17 октября 2017
11 кастрычніка на Беларусі распачаўся новы сацыяльны праект «Чытаем па-беларуску з velcom». У новым сезоне акцыя запускаецца ў фармаце конкурса, удзельнікамі якога стануць вучні 7-8 класаў. Для ўдзелу ў конкурсе патрабуецца запісаць відэа, дзе ўдзельнік будзе чытаць прозу альбо паэтычныя радкі са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Пасля размясціць ролік на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу - movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы прымаюцца да 30 лістапада. На першым этапе будуць адабраны па 30 лепшых чытачоў з кожнай вобласці і Мінска. У красавіку пройдуць рэгіянальныя фіналы. Пяцёра лепшых чытачоў ад кожнага рэгіёна атрымаюць у якасці падарунка смартфоны і змогуць пабароцца за галоўны прыз - смартфон маркі Apple.
Кацярына БАГДАНАВА