22 ноя / 2017
22 ноя / 2017
БРЕСТ
БРЕСТ
БРЕСТ
«Дзякуй, дзеду, за Рагнеду!»: прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава у Брэсце (15 ФОТА)

15 апреля 2017

У Брэсце адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». Поспех кнігі аўтары тлумачаць так: «Усё больш нашых суайчыннікаў хочуць мець сваю Айчыну». 

1

Уладзімір Арлоў (злева) i Павел Татарнікаў

11 красавіка былі абвешчаны дзве аўтограф-сесіі з удзелам пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака, ураджэнца Брэста Паўла Татарнікава. Першая адбылася ў БрДУ імя Пушкіна, а другая ўвечары на вул. Дзяржынскага, 50, пры арганізацыйнай падтрымцы кіраўнікоў праекта «Мова нанова». Суразмоўнікамі былі студэнты і выкладчыкі універсітэта, аматары гісторыі, прадстаўнікі інтэлігенцыі.

«З’явіўся на свет я ў радзільні насупроць Сафійскага сабора ў Полацку. Гэта, безумоўна, паўплывала на мой лёс», - так пачаў адну з сустрэч Уладзімір Арлоў. 

Аўтар шматлікіх кніг, у тым ліку знакамітай «Адкуль наш род», расказаў пра тое, як нараджаўся новы твор. З моманту выдання першага прайшло 20 гадоў, і кніжка гістарычных, добра ілюстраваных апавяданняў для дзяцей была вельмі неабходна. Пісьменніка, паводле яго слоў, даймалі пытаннямі: калі ён гэту кніжку напіша і хто будзе мастаком? І, калі гэтая ідэя авалодала ім, адбылася шчаслівая сустрэча з мастаком Паўлам Татарнікавым. Атрымалася, што аўтэнтычных гравюр і фотаздымкаў у кнізе «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» няма. Усё маляваў Павел Татарнікаў - уладальнік самых прэстыжных узнагарод, пра якія толькі можа марыць мастак-ілюстратар, у тым ліку двух «Залатых яблыкаў» міжнароднага Браціслаўскага біенале кніжных ілюстратараў. У новай кнізе больш за 200 ілюстрацый: 50 партрэтаў, дакладныя гістарычныя рэканструкцыі старажытных гарадоў і замкаў. Гэта той рэдкі выпадак, калі на вокладцы побач стаяць прозвішчы аўтара і мастака. Падчас працы здаралася, што мастак выходзіў за межы тэксту і ствараў «незапланаваныя» ілюстрацыі, напрыклад, пра некаторых Радзівілаў. І тады пісьменнік пісаў на зададзеную суаўтарам тэму. Урэшце — усё на карысць чытачоў, якія шмат даведаюцца пра такіх выдатных асоб у нашай гісторыі, як княгіня Сафія Слуцкая, аўтар драматычных твораў Францішка Уршуля Радзівіл, Мікалай Радзівіл Чорны і Мікалай Радзівіл Руды, якія займалі па чарзе пасаду вялікага гетмана ВКЛ. 

Поспех кнігі перасягнуў чаканні аўтараў, выдаўцоў і фундатараў, За два тыдні ў Мінску прадалі ўвесь першапачатковы наклад - 3 тысячы экзэмпляраў. На адной з аўтограф-сесій быў пастаўлены своеасаблівы рэкорд: аўтарам давялося падпісаць 387 кніг. Дзеля гэтага людзі стаялі па некалькі гадзін у чарзе. 

Пісьменнік расказаў пра такі выпадак: «Калі я падпісваў кніжку «Адкуль наш род», прыходзіў дзядуля і даў мне паперку, на якой было напісана: «Майму ўнуку Арцёму, каб ніколі не забываўся пра наш беларускі род, іначай прыйдзе дзядзька Арлоў і надае па с...». Праз 20 гадоў прыйшоў Арцём - па кнігу «Айчына». Нас уразіла, што многія прыходзілі з дзеткамі. Многія прасілі напісаць: «Прадстаўніку шляхецкага роду, чые продкі ўдзельнічалі ў паўстанні Каліноўскага. Альбо спадкаемцу роду Буйніцкіх — заснавальніка нацыянальнага тэатра Ігната Буйніцкага. І яшчэ мы з Паўлам адзначылі для сябе, як многа з’явілася носьбітаў непаўторных нашых імёнаў: Рагнеда, Вітаўт, Францішак, Дамініка, Уладзя, Стэфанія».

