Топ-статьи: рейтинг за прошедший месяц Реклама на сайте «Вечерки»: тел. 8-0296-121069
«Слайды» на всю Россию
Видеоклип на песню «Кинофильм» брестской группы «СЛАЙDЫ» попал в ротацию российского телеканала...
????????? 2121 | ??????????? 19 | ???????
След ведет на Кавказ
Молодая мама гуляла с маленькой дочкой во дворе своего дома, когда кто-то окликнул ее. Узнав голос...
????????? 1796 | ??????????? 41 | ???????
День рожденья – грустный праздник?
Суд Ивацевичского района оштрафовал на 20 базовых величин (700 000 рублей) молодого жителя...
????????? 1462 | ??????????? 23 | ???????
Акватория для олимпийского резерва
В ноябре жители и гости Бреста получат в готовом виде шикарный подарок – грандиозный Дворец водных...
????????? 1250 | ??????????? 33 | ???????
Курс – на «Острова»
Более полугода назад был объявлен закрытый конкурс на разработку лучшего эскизного предложения по...
????????? 887 | ??????????? 11 | ???????
БрестГомельМогилев
 
3 сентября 2010, пт Редакция Проекты Реклама Подписка Контакты Архив Лента новостей twitter
 
Сентябрь, 2010
 
Ваша новость
Ваше имя: 
Ваш e-mail:
Текст с
картинки:
Реклама

Подписка на новости
Вечерний Брест / Вечерочка / 26 мая 2010
Зміцер Назараў.
Зміцер Назараў.
Проста рабіць канцэрты
У першай палове чэрвеня прома-гурт «Зала чакання» ладзіць у Брэсце фальклорны дабрачынны рок-канцэрт.

Здаецца, ужо даўно мінулі тыя часы, калі больш за палову музыкі існавала выключна ў андэграўндзе, а з экранаў тэлевізараў мы назіралі за дзейнасцю толькі «дазволеных» папсовых музыкаў. Сёння Юры Шаўчук збірае стадыёны. А на змену ідэалагічным інструментам кіравання прыйшлі выключна камерцыйныя. Маеш спонсара альбо банальна пашчасціла – і гурт «у абойме». Але ў нашым горадзе ёсць аматары, якія жадаюць пазнаёміць Брэст з новымі напрамкамі і калектывамі. Час ад часу нават за свой асабісты кошт.

Прома-гурт «Зала чакання» – адна з такіх суполак. За мінулы год пры яе падтырмцы ў нашым горадзе прайшлі канцэрты гуртоў «Sciana», «Стары Ольса», Зміцера Вайцюшкевіча, праект, прысвечаны дню нараджэння Боба Марлі, і шмат чаго яшчэ. На самой справе за назвай «Зала чакання» хаваецца даволі вядомы сярод моладзі чалавек, прадпрымальнік Зміцер Назараў. Верагодна, яшчэ год таму ён меркаваць не мог пра тое, што акрамя сямейнага бізнесу будзе займацца і музычнымі справамі. Але ж усё атрымалася бадай што выпадкова:

– Яшчэ калі я навучаўся ў школе, мне падабаўся гурт «Sciana». А калі я з імі пазнаёміўся, мне захацелася дапамагчы ім з канцэртамі.

Потым неяк прыйшло паразуменне, што ў нашай краіне шмат выдатных артыстаў, якіх не часта ўбачыш па тэлевізары ці пачуеш па радыё, але яны збіраюць поўныя залы ў сталіцы і за мяжой. І гэта вельмі несправядліва, што Брэст амаль нічога не ведае пра іх. Так і ўзнік праект «Зала чакання». Чым не альтэрнатыва, напрыклад, філармоніі альбо грамадска-культурнаму цэнтру? Але ў Зміцера іншыя мэты:

