15 авг / 2018
15 авг / 2018
БРЕСТ
25°
27°
БРЕСТ
25°
27°
БРЕСТ
25°
27°
Маларыта можа стаць цэнтрам ткацтва на Берасцейшчыне

15 июля 2018

7 ліпеня ў Маларыце хацелася сесці за кросны і выткаць ручнік, спадніцу ці кашулю. Праўда, майстаркласы былі толькі для ўдзельнікаў міжнароднага пленэру па ткацтву «Народная творчасць без межаў». Ён сабраў 15 удзельнікаў з Берасцейшчыны і суседняга Ратнаўскага раёна Украіны. Еўрапейскі грант у 50 тысяч «не беларускіх рублёў» стаў штуршком для развіцця народнай творчасці ў рэгіёне.

Новости Бреста

Народныя касцюмы з «маларыцкім строем» сталі брэндам райцэнтра. (Выступае «Вясковая табала» з в. Хаціслаў.)

Чаму на помніку тысячагоддзя Брэста жанчына-маці апранута ў маларыцкі строй?

Маларыцкі строй быў распаўсюджаны ў XIX - сярэдзіне XX стагоддзя. Ён адметны арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын, выкарыстаннем багата аздобленых дэкаратыўных тканін. Жаночы гарнітур упрыгожвалі чырвона-карычневым геаметрычным арнаментам. Асабліва на плячах, манішцы і па краi каўнера. А маларыцкая спадніца - гэта ўвогуле шэдэўр ткацтва! Нездарма на помніку тысячагоддзя Брэста жанчына-маці апранута менавіта ў гэтае адзенне. Вельмі ж прыгожа!

Але ўсяго гэтага зараз магло і не быць. Мясцовая тэхналогія ткацтва «кажушком» была цалкам страчана. Яе асаблівасць у тым, што ніткі вельмі шчыльна «перакрываюць» адна адну, ствараючы суцэльны непаўторны арнамент. Старадаўнія тканыя касцюмы з Маларыты гадоў 20-30 таму захоўваліся толькі ў музеях ды скрынях.

Сон у руку

Аднавіць справу дапамог выпадак. Хоць кажуць, што выпадковасцей не бывае. Так і тут. У Маларыце даўно разумелі каштоўнасць старадаўніх народных шэдэўраў, якія захаваліся. Але далей гэтага справа не ішла. У канцы 1990-х - пачатку 2000-х гадоў стварылі «дом ткацтва» ў прыгараднай вёсцы Замшаны, а затым цэнтр народнай творчасці ў Маларыце. Там стала працаваць Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк з вёскі Дарапеевічы. Зараз ёй 82 гады. Яна ткала і вышывала ўсё жыццё.

Аднойчы маларыцкім касцюмам зацікавіўся кіраўнік заслужанага аматарскага ансамбля танца «Радасць» Анатоль Вараб'ёў. І не проста зацікавіўся. А пажадаў, каб маларыцкія ткачыхі стварылі для танцораў сучасныя сцэнічныя касцюмы. А менавіта дакладныя копіі з тым самым архаічным арнаментам і вытканыя па даўняй тэхналогіі. Ткачыхі згадзіліся, а пасля... узяліся за галовы. Нічога не атрымлівалася.

Сцепаніда Сцепанюк не магла паверыць. Кажа: непісьменныя продкі маглі так ткаць, няўжо мы не зможам? На жаль, усе першапачатковыя намеры заканчваліся безвынікова. Майстрыха апытала ўсіх бабуль, а дакладнага адказу, як стварыць маларыцкі ўзор, так і не атрымала. Страціла апетыт і сон. Станавілася сорамна. Прыбліжаўся «дэдлайн» здачы касцюмаў для «Радасці», а работа стаяла на месцы. Так аднойчы ў творчых пакутах і заснула. І... убачыла сон. Быццам ідзе яна па залітым сонцам лузе, а наперадзе стаяць кросны. Ля іх - жанчына. Ну, думае, зараз усё распытаю. Падыйшла бліжэй, а жанчына раптам знікла. Толькі і ўбачыла, як увабраны ніткі. Яшчэ падумала, што «трысцінкі» бёрда трэба зрабіць больш «рэдкімі». (Бёрда - адно з асноўных рабочых прыстасаванняў ткацкага станка, мae выгляд «грэбеня» з вузкімі металічнымі пласцінкамі. - Аўт.)

І сапраўды, як аказалася, памылка была менавіта ў гэтым! «Трысцінкі» размяшчаліся вельмі шчыльна і не давалі «перакідвацца» ніткам і ствараць той самы шчыльны «кажушок». Карацей, ткачыху асянiла. Эўрыка! ...

Баба Стэпа (так называюць Сцепаніду Аляксееўну вяскоўцы) падхапілася тады на досвітку і адразу - за кросны. «Падшаманіла» бёрда, і ўсё атрымалася! Той раніцай нават не снедала. І ўпершыню за жыццё спазнілася з гаспадарчымi клопатамi. Не магла адарвацца ад кроснаў! Узор выходзіў менавіта такім, як на старадаўніх касцюмах. Яна не стрымалася і... заплакала.

Сустрэчам быць!

Цяпер Сцепаніда Сцепанюк - народны майстар Беларусі. Без яе не абыходзіцца ні адно свята, звязанае з ткацтвам і народнымі традыцыямі. Аб'ехала ўсю Беларусь і бліжэйшае замежжа. Яе натхненню і энтузіязму можна пазайздросціць. Цяпер заўсёды побач сямігадовая праўнучка Даша.

Ну, а ў Маларыце ўпэўненыя, што трэба рухацца далей. Наступны раз запланавалі сустрэцца праз два гады. Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кіраўніка праекта Андрэя Гарбацэвіча, сёлета ў верасні збяруцца на міжнародны фальклорны фестываль у Ратна, актывізуюць дзейнасць гурткоў ткацтва ў Маларыцкім і Ратнаўскім раёнах. І гэта толькі пачатак.

Хочацца верыць, што рэгіянальная асаблівасць «маларыцкага строю» ніколі больш не будзе страчана, што тут хопіць сіл і сродкаў заслужана зрабіць старадаўняе ткацтва сваёй непаўторнай «фішкай», якая будзе цікавай усім беларусам і замежным гасцям.

ФОТО: Сергея Мощика

1322
0
Меня это радует (60%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (40%)
Меня это злит (0%)
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
В филиале «Художественный музей» открылась выставка преподавателя...
1219
С 8 июня в выставочном зале общественно-культурного центра будут представлены работы...
1497
В Бресте открылась мультимедийная выставка «Импрессионизм.live». На 2-м этаже...
1544
Во дворе дома по бульвару Космонавтов, 116 в Бресте нарисовалась новая композиция. Как и...
1969
usd 2.04 2.06
eur 2.31 2.34
rur 3.04 3.11
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari