладышчук, апошняе слова застаецца за археолагамі. 

Калі ўлічваць тое, што прыблізнае месца размяшчэння і першай берасцейскай царквы, і манетнага двара лакалізавана побач з археалагічным музеем «Берестье», то даследчыкам трэба будзе проста закласці шурфы ў гэтых пунктах. Як было б цудоўна, калі б да 1000-годдзя нашага горада знайшліся рэшткі гэтых збудаванняў. Гэта стала б яркім сведчаннем слаўнай гісторыі горада.

Юрый РУБАШЭЎСКІ

ФОТО: Мікалая ЧАБЕРКУСА

1877
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Появилась перспектива оснастить областную библиотеку им. М. Горького надстройкой,...
1057
1
Алла Михайловна Мяснянкина, заместитель директора по научной работе Брестской...
1758
0
Литературные чтения с участием авторов из Германии для Недель немецкого языка и...
1168
0
11 кастрычніка на Беларусі распачаўся новы сацыяльны праект «Чытаем па-беларуску з...
676
0
Готовы ли вы жертвовать средства на подготовку к 1000-летию Бреста?






Ответить
usd 2 2.01
eur 2.34 2.36
rur 3.36 3.4
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari