праваслаўных Беларусі і Польшчы.
У Цярэспалі (Польшча) 30-31 студзеня адбыўся юбілейны XV Міжнародны фестываль усходнеславянскіх калядак. У ім узялі ўдзел больш за сорак хароў і самадзейных калектываў не толькі з Польшчы, але таксама з Беларусі, Германіі, Расіі і Украіны.
Арганізатарамі фестывалю на працягу амаль усіх гадоў яго існавання з’яўляюцца Люблінска-Хелмская праваслаўная епархія, фонд «Дыялог народаў», Надбужанскі Цэнтр праваслаўнай культуры і гарадскі Дом культуры ў Цярэспалі. Падзея, якая штогод праходзіць у невялічкім гарадку (насельніцтва крыху больш за 6 тысяч жыхароў), мае вялізнае значэнне для захавання і развіцця праваслаўнай культуры і мясцовых народных традыцый. Дарэчы, выступаючы на адкрыцці свята, архіепіскап Люблінскі і Хелмскі Абель падкрэсліў: «Мне вельмі прыемна бачыць у зале людзей рознага ўзросту, прыхільнікаў розных хрысціянскіх канфесій. Мы разам ухваляем Госпада нашага Хрыста, гэта цудоўнае мерапрыемства аб’ядноўвае нас. Я з задавальненнем убачыў такія лічбы – на гэтую сцэну за два дні выйдзе больш за сорак калектываў, каля тысячы ўдзельнікаў».
Шчыра кажучы, у сувязі з эканамічным крызісам была нейкая насцярога: ці змогуць арганізатары правесці юбілейны фестываль на добрым узроўні? Але ўсё прайшло выдатна. Не сакрэт, што дапамогу фестывалю аказваюць прыватныя фірмы (за іх кошт арганізуецца пражыванне, харчаванне артыстаў). Спонсараў і ў гэтым годзе было не менш, чым раней. Дарэчы, адзін з фермераў паставіў у фае гарадскога Дома культуры з дзесятак скрыняў з адборнымі яблыкамі – частаваўся кожны жадаючы. Гледачы і артысты маглі набыць і адмысловыя сувеніры з гліны, саломкі, дрэва, керамікі.
Праўда, на самым пачатку імпрэзы ў зале яшчэ былі вольныя месцы. Але не прайшло і паўгадзіны, як сесці было ўжо немагчыма, пад вечар людзі ўвогуле запоўнілі ўсе праходы ўздоўж сцен. Даволі вялікай групай былі прадстаўлены духоўныя і афіцыйныя асобы: ужо ўзгаданы ўладыка Абель, стараста Бяльскага павета Тадэвуш Лазоўскі, консул Беларусі ў Бяла-Падлясцы Уладзімір Ананіч, консул Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Анэта Сондэй, бурмістр Цярэспаля Яцэк Данілюк і іншыя. Проста слухаць калядныя спевы ім не выпадала. Кожнаму калектыву ў гонар юбілейнай падзеі былі ўручаны бронзавыя статуэткі – афіцыйны сімвал фестывалю, а таксама граматы і іконы. Гэтай справай і займаліся запрошаныя ганаровыя госці.
|
| Еще в этом разделе |
|
|
|
| Признание в любви Говорят, за год брестский фонарщик только вверх-вниз по своей лестнице «намотал» 14 километров. Вот вам и легкая работа! Заряд бодрости и хорошего настроения получили не только горожане, но и гости... |
|
| Игорь Корнелюк: «Имидж мне никто не создавал» Игорь Корнелюк – один из самых известных и успешных уроженцев города над Бугом на просторах СНГ. В номере, посвященном Дню города, мы печатаем интервью, которое корреспондент «Вечернего Бреста» взял... |
|
| Новости телекомпаний В августе зрители Первого увидят телеверсию XIX Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды-2010», сообщает пресс-служба Белтелерадиокомпании. Автор проекта Лариса Гулякевич... |
|
Зрэшты, узнагароды пачалі ўручаць яшчэ ў пятніцу. Шэрагу арганізатараў і ўдзельнікаў было прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры Бяльскага павета». Сярод іх і нязменны вядучы фестывалю, даўні сябра нашай газеты Ежы Харбовец.
Навінкай свята калядных спеваў у гэтым годзе стала тое, што пачалося яно 29 студзеня ў Любліне, а завяршылася 1 лютага ў Варшаве. Для ўдзелу ў святочных канцэртах былі запрошаны калектывы, якія станавіліся лаўрэатамі. Сярод іх і хор Свята-Уваскрасенскай царквы з Брэста. У сваіх публікацыях з Цярэспаля мы не аднойчы падкрэслівалі добразычлівае стаўленне да фестывалю людзей рознага веравызнання. Характэрным у сувязі з гэтым з’яўляюцца месцы правядзення асобных канцэртаў. У Любліне ён праходзіў у Прыродазнаўчым універсітэце, а ў Варшаве – у сценах Евангелісцка-аўгсбургскага касцёла св. Троіцы.