– Маё намаганне – арганізацыя канцэртаў нефарматных музыкаў. І я спадзяюся нешта змяніць у поглядах людзей. Я назваў свой праект «Зала чакання». Гэтае словаспалучэнне кожны можа напоўніць сваім сэнсам. Напрыклад, мая дзейнасць у напрамку арганізацыі канцэртаў нефарматных выканаўцаў – гэта спадзяванні, што я нешта змяню. Я хачу, каб гэтыя выканаўцы збіралі поўныя залы. Каб тыя, хто прыйшоў на канцэрт, атрымалі новае для сябе. Я хачу прапагандаваць беларускую мову і беларускіх артыстаў. Не сакрэт, што ў людзей няшмат магчымасцяў дакрануцца да сучаснай, як часта кажуць, «нефарматнай» культуры Беларусі. Але навошта гэтыя фарматы і каму яны патрэбны? Якасць - вось адзіны паказальнік. А 100 % якасная культура павінна даходзіць да людзей.

Еще в этом разделе
Ракушками можно склеить-­спасти вашу любимую солонку или сахарницу.
Каменная сказка
Оказывается, можно творчески вписывать в интерьер то, что природа подстилает нам под ноги. Сотни камней и камушков, россыпи ракушек два года назад переехали в квартиру брестчанки Людмилы...
Как я учился читать
Читаю я очень медленно. До поры это не мешало, поскольку наши достоинства – зачастую продолжение недостатков. Но объем каждодневного рутинного чтива приводил к тому, что на смакование высокой...
Маленькое белое платье
Женственность – основная черта многих летних коллекций – остается с нами и в этом сезоне. Из всех предметов нашего гардероба свое наилучшее воплощение она получает, конечно же, в платье. И на самом...

Першы месяц лета мае быць асабіста пладавітым. Шостага чэрвеня ў грамадска-культурным цэнтры адбудзецца грандыёзны пяцігадзінны канцэрт «Фолк-фармат». Упершыню на адзінай пляцоўцы выступяць такія відныя дзеячы беларускай музыкі, як «Стары Ольса», «нагУаль» (гурт, які спявае на мове палесскіх балот), «Ceilidh Сeol» (выконваюць ірландскую музыку на беларускай мове), «CORNUCOPIA» (мікс рок-н-рола і фолка) ды іншыя. У якасці спецыяльных гасцей мы ўбачым тэатр агню «KRADA» і тэатр пясчаных мініяцюр Наталлі Няцэлі. Дарэчы, толькі ў гэты раз мы маем унікальную магчымасць пабачыць усіх выканаўцаў за адносна невялікія грошы – кошт квіткоў у касе ГКЦ усяго 10-15 тысяч рублёў.

– Гэты канцэрт больш паказальны – каб людзі ўбачылі, якой разнастайнай можа быць музыка. Таму ўсе гурты згадзіліся выступіць на мінімальных умовах. У Польшчы, ва Украіне вельмі шмат фальклорных фестываляў, якія падтрымліваюцца на дзяржаўным узроўні. Нашы выканаўцы таксама прымаюць удзел у іх. І мне хацелася, каб нешта падобнае ладзілася і ў Брэсце. Я вельмі рады, што знайшоў падтрымку ў начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Рыгора Бысюка і дырэктара грамадска-культурнага цэнтра Святланы Каржук. Гэтыя людзі зацікавіліся маімі праектамі. Таксама ўдзячны кіраўніцтву філармоніі, якая выказала гатоўнасць падтрымаць мае моладзевыя праекты восенню.

Іншы праект «Падаруй дзецям сонца», анансаваны на сярэдзіну чэрвеня, дабрачынны. Ў мінулым годзе ён праводзіўся сумесна з аддзелам моладзі гарвыканкама па ініцыятыве Зміцера Назарава і Алега Сцяпанюка. Усе грошы з гэтага мерапрыемства традыцыйна пойдуць на пакупку развівальных гульняў для навучэнцаў карэкцыйнага цэнтра «Стымул». Пасля таго як Зміцер пабываў у гэтай установе сам, ён вырашыў дапамагаць ім пры любой магчымасці. А зрабіць гэта можна шляхам дабрачынных канцэртаў. Таму кожны, хто купіць квіток на рок-канцэрт, будзе ведаць, што асабіста далучыўся да дапамогі хворым дзецям.