Аўтары паабяцалі, што будуць другая і трэцяя часткі кнігі. Другая будзе прысвечана XIX ст., а трэцяя — навейшай гісторыі краіны. Прыхільнікі творчага тандэма набылі экзэмпляры папулярнай кнігі з аўтарскімі аўтографамі.

ФОТО: Сергея МОЩИКА
Антонина Хокимова

2053
6
Меня это радует (0%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (100%)
Меня это злит (0%)
Шайен
18.04.2017 22:16
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Таксама чытач
Таксама чытачу. Вас ніхто не ўпаўнаважываў гаворыць за большасць. Якія каштоўнасці шануе большасць беларусаў, Вы не ведаеце. Я вось магу канстатаваць, што сп. Арлоў абраў ідэйную лінію, якую падзяляе з нім большасць нашых суайчыннікаў.
Таксама чытач
18.04.2017 19:44
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Чытачу катэгарычна
Дзякуй за ўвагу да маёй думкі. Дарэчы, не настолькі катэгарычнай, як Ваша. Пра густы, канешне, не спрачаюцца. І ўсё ж Вы пацвярджаеце тое, што я выказаў: Вы належаце да той сацыяльнай групы, патрэбы якой абслугоўвае дадзены аўтар, таму ён Вам настолькі дарагі. А хіба Вам хто гэта забараняе? Справа не ў тым, ці возьмуцца дзяржаўныя выдавецтвы друкаваць яго творы, хто будзе фінансаваць іх выданне, як "ловіць хвалю" аўтар. Справа ў тым, што погляд сп. Арлова на мінуўшчыну ПРЫНЦЫПОВА ЧУЖЫ асноўным сацыяльным групам. Больш таго, ён чужы нават у гістарычным разрэзе. Гэта смелы чалавек, аддаю яму належнае. Але мы гаворым пра рознае. Мяне цікавіць сацыялогія культуры, і я ўсяго толькі канстатую, што ўплыў дадзенага пісьменніка на чытацкую публіку абмежаваны, іншым прынцыпова быць не можа і ў далейшым. Вы аматар яго творчасці - ну і на здароўе. Таму за "лухту", як Вы ацэньваеце маю думку, я Вам дарую. Катэгарычнасць, увогуле, уласцівая людзям, якія глядзяць не вельмі глыбока. Мне, напрыклад, не падабаецца, калі прадстаўнікі Вашай сацыяльнай групы спрабуюць разглядаць як раўназначных нацыянальных дзеячаў Еўфрасінню Полацкую, Касцюшку і Каліноўскага. Калі пад адной вокладкай сабраны апавяданні пра розных людзей, што нарадзіліся на адной зямлі, гэта адно. Але зусім іншае, калі гэтых розных людзей пад уласны густ спрабуюць "загнаць" у адзін ідэйны шыхт. Не атрымліваецца! ...#moderator#... Спачуваю, але не больш. Гэта ўсё пра тое, што сп. Арлоў абраў ідэйную лінію, абсалютна чужую для большасці суайчыннікаў - як сёння, так і ў іншыя часы. Вы, як чытач, складаеце выключэнне. Не падзяляю Вашы погляды, але паважаю Ваша права на іх. Так што абвінавачваеце мяне ў "некампетэнтнасці" Вы дарэмна. З павагай!!!
Шайен
16.04.2017 21:49
ответить ответить с цитатой
Ответ пользователю Таксама чытач. І думаю, што маю чытацкі густ
Цікава... Нехта піша пра панарамнасць мыслення і гэтак жа сама выставляе сабе прадстаўніком не Айчыны, а "пэўнай сацыяльнай групы". Толькі іншай. Той самай, якая на баку "праваахоўных органаў тагачаснай дзяржавы" і супраць "баевікоў Каліноўскага". Справа, вядома, Ваша, паважаны, але ж чаму Вы толькі сваю пазіцыю, якая нічым не адрозніваецца ад пазіцыі Арлова (за выключэннем аб`екту пашаны) трымаеце за нейкае "панарамнае мысленне"? І хто гэта - "праваахоўныя органы тагачаснай дзяржавы"? Мураўеў-вешальнік, мабыць? ... Гэтак жа і тых, хто супрацьстаяў гестапа, таксама можна ахрысціць "баевікамі".
Чытачу катэгарычна
16.04.2017 20:02
ответить ответить с цитатой
"пісьменнікам агульнанацыянальнага маштабу, на жаль, (Ул. Арлоў) не стаў. Ён абслугоўвае чытацкія патрэбы вельмі вузкай сацыяльнай групы... " . (цытата) Гэта толькі Ваша, на маю думку, некампетэнтнае меркаванне.