Фестываль, як заўсёды, атрымаўся разнапланавы. Некаторыя выходзілі з адным акампаніятарам, у іншых, як у ансамбля бандурыстаў «Карпаты» з Львова (Украіна), на сцэне знаходзіліся два дзесяткі музычных інструментаў, многія пелі а-капэла. Рознілася і выканаўчае майстэрства. Сапраўды, харам з невялікіх праваслаўных парафій Бяльскага павета (прыкладам, з Меджылесся, Гарастына, Носава) цяжка пераспяваць берасцейцаў, прадстаўляючых Свята-Уваскрасенскую царкву і гарнізонны Свята-Мікалаеўскі сабор, альбо львоўскую «Легенду».
Але, нягледзячы на рознае майстэрства, усіх выступоўцаў яднала любоў да Бога і вернасць народным калядным спевам, а самае галоўнае – шчырасць у выкананні. Дарэчы, у рэпертуары калектываў ёсць аднолькавыя песні. Але наколькі яны адрозніваюцца ў выкананні розных хароў! Напрыклад, знакамітая “Шчодры вечар, добры вечар” ад фальклорнага ансамбля Саюза ўкраінцаў Падлясся “Гілачка” (Чаромха) зусім не падобна на выкананне калядкі хорам люблінскага аб’яднання школ, альбо евангелісцкага касцёла з Вітэнберга (Германія).
Калі гаварыць аб рэпертуары, то ён быў вельмі разнастайным. Так, рэгент хору Свята-Уваскрасенскай царквы Лія Крац падкрэсліла, што ў Цярэспалі яны прапануюць слухачам іншыя песні, чым у Любліне: «Многія святары, у тым ліку ўладыка Абель, былі на пятнічным канцэрце. Не хочацца, каб яны слухалі адно і тое ж». Той жа пазіцыі прытрымліваецца рэгент хору Свята-Мікалаеўскага гарнізоннага сабора Таццяна Радчук. Яна і яе падапечныя ўжо не першы год удзельчаюць у фестывалі і кожны раз імкнуцца прадставіць новую праграму.
Улічваючы юбілейны статус сустрэч у Цярэспалі, журналіст «Вячоркі» не мог не спытаць архіепіскапа Абеля, што значыць фестываль асабіста для яго. Адказаў уладыка на цудоўнай беларускай мове: «Пачатак і сярэдзіна мінулага стагоддзя былі вельмі драматычнымі ў гісторыі Праваслаўнай царквы ў Польшчы. Зачыняліся храмы, нішчылася духоўная культура аўтахтонных жыхароў, а ў 1947 годзе з гэтых мясцін былі выселены тыя, хто спрадвеку жыў тут, прадстаўнікі ўкраінскага і беларускага народаў. Здавалася, што праваслаўныя здабыткі гісторыі і культуры адыдуць у нябыт. Сітуацыя змянілася ў канцы 80-х гадоў: у 1989 годзе адбылася адміністрацыйная рэарганізацыя структуры Праваслаўнай царквы, паўстала Люблінска-Хелмская епархія. А ў 1995 го-дзе святары і міране вырашылі праводзіць фестываль калядак. Адразу вызначылi, што ў ім могуць прымаць удзел свецкія калектывы, прадстаўнікі іншых канфесій. На першых сустрэчах мы прапаноўвалі выканаць тры традыцыйныя калядкі з паказам абраду. Цяпер удзельнікаў прыходзіцца абмяжоўваць у рэпертуары. Вельмі прыемна, што прыязджаюць людзі з далёкіх мясцін. Ад сваіх бацькоў, дзядуль і бабуль яны пераймаюць спевы гэтай зямлі. Значыць, культура, якая, здавалася, ужо заняпала, жыве, і носьбітамі яе з’яўляюцца не толькі сталыя людзі, але і моладзь. І я вельмі цешуся з гэтага».
Напрыканцы нашай размовы архіепіскап Абель папрасіў перадаць чытачам «Вячэрняга Брэста» найлепшыя пажаданні: «Здароўя, поспехаў у працы і жыцці, а самае галоўнае – духоўнай асалоды. Боскім апекуном нашай епархіі з’яўляецца прападобнамучанік ігумен Брэсцкі Афанасій Філіповіч. Заўсёды, калі прыязджаю ў Брэст па запрашэнні епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана, молімся разам за нашага патрона, увесь праваслаўны клір і паству абодвух берагоў Буга».
А інакш і быць не можа: калядкі ў нас адны і тыя ж!