Зоi i Васiлю Майстровiчам, здаецца, само прозвiшча прадвызначыла занятак. Жывуць яны ў польскай вёсцы Рудуты, непадалёк ад Гайнаўкi. І ўсё жыццё майструюць. Раней зараблялi тым немалыя грошы, апошнiм часам займаюцца гэтым больш для душы. На мінулым тыднi наведалi Брэсцкi абласны грамадска-культурны цэнтр i правялi майстар-класы для культработнiкаў i ўсiх зацiкаўленых.
На мяжы пагранiчнiкi сустракалi майстроў ветлiва. Увесь аўтамабiль быў забiты саломай i рознымi прыладамi для апрацоўкi лазы і лыка, а таксама гатовымi вырабамi.
– Мабыць, едуць крыць дах саломай ці чаротам, – казалi вартавыя мяжы. – Цяпер гэта модна...
Тым не менш першы вiзiт Майстровiчаў у Брэст меў культурнiцкую мэту. А пачалося ўсё з таго, што цудоўныя вырабы мужа i жонкi на адной з выстаў у Польшчы вельмi спадабалiся загадчыцы аддзела традыцыйнай культуры АГКЦ Ларысе Быцко. Яна i запрасiла суседзяў падзялiцца цiкавым народным вопытам з нашымi энтузiястамi.
Насамрэч справа захапляе, у чым пераканаўся i аўтар гэтых радкоў. Пук падрыхтаванай амаль белай саломы ва ўмелых руках хутка ператвараецца то ў казачную амфару, то ў кашолку, то ў званочкi. Галоўнае – спраўляцца са спецыяльнай iголкай, дзе трэба – «перахоплiваць» стужачкай з лыка i ўважлiва сачыць, каб строга захоўвалася форма.
– Даўней у Рудутах такой справай займалiся цi не ў кожнай хаце, – амаль на чыстай беларускай мове апавядае панi Зоя. – Дзяржава замаўляла ў нас такiя плеценыя скрыні з лазы памерам прыкладна 70 на 50 сантыметраў. Яны iшлi ў 12 краiн. За кожны выраб добра плацiлi. Такая скрынка каштавала 135 злотых. А сто кiлаграмаў цэменту ў той час – 40 злотых. Людзi на такiх вырабах сталі разжывацца – будавацца, купляць матацыклы i аўтамабiлi. За дзень рабiлi дзве-тры скрыні, а з дзецьмi-падлеткамi да дзесяцi штук! Цяжка было знайсцi двор, дзе б не «шылi». Усе вельмі стараліся. Здаралася, святло ў хатах па вёсцы не гасла ўсю ноч.
|
| Еще в этом разделе |
|
|
|
| Признание в любви Говорят, за год брестский фонарщик только вверх-вниз по своей лестнице «намотал» 14 километров. Вот вам и легкая работа! Заряд бодрости и хорошего настроения получили не только горожане, но и гости... |
|
| Игорь Корнелюк: «Имидж мне никто не создавал» Игорь Корнелюк – один из самых известных и успешных уроженцев города над Бугом на просторах СНГ. В номере, посвященном Дню города, мы печатаем интервью, которое корреспондент «Вечернего Бреста» взял... |
|
| Новости телекомпаний В августе зрители Первого увидят телеверсию XIX Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды-2010», сообщает пресс-служба Белтелерадиокомпании. Автор проекта Лариса Гулякевич... |
|
З цягам часу многае змянiлася. Кааператыўшчыкi пачалі закупляць галантарэю – дробныя вырабы. А з развiццём турызму сталі карыстацца попытам сувенiры. Гаспадары, у якiх ёсць свае склепы-магазiны, i зараз закупляюць i прадаюць такi тавар. Выгадна i майстрам, i тым, хто гандлюе. Праўда, як i ў нас, моладзь уцякае ў гарады, i рамяство пацiху прыходзiць у заняпад. Для таго каб працэс не стаў незваротным, i рупяцца Майстровiчы. Праводзяць майстар-класы, наведваюць польскiя рэгiёны, дзе пляценнем са скручанай саломы нiколi раней не займалiся. Прычым робяць гэта на энтузiязме, часта не атрымлiваючы нiякiх грошай за ініцыятыву.
А тое, што попыт на прадукцыю ёсць, паказаў першы дзень прыезду. У малую залу АГКЦ, дзе праводзiлiся заняткi, заходзілі жадаючыя набыць самаробныя рэчы – выдатныя падарункi да Дня жанчын. Адбою ад пакупнiкоў не было, i гэта прытым, што нiхто афіцыйна не аб’яўляў пра гандаль.
Зоя Майстровiч лiчыць: наогул не трэба чакаць падтрымкi ад дзяржавы цi яшчэ ад каго б там нi было. Лепш займацца любiмай справай, i ты будзеш запатрабаваны. Канечне, трэба праяўляць фантазiю i мець спрыт у пальцах. А таксама ведаць, што трэба пакупнiку. Напрыклад, зараз запатрабаваныя пераносныя хаткі для катоў, «курачкi-сумачкi». Спадарыня сама прыдумала iх, удасканалiла тое, што бачыла ў прамысловых крамах.
І ўсё ж дар творчасцi ў пані Майстровіч, мяркуючы па ўсім, выспяваў даўно. Бо з цягам часу яна стала запiсваць песнi i легенды свайго краю, апрацоўваць iх, у тым ліку ў вершаванай форме, друкавацца ў розных выданнях. На яе рахунку зараз каля двухсот запiсаных песень i больш за чатырыста ўласных твораў. Магчыма, хутка з’явяцца і прысвечаныя Брэсту, бо пані Зоі ў нас вельмі спадабалася. А яе выхаванкі з усіх рэгіёнаў Брэстчыны ўжо ў першы дзень заняткаў вельмі многаму навучыліся.