Вось катэгарычна не згодны з Вамі, чытач. Якраз стаў, і вельмі даўно. яшчэ з 1990-х як мінімум. Калі Вы чыталі творы і ў тэме, што называецца. І ў школе вывучаюць яго даўно ці вывучалі ва ўсякім разе. Перавыданняў колькі было "Таямніц полацкай гісторыі" і г.д. Іншая справа, што ён вопытны чалавек і недзе "ловіць хвалю", выдаецца за кошт тых, хто хоча сёння гэта рабіць. А як інакш? Дзяржаўныя выдавецтвы зараз наўрад ці ўзяліся б за такі праект. А цікавасць да твораў Уладзіміра Арлова велізарная была і ёсць. Па-сутнасці гэта ён адкрыў нам Полацак і Еўфрасінню Полацкую ў агульнанацыянальным маштабе. А Вы тут, прабачце, лухту нясеце.
Таксама чытач. І думаю, што маю чытацкі густ
15.04.2017 19:47
ответить ответить с цитатой
Трэба падзяляць паняцці "нацыянальныя героі" і "героі пэўнай сацыяльнай групы". Спадар Арлоў, безумоўна, таленавіты пісьменнік. І тыя, хто чакаюць кожную яго кнігу, гэта не проста аматары гісторыі, а найперш прадстаўнікі пэўнай сацыяльнай групы. Няхай яны памятаюць свой радавод, ганарацца, калі хочуць, што іхнія продкі ў 1863 г. былі на баку Каліноўскага - усё гэта іхняя справа. Але тое, што яны ўсё яшчэ "хочуць мець сваю Айчыну", а не маюць яе рэальна, сведчыць пра ўнутраную нерэалізаванасць людзей. Знаходзіцца ўвесь час у палоне фантазій - гэта, канешне, вельмі сумна. Бяда гэтай сацыяльнай групы ў тым, што яе прадстаўнікі не ўмеюць мысліць панарамна, і праз вякі ўспрымаць людзей, што некалі адстойвалі процілеглыя каштоўнасці, як аднолькава сваіх. Тады гэта і было б "маннем Айчыны", а не хваравітымі марамі пра тое, як бы яе займець. Бо Айчына - гэта не толькі баевікі Каліноўскага, але і тыя, хто за поклічам сэрца дапамагалі праваахоўным органам тагачаснай дзяржавы наводзіць парадак...#moderator#... Без панарамнасці мыслення, пра якую я ўжо сказаў, прадстаўнікі згаданай сацыяльнай групы асуджаны на варку ва ўласным соку, бясконцае і бясплённае мроенне пра Айчыну, якая існуе тут і зараз. А таму сп. Арлоў, хоць і не пазбаўлены таленавітасці, але пісьменнікам агульнанацыянальнага маштабу, на жаль, не стаў. Ён абслугоўвае чытацкія патрэбы вельмі вузкай сацыяльнай групы. Хаця яго права быць сабой і самавыражацца як хоча, безумоўна, трэба паважаць.
Лена
15.04.2017 14:39
ответить ответить с цитатой
Кто нибудь слышал объявление об этих встречах?
Я например нет. А так хотелось бы побывать на встрече.
Появилась перспектива оснастить областную библиотеку им. М. Горького надстройкой,...
1057
1
Алла Михайловна Мяснянкина, заместитель директора по научной работе Брестской...
1758
0
Литературные чтения с участием авторов из Германии для Недель немецкого языка и...
1168
0
11 кастрычніка на Беларусі распачаўся новы сацыяльны праект «Чытаем па-беларуску з...
676
0
Готовы ли вы жертвовать средства на подготовку к 1000-летию Бреста?






Ответить
usd 2 2.01
eur 2.34 2.36
rur 3.36 3.4
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari