Жыхарка Кобрына вышывае ўборы для беларускіх артыстаў.
Якая сувязь паміж жыхаркай Кобрына Надзеяй Гамолка і беларускімі эстраднымі зоркамі? Таленавітая вышывальшчыца з райцэнтра пасябравала з імі дзякуючы свайму захапленню. Спявачкі з задавальненнем выходзяць на сцэну ў аздобленых майстрыхай уборах. А адна з артыстак нядаўна запрасіла на вяселле.
Дар мастацкага бачання свету і ўменне вышываць гладдзю Надзея Мікалаеўна адкрыла яшчэ ў дзяцінстве. Развіццю захаплення садзейнічала вучоба ў ГПТВ-90 лёгкай прамысловасці горада Брэста. Затым скончыла Пінскае педвучылішча па спецыяльнасці «выхавальнік». I зараз займаецца з дзеткамі фізічнай культурай у садку № 16 Кобрына. Але ў душы яна ў першую чаргу майстрыха. Як толькі знаходзіцца вольная хвілінка, бярэ ў рукі іголку, ніткі і пачынае тварыць.
Каб лепш зразумець унутраны свет нашай гераіні, завітаем на яе персанальную выставу, што адкрылася напярэдадні 8 сакавіка ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Нельга не заўважыць мноства кветак, што, здаецца, духмяна пахнуць тут. Пунсовыя макі, пяшчотныя васілёчкі, рознакаляровыя браткі... Падабраны самыя розныя фон і падложка – ад кантрастнага чорнага да лёгкіх беласнежных падушачак, упрыгожаных карункамі. А пейзажы! Здалёк і не падумаеш, што так можна напісаць карціну з дапамогай звычайных нітак. Лес, азёры і рэкі – усё тут вельмі прыгожа і гарманічна.
У жыцці Надзея Мікалаеўна – вельмі сціплы чалавек. А таму расчулілася да слёз, калі яе завіншавалі знатакі мастацтва – кіраўніцтва ўпраўлення культуры аблвыканкама, абласнога інстытута развіцця адукацыі, калегі. Да добрых слоў далучылася госця з-за мяжы – намеснік старшыні фонда Тадэвуша Касцюшкі ў Польшчы Аліна Бандажэўска. І хоць гаварыла яна па-польску, яе словы не патрабавалі перакладу.
|
| Еще в этом разделе |
|
|
|
| Признание в любви Говорят, за год брестский фонарщик только вверх-вниз по своей лестнице «намотал» 14 километров. Вот вам и легкая работа! Заряд бодрости и хорошего настроения получили не только горожане, но и гости... |
|
| Игорь Корнелюк: «Имидж мне никто не создавал» Игорь Корнелюк – один из самых известных и успешных уроженцев города над Бугом на просторах СНГ. В номере, посвященном Дню города, мы печатаем интервью, которое корреспондент «Вечернего Бреста» взял... |
|
| Новости телекомпаний В августе зрители Первого увидят телеверсию XIX Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды-2010», сообщает пресс-служба Белтелерадиокомпании. Автор проекта Лариса Гулякевич... |
|
Сама гераіня сціпла зазначыла, што ў сваіх творах імкнецца перадаць унутраны свет, фантазіі і перажыванні.
– Ніколі не бяруся за працу, калі ў мяне дрэнны настрой, – кажа яна. – Таму што энергетыка заўсёды перадаецца на палатно, а пасля – людзям.
Уцешна, што Надзея Мікалаеўна на ўсё знаходзіць час. Да таго ж, сваё захапленне з радасцю перадае дзеткам. У садку вядзе гурток «Чароўная іголачка» і вельмі радуецца, калі выхаванцы ўмела спраўляюцца з пастаўленай задачай. Чытае лекцыі па народнай творчасці ў абласным інстытуце развіцця адукацыі. Вось такая ў яе шырокая душа і багатыя веды, што назапасіла амаль за 30 гадоў працы выхавальніцай.
Сяброўства з беларускімі зоркамі пачалося з Ірыны Дарафеевай. А дакладней з пачутай песні ў яе выкананні – «Вышыта сарочка». Цудоўны тэкст і музыку майстрыха тут жа вырашыла дапоўніць сапраўднай вышытай сарочкай для артысткі. Што і зрабіла неўзабаве, перадаўшы спявачцы. Дарафеевай вельмі спадабаўся такі нечаканы падарунак. У гэтай кашулі яна выступала нават у Венесуэле падчас візіту беларускага прэзідэнта. Канечне, не засталася без цудоўнага касцюма ручной работы ў час мінулагодніх рэспубліканскіх «Дажынак» спявачка з Кобрына Вольга Сацюк. Затым было супрацоўніцтва з ансамблем «Бяседа», цудоўныя падушачкі з беларускімі васілёчкамі ацаніла спявачка Анжаліка Агурбаш і фіналісткі конкурсу «Мic Інтэркантыненталь». 24 касцюмы з любоўю падрыхтаваны для ўзорнага танцавальнага калектыву «Пралесачкі» з Кобрына.
 |
| Прыгожыя вырабы майстрыхi прыйшліся даспадобы беларускім зоркам. |
А нядаўна Надзея Гамолка была ганаровай госцяй на вяселлі яшчэ адной беларускай спявачкі – Жанет. Без вырабаў нашай зямлячкі не абышоўся нават такі хвалюючы момант, як рэгістрацыя шлюбу. Ручнік, на які па беларускай традыцыі станавіліся маладыя, а таксама сурвэтка для пярсцёнкаў былі напярэдадні вельмі прыгожа вышыты Надзеяй Мікалаеўнай. Самі работнікі сталічнага ЗАГСа прызналіся, што ніколі раней не бачылі такога хараства.
Вось такая яна – зорная майстрыха з Кобрына. У яе шмат планаў. Мабыць, той выпадак, калі славутасць зусім не перашкаджае далейшай працы і самаўдасканаленню.