Дарэчы, па жанрах сваю дзейнасць Зміцер не падзяляе. Для годнага артыста ён гатовы зрабіць усё магчымае, каб запрасіць яго на брэсцкія пляцоўкі. І не мае сэнсу, у якім напрамку працуе музыкант: рэп, рок ці поп. І мы ўжо ведаем, што на восень запланаваны канцэрты Зміцера Вайцюшкевіча, Віктара Шалкевіча, Алеся Камоцкага. Інфармацыя аб іншых праектах – пакуль сакрэт.

Версия для печати   Катерина Богданова
Просмотры 1196 | Комментарии 4 | Рейтинг
Все статьи автора
Написать автору
Все авторы
Оценить статью:
Комментарии Регламент дискуссий
Andrei
27.05.2010 11:09:01
Zadaju kab bolsz atrymliwalasya i pospehau! A my dapamozam czym zmozham :)
Зіна
27.05.2010 22:24:00
Поспехаў !!! вось ёсць жа людзі!!!!
Asia
02.06.2010 00:54:19
Аааа, Зьміцер-малайчынка!!!!Посьпехаў)
І чакаем Вайцюшкевічааааа))))))
man
07.06.2010 11:45:49
рэспэкт дырэктару!)
Ваше имя:
E-mail:
Введите текст на картинке:
Ваше сообщение:
Сейчас в Беларуси
Belta.by // Гандболисты минского "Динамо" стартуют в квалификации Лиги чемпионов матчем с македонцами
Naviny.by // «Газпром» рассчитывает на рыночное ценообразование с Беларусью в 2011 году
Далее
Престиж-реклама
Пятый фасад вашего дома
Volkswagen Touran. Все опции в подарок
Делаем добро – дарим тепло!
«Наш магазин» — говорят уже и жители Южного городка
Матрасы марки «ЭОС» подарят Вам истинный комфорт и здоровье
Сейчас в мире
Lenta.ru // На свалке под Саранском нашли партию помощи для погорельцев
Gazeta.ru // "Хокинг смотрел на Бога, как Эйнштейн"
Далее
Проекты
Солдаты победы
Олимпийский иероглиф
Фото Геннадия Козловского.
Постскриптум к месяцу
Футбол от Сарычева
Напишем историю вместе
Жемчужины Брестчины
Победа «Одна на всех!»
В поисках утраченного
Варшавский мост
Вечёрка в регионе
20 Jahre Partnerschaft
Опрос
Сможете ли вы жить без мобильного телефона?
Да, сколько угодно
Одну неделю спокойно
На месяц готов отказаться
Продержусь не более суток
Ни за что
Результаты
Новости партнеров
// Почему генпрокуратура не отреагировала на «теорию заговора» против Мурата Мусабекова?
// Центр мирового экономического развития смещается в Азию?
// Охранять сайгаков Казахстан и Узбекистан будут совместными усилиями?
// Лукашенко поддержал идею сближения с Палестиной?



Rambler's Top100
Каталог TUT.BY
Яндекс цитирования
Политика / Экономика / Общество / Власть / Культура / Образование / Технологии / Спорт / ЧП и криминал / Медицина и здоровье / Туризм и отдых / Экология / Религия / Транспорт / Недвижимость / Армия / История / Читательская почта / Вечерочка / Кто есть кто / Фотоконкурсы / Справка / Pdf-версия / Видео / Конкурс / Редакция / Проекты / Реклама / Подписка / Контакты / Архив /
Rating All.BY
© 2007 Редакция газеты "Вечерний Брест" ООО при использовании информации и/или материалов, размещенных на настоящем сайте, ссылка на источник обязательна