18 дек / 2017
18 дек / 2017
БРЕСТ
-2°
БРЕСТ
-2°
БРЕСТ
-2°
У мастацкім музеі адкрываецца незвычайная выстава

15 ноября 2017

17 лістапада у мастацкім музеі (Брэсцкая крэпасць) адкрыецца выстава «Тадэвуш Рэйтан - славуты сын Берасцейшчыны». Яна арганізавана сумеснымі намаганнямі сяброў арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і названым музеем.

Новости Бреста

Як расказаў старшыня арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана Зміцер Юркевіч, адна з галоўных мэтаў выставы - ушанаванне памяці годнага сына беларускай зямлі праз стварэнне мемарыяльнага музея ў Грушаўцы (Ляхавіцкі раён), а таксама адкрыццё помнікаў і памятных дошак. Дарэчы, названая выстава ўжо ладзілася ў розных гарадах Беларусі - Мінску, Пружанах, Баранавічах, Наваградку, Івянцы.

Прадстаўленыя на выставе графічныя творы - сумесная праца вядомага мастака Алеся Родзіна і даследчыка Зміцера Юркевіча. У дзясятках малюнкаў аўтары перадалі кароткія, але яркія моманты жыцця і дзейнасці Тадэвуша Рэйтана, а таксама гісторыі яго роду. На гэты раз у мастацкім музеі будзе прадстаўлена каля 40 работ.

Сергей Мощик

2510
4
Меня это радует (50%)
Мне все равно (16.7%)
Мне это интересно (33.3%)
Меня это злит (0%)
Зміцер Юркевіч
15.11.2017 23:25
ответить ответить с цитатой
Тадэвуш Рэйтан прадстаўляў на Сойме 1773 года Наваградскае ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Якое, хоць і знаходзілася ў стане уніі з Польшчай, але мела ўласнае войска, скарб, заканадаўства і свой урад. Па чарзе (кожны трэцці сойм у ВКЛ) гэты сойм мусіў адбывацца ў ВКЛ, у Гародні, таму маршалкам павінен быў стаць ліцьвін, а не паляк. Дыярыўшы сойма захавалі сведчанні аб тым, што Тадэвуш Рэйтан перш наперш выступіў супраць узурпацыі палякамі маршальскага жэзла, што засведчыла яго вялікалітоўскі патрыятызм. Што да продкаў Тадэвуша Рэйтана. З 1620-х, калі адзін з іх перасяліўся з усх. Прусіі ў ВКЛ, да нараджэння Тадэвуша прайшло блізу 120 год. Яго бацька, дзед, прадзед і прапрадзед жанаты былі на прадстаўніцах беларускай шляхты. Служылі ў гусарскіх харугвах ВКЛ, былі ўраднікамі ВКЛ. Польшчу бачылі на карцінках. або выязжая на соймы. Прытрымліваліся сепаратыскіх (з пункту гледжання палякаў), і незалежніцкіх ( з пункту гледжання ВКЛ) поглядаў. І было з-за чаго. Люблінская ўнія пачалася з таго, што Польшча гвалтам адарвала ў ВКЛ 1/2 тэрыторыі - Падляшша і Украіну. Такія рэчы не забываюцца, тым больш што Польшча ўвесь час марыла аб інкарпарацыі ВКЛ. Што да "нашчадкаў" Тадэвуша. Пляменнік Тадэвуша Рэйтана, Дамінік, падаючы дакументы ў французкі вайсковы дэпартамент у 1814 г., запісаўся "ліцьвінам", а не палякам. Думаю, высновы можна зрабіць самастойна. Безумоўна, карыстаючыся сённяшняй тэрміналогіяй, Тадэвуш Рэйтан прадстаўнік беларускай шляхты. Заявы пра яго "польскасць" - даніна панаваўшай доўгія гады польскай візіі гісторыі Рэчы паспалітай абодвух народаў, у якой (візіі) ёсць месца толькі аднаму народу. Калі палякі , у тым ліку польскія гісторыкі 9якія амаль нічога ня ведаюць і пра жыццярыс Тадэвуша, і пра яго радавод) смела сцвярджаюць "заўсёды быў палякам", то мы яшчэ больш смела (ведаючы у разы боле) можам сцвярджаць- "быў беларусам". Можна спрачацца, але факт ёсць фактам. Усе яго продкі да чацвертага калена , па мячы і кудзелі, з сучасных беларускіх земляў. Таму, ён і зямляк і "сапляменнік".
Калян
15.11.2017 21:14
ответить ответить с цитатой
Интересно, любитель истории, а почему Вы считаете, что Тадеуш Рейтан не считал себя сыном Берестейщины (именно так звучит название выставки), ведь он как минимум жил здесь. Может это Вы что-то домысливаете и считаете его сугубо польским деятелем?
Любитель истории
15.11.2017 19:27
ответить ответить с цитатой
Мне кажется, что надо принимать всех, кто здесь жил, но чётко разграничивать понятия "земляк" и "соплеменник". Если человек родился и/или жил в Белоруссии, но имел определённо польское, еврейское или какое иное самосознание, то никакой проблемы в этом нет: земляк, но представитель этноса, имеющего нынче свою национальную государственность. К примеру, Марк Шагал - не белорус и даже не славянин, но земляк. И этим, по меньшей мере, интересен. Здесь то же самое. "Сын белорусской земли" - а сам-то он себя таковым считал? Тогда зачем за него что-то домысливать? Но то, что земляк, этим и интересен. Наши историки и идеологи совершают оплошность, когда создают заведомо искусственную картинку прошлого, когда прежде жившим людям приписывают то, что они не разделяли. Это ведёт к широкому скепсису в отношении истории и вообще гуманитарных знаний, к безразличию к гуманитарным наукам. В наш технический век это сильно обедняет людей. А решается всё просто - путём разграничения понятий, о которых я писал.
Anna
15.11.2017 13:32
ответить ответить с цитатой
Zawsze był Polakiem - teraz białoruś!)))
To ciekawe!)))
Скульптор-художник из д. Вистычи Брестского района Александр Лазерко организовал в Бресте...
964
0
В первый день зимы в выставочном зале областного ОКЦ на ул. Советской состоялось...
1520
0
«Бiблiя Руска» Франциска Скорины подарена Падуанскому университету В Минске...
1855
0
Шмат гадоў пра Грушаўку Ляхавіцкага раёна мы толькі і чулі, што там разбураецца і...
3811
7
Довольны ли вы тем, как сложился для вас 2017 год?







Ответить
usd 2.02 2.03
eur 2.38 2.39
rur 3.42 3.46
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari